Грамадства

Вечар беларускае культуры ў Пльзэні

Гэтая імпрэза, пад назовам «Пльзэньска-беларускі тузін», адбылася 23 траўня 2007 у кавярні Iнкогніта. Iніцыявалі вечар Віталь Воранаў, студэнт Заходнячэскага ўнівэрсытэту ў Пльзэні, разам зь вядомымі мясцовымі чэскімі літаратарамі: Маркэтай Чэканавай і Здэнькам Заічкам. Віталь Воранаў вядомы ў беларускай грамадзе як пісьменьнік і перакладчык чужамоўных літаратурных твораў на беларускую мову. Ягоныя апавяданьні перадрукоўвае й наша газэта – «Крывія».

Вечар пачаўся чытаньнем толькі што выдадзенай кніжкі «Два тузіны пльзэньскіх казак» у чэскім арыгінале і ў перакладзе Віталя Воранава. Паасобныя параграфы казкі «Як нарадзіўся друкарскі шкоднік Бука» чытала перш па-чэску суаўтарка кніжкі, сп-ня Чэканова, а затым па-беларуску сп.Воранаў. Пасьля сп-ня Чэканова прачытала чэскія пераклады алегарычных казак “Тэатар» і «Не зусім казка», аўтарства сп.Воранава.

Дзеля лепшае інфармацыі прысутнай публікі былі на экране кавярні паказаныя агульныя дадзеныя аб Беларусі -- з кампутарных вышукальнікаў Google, Seznam i Wikipedia. Быў таксама паказаны вядомы дакумэнтальны фільм «Лекцыя беларускае мовы». Група тутэйшых беларускіх студэнтаў падрыхтавала гасьцям пачастунак: беларускія дранкі й бярозавы сок (які, між іншага, усім спадабаўся). Cтудэнтка Натальля Бяляева сыграла на піяніне музычны твор «Разьвітаньне з радзімай» кампазытара Агінскага. Пльзэньскі беларус, сп.Аляксандар Даці, прачытаў па-чэску свой пераклад гумарыстычнага твору Ўладзімера Арлова пра сярэднявечную дзейнасьць у Чэхіі князя Жыгімонта Карыбутавіча, які ў XV стагодзьдзі заступаў тут свайго сваяка, вялікага князя літоўскага, Вітаўта.

Наагул, вечар выйшаў надзіва ўдала. Шматлікія госьці кавярні, нават незапрошаныя на імпрэзу, з увагай выслухалі чытаньні твораў ды мелі нагоду бліжэй пазнаеміцца зь Беларусяй -- сваім «няведамым славянскім суседам». Ажыўленая дыскусія на тэму Беларусі й чэска-беларускіх дачыненьняў зацягнулася да позніх гадзінаў вечара.

Каментары

Цяпер чытаюць

Хто прадаў кватэру ў «Маяку Мінска» зніклай Мельнікавай? Такога чалавека не існуе14

Хто прадаў кватэру ў «Маяку Мінска» зніклай Мельнікавай? Такога чалавека не існуе

Усе навіны →
Усе навіны

Стала вядома, якое крутое піке зрабіла кар'ера Ігара Бузоўскага 4

Кіраўнік Ryanair прарочыць хуткую смерць Wizz Air і Air Baltic

Сярод перададзеных Польшчай Беларусі — таксіст з «Паспалітага рушэння» Уладзіслаў Надзейка1

Топ-5 сфер, у якіх занятыя беларусы: свежая статыстыка ад Белстата

Туск: Сярод вызваленых сёння — беларус, які супрацоўнічаў з польскімі спецслужбамі2

Андрэй Пачобут: Беларускія чыноўнікі пацвердзілі, што я магу вярнуцца10

Бацька Андрэя Пачобута пра вызваленне сына: «Упаду перад ім на калені і пацалую яму руку»5

«Ледзь не пазадушваліся». Што за натоўп сабраўся на філфаку БДУ?17

Лукашэнкаўскіх і расійскіх шпіёнаў на мяжы сустракалі з кветкамі ВІДЭА4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хто прадаў кватэру ў «Маяку Мінска» зніклай Мельнікавай? Такога чалавека не існуе14

Хто прадаў кватэру ў «Маяку Мінска» зніклай Мельнікавай? Такога чалавека не існуе

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць