Эканоміка77

Віцэ-прэм'ер Сямашка знаходзіцца з неанансаваным візітам у Азербайджане

Дэлегацыя на чале з першым віцэ-прэм’ерам Беларусі Уладзімірам Сямашкам знаходзіцца з візітам у Азербайджане. 30 кастрычніка з прадстаўнікамі Беларусі сустрэўся прэзідэнт Ільхам Аліеў,
паведамляе азербайджанскі інфармацыйны партал www.trend.az. Бакі выказалі задавальненне паспяховым развіццём адносінаў Беларусі і Азербайджана ў розных галінах, у тым ліку ў эканоміцы. Была адзначана значнасць сумеснага праекта, які рэалізуецца на Гянджынскім аўтамабільным заводзе.

У інтэрв’ю www.trend.az Сямашка паведаміў, што да канца года плануецца правесці ў Мінску беларуска-азербайджанскібізнес-форум, на якім будуць абмяркоўвацца інвестыцыйныя праекты ў розных галінах эканомікі.
«Упэўнены, што з улікам дынамікі нашых адносінаў мерапрыемства пройдзе на высокім узроўні. Спадзяюся, што для азербайджанскіх удзельнікаў форум стане добрай магчымасцю азнаёміцца з эканамічным патэнцыялам нашай краіны, дазволіць наладзіць карысныя сувязі ў Беларусі, якія паслужаць пашырэнню дзейнасці азербайджанскіх кампаній за мяжой і умацаванню беларуска-азербайджанскага партнёрства», — сказаў Сямашка.

Ён нагадаў, што ў 2010 годзе падчас візіту Аляксандра Лукашэнкі ў Азербайджан было падпісана пагадненне аб заахвочванні і ўзаемнай абароне інвестыцый, якое дало азербайджанскім інвестарам дадатковыя гарантыі ў Беларусі. «Яшчэ адным важным стымулам для прыходу азербайджанскіх інвестараў у Беларусь стала стварэнне Мытнага саюза Беларусі, Казахстана і Расіі, — адзначыў Сямашка. — Зараз перад інвестарам у Беларусі адкрываецца ёмісты 170-мільённы рынак збыту трох краін, якія мяжуюць адначасова з Еўрапейскім саюзам і Кітаем».

«Мы ўжо адчулі рост зацікаўленасці азербайджанскага капіталу ў працы на тэрыторыі Беларусі», — сказаў першы віцэ-прэм’ер.
Паводле яго слоў, «значную цікавасць азербайджанскіх кампаній выклікаў двухбаковы інвестыцыйны бізнес-форум з удзелам міністра эканомікі Беларусі Мікалая Снапкова, які прайшоў у лютым 2012 года ў Баку». Сямашка таксама паведаміў, што тры азербайджанскія кампаніі зарэгістраваліся ў якасці ўдзельнікаў VII Беларускага інвестыцыйнага форуму, які пройдзе 15–16 лістапада ў Мінску.

Аналітыкі не выключаюць, што візіт Сямашкі ў Азербайджан звязаны з няўдалымі беларуска-расійскімі перамовамі аб умовах пастаўкі нафты ў чацвёртым квартале гэтага года і ў 2013 годзе.

Чарговы раўнд перамоў адбыўся ў канцы мінулага тыдня ў Маскве, дзе Сямашка сустракаўся з віцэ-прэм’ерам РФ Аркадзем Дварковічам. 26 кастрычніка Дварковіч паведаміў, што Расія і Беларусь абмяркоўваюць аб’ёмы паставак нафты ў звязцы з вырашэннем праблемы экспарту беларускім бокам растваральнікаў. Пазней стала вядома, што Масква прапануе Мінску кампенсаваць расійскаму бюджэту страты ад «растваральнага» бізнесу, якія ацэньваюцца прыкладна ў 1,5 млрд. долараў.

Беларускі бок пра ход перамоў не паведамляе.

Каментары7

Цяпер чытаюць

Зміцер Дашкевіч сказаў, што трэба рабіць беларусам зараз, каб краіна стала свабоднай і незалежнай13

Зміцер Дашкевіч сказаў, што трэба рабіць беларусам зараз, каб краіна стала свабоднай і незалежнай

Усе навіны →
Усе навіны

Віцэ-міністр замежных справаў Польшчы: Мы ніколі не пагодзімся на Беларусь як частку рускага свету14

Экс-прэм'ер Літвы: Лукашэнка ўяўляе, што злавіў Бога за бараду10

Рубіа і Калас абмяняліся рэзкімі заявамі наконт Украіны4

Спарыш пайшоў да літоўскіх радыкалаў граміць Ціханоўскую. У выніку выслухаў пра «беларускі нацызм» і «праваслаўны зброд»74

У Мінску пагрузчык-экскаватар урэзаўся ў пасажырскі аўтобус

Затрымалі членаў банды 1990‑х5

Магутная паводка накрыла Дагестан пасля моцных залеў

Бяспалаў намаляваў людзей са сцягамі ў цэнтры Мінска і адправіў фота ў міліцыю. З’ехаліся тры машыны з мігалкамі69

Пуцін назваў вайну ва Украіне праведнай барацьбой за будучыню пакаленняў16

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Зміцер Дашкевіч сказаў, што трэба рабіць беларусам зараз, каб краіна стала свабоднай і незалежнай13

Зміцер Дашкевіч сказаў, што трэба рабіць беларусам зараз, каб краіна стала свабоднай і незалежнай

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць