Архіў

З "Кнігі водгукаў"

№ 16 (137) 1999 г.


 

Гэтым разам мы публікуем некалькі водгукаў чытачоў на матэрыялы «НН», якія былі пакінутыя ў "Кнізе водгукаў" ў Інтэрнэце. *

 

***

Спадарства, не чакала ад вас такога ляпу. Артыкул пра піва: і пытаньне — недалёкае і адказ — адпаведны. Ну што такое «заходнія гатункі» піва? Якія гэта гатункі — нямецкія, польскія, ірляндзкія ці мясцовых бровараў з-пад Вашынгтону??? Ну колькі можна карыстацца гэтай саўковай тэрміналёгіяй?!!! У Японіі таксама піва ёсьць...

Вадзіму Карцаву: добра валодаеце слэнгам, але наагул не валодаеце тэмай. Сярод тых, каго Вы называеце «легкадумнымі палітыкамі», ёсьць вельмі разумныя людзі. Вы б лепш вывучылі і прапанавалі чытачам іхныя аргумэнты разам са сваімі, а чытач бы сам разьбіраўся. Дарэчы, навукова даказана, што ўжываньне марыхуаны не выпрацоўвае залежнасьці і не вядзе да ўжываньня больш моцных наркотыкаў. А што тычна дэградацыі, дык паглядзіце на тую ж Галяндыю. Дзе яны са сваёй марыхуанай, і дзе Беларусь — з напоем «Загадка» і гарэлкай...

Іра Курапаткіна

 

***

Назіраецца відавочны рэгрэс вашай газэты. Гэты нумар асабліва пусты. Асабліва літаратурная частка. Графаман Шніп, графаман Адамовіч, графаман Глёбус. Апошні дапісаўся да бязглуздых выпадаў у бок Алексіевіч. Ён лічыць, што апісваць голеныя секелі — гэта добра, а браць інтэрвію ў людзей — гэта кепска. Ну-ну. Гэта нешта накшталт таго, як садамлянін Тарлецкі называе беларусаў неадукаванымі (ці нешта такое) з-за таго, што ім не падабаюцца яго вычварэньні. Хай прыгадае лепей лёс Садому і Гаморы.

Стась Манукян

 

***

Паважаны спадар Паўлоўскі. Мяне вельмі зьдзівіла, што сталы аўтар «НН» можа напісаць такую лухту, як: «Беларусь у складзе ВКЛ». Поўны назоў: Вялікае Княства Літоўскае, Рускае і Жамойцкае, дзе Літва (Беларусь) стаіць на першым месцы. Цяпер паглядзіце на мапу і растлумачце чытачу, якім чынам Масковія магла «ўвесь час ваяваць з Польшчай», ня маючы зь ёй агульнай мяжы. Другая справа, што Масковія ўвесь час ваявала зь Літвою, а таксама і з Польшчай, якую Літва была вымушаная клікаць на дапамогу. Прашу прабачэньня за сарказм, але вы друкуеце гэта ў «Нашай Ніве».

Зьміцер Левіт

 

***

Нешта вы Пазьняка ня любіця. Зра. Харошы чалавек.

Чытач

 

***

Вольга Караткевіч, чаму «па-магілёўскІ», а не «па-магілёўскУ»?

Павал Ржэвускі

 

***

Ці плянуе «Наша Ніва» надрукаваць урыўкі зь «Дзядоў» Адама Міцкевіча? Даўно марыў пачытаць!

Вітаўт Корч

 

***

Ваша газэта добрая, але, мне здаецца, надта многа культуры. Больш інфармацыі трэба, каб газэта была цікавейшай.

Крыжак

 

***

Сп. Паўлоўскі, з атрыбуцыяй новых словаў — акуратней, калі ласка. Слова ЛУКАШЫЗМ ужывалася раней, чым Шарэцкі пасварыўся з Лукашом. Сп-ня Роўда, дзе і калі вы чулі, каб англамоўнікі мовілі «shorTSi»? Расейская фанэтыка беларускім правапісам — вынік за 10 000 міляў ад арыгіналу. Шаноўныя Нашаніўшчыкі, беларуская брудная бялізна — найсьмярдзючая ў сьвеце, нашто яе цягнуць у газэту?

А.Парань

 

 *  Пішыце, можа й вас надрукуюць.


Каментары

Цяпер чытаюць

У расійскім курортным Туапсэ экалагічная катастрофа — пажар на НПЗ не могуць патушыць, ідуць нафтавыя дажджы28

У расійскім курортным Туапсэ экалагічная катастрофа — пажар на НПЗ не могуць патушыць, ідуць нафтавыя дажджы

Усе навіны →
Усе навіны

«Экстрэмісцкімі фармаваннямі» прызнаныя адразу шэсць кааліцый, якія балатуюцца ў Каардынацыйную раду4

Жанчына зарэзала палюбоўніка, які прыраўнаваў яе да некага з тыктока. Муж у гэты час быў на заробках у Расіі3

Канапацкая зноў паляцела ў ЗША18

Кіраўніка івэнт-агенцтва «Тэра Груп» арыштавалі за «здраду дзяржаве» — Ярашэвіч нібыта шукаў інфармацыю пра наваполацкую калонію3

За здраду дзяржаве будуць судзіць 68‑гадовага пенсіянера3

Даляр апускаўся ніжэй да 2,8 рубля2

Масква атрымала запрашэнне на саміт G20 у Маямі на найвышэйшым узроўні6

75‑гадовы святар перабягаў васьміпалосную трасу пад Мінскам — і загінуў пад коламі «Фальксвагена»10

Арыштаваныя ў ксяндза Генрыха Акалатовіча старадаўнія іконы вывезлі ў Нацыянальны мастацкі музей і выставілі на аўкцыён4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У расійскім курортным Туапсэ экалагічная катастрофа — пажар на НПЗ не могуць патушыць, ідуць нафтавыя дажджы28

У расійскім курортным Туапсэ экалагічная катастрофа — пажар на НПЗ не могуць патушыць, ідуць нафтавыя дажджы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць