Грамадства22

Мілінкевіч выступіць на сумесным паседжаньні соймаў Літвы і Польшчы

3 траўня 1791 году Сойм Рэчы Паспалітай абодвух народаў зацьвердзіў Канстытуцыю — першую ў Эўропе, другую ў сьвеце і апошнюю для супольнае дзяржавы Польшчы і Вялікага Княства Літоўскага. Мілінкевіч прыме ўдзел ва ўрачыстасьцях, прысвечаных гадавіне Канстытуцыі 3 мая. Мерапрыемствы пройдуць адначасова ў Варшаве і Вільні.

3 траўня 1791 году Сойм Рэчы Паспалітай зацьвердзіў Канстытуцыю — першую ў Эўропе, другую ў сьвеце і апошнюю для супольнае дзяржавы Польшчы і Вялікага Княства Літоўскага. Тагачасныя беларусы жылі паводле гэтай канстытуцыі да захопу беларускіх земляў Расейскай імпэрыяй.

Сёння, 2 траўня, лідэр дэмакратычных сіл Беларусі Аляксандр Мілінкевіч прыме ўдзел ва ўрачыстасцях, прысвечаных гадавіне прыняцця Канстытуцыі 3 мая 1791 года. Мерапрыемствы пройдуць адначасова ў Варшаве і Вільні.

Аляксандр Мілінкевіч выступіць на сумесным урачыстым паседжанні парламентаў Польшчы і Літвы з удзелам прадстаўнікоў Еўрапейскага парламента, Нямецкага Бундэстага, Чэшскага сената, Латвійскага сейма, парламентаў Венгрыі і Эстоніі.

Падчас візіту запланаваныя таксама сустрэчы лідэра дэмакратычных сіл Беларусі са старшынёй Еўрапарламента Гансам Гертам Пётэрынгам, з прэзідэнтам Польшчы Лехам Качыньскім, з кіраўнікамі Сойму і Сенату РП, з міністрамі замежных спраў і культуры.

Запрашэнне Александра Мілінкевіча на святкаванне гадавіны прыняцця Канстытуцыі 3 мая 1791 года, па меркаванні літоўскіх і польскіх палітыкаў, сведчыць аб нашым сумесным гістарычным мінулым і жаданні пабудовы з Беларуссю сяброўскіх добрасуседскіх адносінаў, паведамляе сайт палітыка milinkevich.org

«Тут ёсьць відавочнае сымбалічнае значэньне. Гэта гадавіна прыняцьця канстытуцыі Рэчы Паспалітай абодвух народаў, якая была ўхваленая прадстаўнікамі Польшчы і гістарычнай Літвы, у склад якой, як вядома, уваходзілі і цяперашнія беларускія землі. Гэта нас аб’ядноўвае зь цяперашняй Беларусьсю. Мы — разам», — пракамэнтаваў запорашэньне спадара Мілінкевіча для Радыё Свабода старшыня дэпутацкай Групы салідарнасьці зь Беларусьсю Робэрт Тышкевіч.

Каментары2

Цяпер чытаюць

Коля так сутыкнуўся з партнёрам па камандзе, што больш не змог выйсці на лёд27

Коля так сутыкнуўся з партнёрам па камандзе, што больш не змог выйсці на лёд

Усе навіны →
Усе навіны

Манекен дзяўчынкі на вакзале ў Мінску напалохаў і насмяшыў сацсеткі7

На Палессі танна прадаюць сядзібу ХІХ стагоддзя з чырвонай цэглы. Можна перарабіць у жылы дом

У Хабараўскім краі адбыўся замах на генерала, які камандаваў разнёю ў Бучы11

З асобным уваходам і зонай барбекю. У «Мінск-Свеце» ёсць такая кватэра

Эпоха адраджэння і апсайклінг — у Варшаве прайшоў модны паказ новых калекцый беларускіх дызайнераў4

Жыхарка Гомеля даведалася пра мільёны мужа толькі пасля разводу і пайшла ў суд17

«Мяне схапілі і «бусіфікавалі»». Як былы беларускі палітвязень апынуўся на вайне ва Украіне13

Карл ІІІ патроліў Трампа падчас урачыстай вячэры ў Белым доме4

Што расказваюць пра былога палітвязня Рамана Раманава, які памёр у 43 гады1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Коля так сутыкнуўся з партнёрам па камандзе, што больш не змог выйсці на лёд27

Коля так сутыкнуўся з партнёрам па камандзе, што больш не змог выйсці на лёд

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць