Архіў

Анатоль Прасаловіч. Я — правакатар

№ 27 (148), 1999 г.


 

Анатоль ПРАСАЛОВІЧ

Я — правакатар

 

Апазыцыя зноў падзялілася. На «новую хвалю» і на «найноўшую». Гэта вам ня сваркі пазьнякоўцаў і вячоркаўцаў, не сацыял-дэмакрацкія нутраныя разборкі. Гэта проста найглыбейшая розьніца пакаленьняў, неадольнае дыстанцыяваньне. Адна генэрацыя кліча дэгенэрацыяй маладзейшых (перад вачыма стаіць стары дзядзюк, відаць, з «новых», і крычыць на маіх аднагодкаў: «Сукі, не кідайте камні, ідём на Якуба Коласа, ані нас не будут трогать!» Праз тры хвіліны «ані-амоні» пачалі лупцаваць, ці ня гэтага дзядзьку. Га, дзядзька?). На пытаньне, чаму арганізатары акцыі прасілі дазволу на правядзеньне Маршу ў нелегітымных уладаў, сп.Бандарэнка адказаў каротка: «Каб пазьбегнуць ахвяраў». Праз тры гадзіны той самы Бандарэнка адштурхоўваў людзей у бок Казлова («Я арганізатар, бляха! Ідзём празь Першамайскую!»), а яшчэ траха пазьней ягоны калега па справе Статкевіч ганьбіў «правакатараў» і гнаў натоўп назад на Коласа.

Няўжо ж людзі — быдла? Мы ж не валачобнікі, хоць дзень і вялік, каб сноўдацца туды-сюды па шырокіх вулічных абшарах. (Нейкія хлапцы прапанавалі стварыць гульню-стратэгію «Абыду я Менск увесь са Сьцягам і Пагоняй!»)

На Маршы ж пачуў анэкдот пра «новую хвалю». Стары сабака і трохі маладзейшы вырашылі пайсьці на гулянку да дзевак. Селі пад плотам, гадзіну чакаюць, другую, трэцюю — а сучак усё няма й няма. Тады стары, добра ўжо памёрзшы, кажа: «Ну, я яшчэ паўгадзінкі пагуляю і дамоў пашыбую». А маладзейшы, таксама добра акалеўшы, адказвае на тое: «Дык і я, мусіць, шчэ з гадзінку зь дзеўкамі пазабаўляюся і таксама дахаты пайду». Без камэнтароў.

«Новыя беларускія» «супраць боек» (цытата зь Бяляцкага), «новыя беларускія» ня любяць «ціхароў з нацыянальнымі сьцягамі, якія хочуць зьвесьці людзей не туды, куды трэба» (цытата са Статкевіча). Спадзяюся, што хоць не пачую, што моладзь, маўляў, сама вінаватая, хай ня лезе біцца, і ўвогуле ніхто з гэтых маладзёнаў ня пойдзе аднаўляць першы сарваны ў Менску брук на Першамайскай.

Я не заклікаю кідаць камяні ў АМОН. Калі нават ня браць пад увагу маю пацыфічнасьць, гэта, прынамсі, неэфэктыўна. Я не хачу вінаваціць арганізатараў у нерадыкальнасьці — а каму хочацца плаціць мільёны штрафаў і сядзець у турме? (Хоць ты і вядзеш наперад (?) трыццацітысячны натоўп, хоць табе і вераць). Я не адмаўляю існаваньня «новай хвалі», але ўсё новае — гэта добра забытае старое. Вялікая Сёмка зрабіла сваю справу і кінула на мардаваньне «кансэрвам» зялёныя парасткі адраджэньня... Калі гэта — югаслаўскі сцэнар, дык я пашукаў бы іншы. Калі роспачная моладзь, гатовая на сьмерць дзеля вызваленьня краіны, што яна й даказала на мосьце церазь Сьвіслач — гэта сукі, ціхары ды правакатары, дык і я, што ня кінуў ніводнага каменя, таксама сука, ціхар ды правакатар. Калі на чале руху застанецца «новая хваля», дык можна спакойна залегчы на канапу і не хвалявацца: сапраўдных хваляваньняў ад «новых беларускіх» не дачакаесься. Але ж ёсьць «найноўшыя». «Правакатары».

Найноўшую гісторыю Беларусі прашу лічыць адкрытай.

 

P.S. Тацяну Сьнітко найбольш уразіў малады хлопец, якога схапілі, пачалі зьдзіраць куртку, а ён проста сказаў: «Я ня буду вырывацца» і пайшоў сам да міліцэйскай машыны. Годна-годна...


Каментары

Цяпер чытаюць

Коля так сутыкнуўся з партнёрам па камандзе, што больш не змог выйсці на лёд9

Коля так сутыкнуўся з партнёрам па камандзе, што больш не змог выйсці на лёд

Усе навіны →
Усе навіны

Сёння гарыць Перм. Украіна зрабіла стаўку на ўдары, вынікі якіх бачныя мільёнам29

Абрэзаў валасы маці і прымушаў яе іх з'есці. Вынесены прысуд1

Супрацоўнік упраўлення ветэрынарыі Новасібірска знойдзены мёртвым. Ён кіраваў аддзелам, які адказваў за забіранне жывёлы ў жыхароў1

Сайт Reform.news прызнаны «экстрэмісцкім фармаваннем»

«Анджэя няма — абмену няма». Каардынатар польскіх спецслужбаў распавёў падрабязнасці абмену Пачобута4

Дзярждэп ЗША выпусціць лімітаваную серыю пашпартоў з выявай Трампа ўнутры5

У стогадовай кватэры ў Мінску зрабілі класны лофт8

Айцішніцы далі тры гады па справе Гаюна. Яна жыла ў Вільні, але перыядычна ездзіла на радзіму4

Корпус вартавых ісламскай рэвалюцыі перахапіў уладу ў Маджтабы Хаменеі6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Коля так сутыкнуўся з партнёрам па камандзе, што больш не змог выйсці на лёд9

Коля так сутыкнуўся з партнёрам па камандзе, што больш не змог выйсці на лёд

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць