Грамадства

Жыхары мінскай Сцяпянкі пратэстуюць супраць будаўніцтва інтэрната для гастарбайтараў

Жыхары Геалагічнай вуліцы ў Мінску выступаюць супраць будаўніцтва на ёй інтэрната для гастарбайтэраў. Чарговы сход жыхароў адбыўся 27 лістапада каля аб’екта, які будуецца па Геалагічнай вуліцы, 54, у мікрараёне Сцяпянка.

У сустрэчы таксама ўдзельнічалі прадстаўнікі грамадзянскай кампаніі «Гавары праўду!» Юрый Ганчар і Таццяна Караткевіч.

Жыхары заяўляюць, што ўчастак зямлі на Геалагічнай вуліцы афіцыйна выдзелены для будаўніцтва двухкватэрнага жылога дома, зарэгістраванага на трох непаўналетніх дзяцей. «У рэальнасці ж рабочыя пры пачатку будаўніцтва гэтага дома расказалі жыхарам, што будуюць інтэрнат для замежных рабочых», — сказала Караткевіч.

Паводле яе слоў, каб даведацца, што ж усё-такі будуецца на Геалагічнай вуліцы, яе жыхары звярнуліся ў Дзяржбуднагляд. «Аднак у Дзяржбуднаглядзе ім сказалі, што такога аб’екта ў іх не значыцца. А між тым ужо паспелі збудаваць стужкавы падмурак і сцены першага паверха. Будаўніцтва ажыццяўляецца па эскізным праекце, які штодзённа карэкціруецца», — сцвярджае Караткевіч.

На сустрэчы жыхары адзначалі, што будаўніцтва інтэрната яшчэ больш абвострыць тыя праблемы, якія ёсць у жыхароў Сцяпянкі.
«Калі тут будуць жыць 60 чалавек, то камунікацыі проста не вытрымаюць. Тут дагэтуль няма ліўневай каналізацыі, тут толькі сем гадоў таму правялі газ. Тут старыя электрасеткі — нават газавыя катлы, якія паставілі сабе людзі, аўтаматычна адключаюцца з-за нізкага напружання ў сетцы. А калі тут будуць жыць яшчэ 60 чалавек, з чайнікамі, электрапрыборамі, абагравальнікамі, то тут наогул нічога не вытрымае», — заявіла адна з мясцовых жыхарак.

«Мы не супраць таго, каб у гэтым доме жыла сям’я, няхай вялікая, няхай 10 чалавек.
Не супраць, калі гэты будынак аддадуць мнагадзетным сем’ям, дзіцячаму дому. Няхай наладзяць тут любы сацыяльны аб’ект. Але галоўнае, няхай нам растлумачаць усё, і няхай па законе ўсё будуюць, а не нелегальны інтэрнат», — прадоўжыла яна.

Таццяна Караткевіч паведаміла, што запрашалі на сустрэчу дэпутата гарсавета па гэтай акрузе Сяргея Смольскага, а таксама дэпутата палаты прадстаўнікоў Валерыя Барадзеню, аднак яны на сустрэчу не з’явіліся.

Тым не менш падчас сустрэчы Смольскі патэлефанаваў Караткевіч, выслухаў яе інфармацыю аб будаўніцтве і заявіў, што ён «не ў курсе сітуацыі», аднак «на працягу двух дзён азнаёміцца з ёю». Смольскаму было прапанавана арганізаваць сустрэчу з жыхарамі Геалагічнай вуліцы найбліжэйшым часам у актавай зале любой бліжэйшай школы.

Каментары

Цяпер чытаюць

Як Ксюша з СМА апынулася ў Доме дзіцяці пры жывой маме? Вось што кажа сама маці

Як Ксюша з СМА апынулася ў Доме дзіцяці пры жывой маме? Вось што кажа сама маці

Усе навіны →
Усе навіны

Ва Украіне арыштавалі беларускага добраахвотніка Жэрара. Пры ім нібыта было каля мільёна еўра24

Чаму закрыўся гарналыжны комплекс «Лагойск»5

Больш за 70% людзей у Астраўцы не супраць, каб у іх зрабілі могільнік радыеактыўных адкідаў — дзяржаўныя апытанні12

Зацвердзілі новыя правілы бытавога абслугоўвання

На экстранны збор на дапамогу вызваленым палітвязням сабрана ўжо 80 тысяч еўра5

Коўл: Канчатковага рашэння наконт запрашэння Лукашэнкі ў ЗША няма7

У Dana Mall зрабілі велікодны гарадок

Уладальнік OnlyFans памёр у 43 гады20

Беларусу трапіліся дзіўныя 100 даляраў. Банк пацвердзіў сапраўднасць купюры, але не прыняў2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Як Ксюша з СМА апынулася ў Доме дзіцяці пры жывой маме? Вось што кажа сама маці

Як Ксюша з СМА апынулася ў Доме дзіцяці пры жывой маме? Вось што кажа сама маці

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць