Музыка11

Tito & Tarantula выступілі ў клубе Dozari + фоты

Амерыканскі гурт, вядомы па фільмах Таранціна, пабываў у Мінску.

«Зараз мы праспяваем вам песню з фільма «Мачэтэ». Гэта такая тыповая мексіканская песня пра забойства і помсту. У вас, у Беларусі, ёсць песні пра забойствы?» — пытаецца са сцэны Ціта Ларыва, вакаліст Tito & Tarantula.
Канцэрт амерыканскага гурту у мінскім клубе Dozari стаў адной з самых яскравых падзеяў музычнага сезону-2012. «Наша Ніва» пайшла паглядзець на славутых амерыканцаў, а таксама на самы дарагі клуб Мінска.

Tito & Tarantula праславіліся дзякуючы ўдзелу ў фільмах Роберта Радрыгеса і Квенціна Таранціна —
менавіта гэтых музыкаў можна ўбачыць у знакамітай сцэне ў бары горада Эль-Паса ў фільме «Ад заходу да ўсходу». Фільмамі вызначылася і публіка гурту — на Ціта Ларыву і кампанію людзі ходзяць як на жывы саўндтрэк.

Цяпер Tito & Tarantula вандруюць па Усходняй Еўропе і ўпершыню завіталі у Мінск. Паколькі гэта клубная каманда, арганізатары мусілі падабраць месца, адпаведнае канцэрту і ўзроўню музыкаў.

Спыніліся на Dozari — самым "мажорным" начным клубе Мінска, дзе то Аляксандра Глеба за келіхам піва ўбачыць можна, то нецэнзурны «Ленінград» спявае, а то проста збяруцца людзі, якія прывыклі сціпла выпіць тры «махіта» за вечар, пры цане на звычайнае піва ад 45 тысяч.

На канцэрт сабралася 400 чалавек, пры гэтым ВІП-столікі на першым паверсе так і засталіся пустымі.

Паслухаць Ціта Ларыву прыйшлі людзі не таго кола, якое звычайна наведвае Dozari — калі яшчэ ўбачыш у начным клубе Ігара Варашкевіча, музыкаў гурту Silicon і палову клуба мінскіх філафаністаў?

Ціта са таварышы пачалі выступ (на гадзіну пазней за прызначаны час) з новых песняў, якія адразу прымусілі тых, хто купіў квіткі за столікамі на другім паверсе, альбо спусціцца ўніз, альбо танчыць ля столікаў.
Гэта гітарны рок, у якім злучаюцца і каліфарнійскія матывы, і мексіканскія сола, і цяжкія рыфы. Тры гітарсты на сцэне і бубначка з валасамі, пафарбаванымі ў тры розныя колеры, якую Ціта ў канцы прадставіў як дзяўчыну з Тэхаса, якой «я параіў не ўжываць гераін, лепей — гарэлку. Яна і не ўжывае».

Спадар Ларыва здагадваўся, што публіка хоча пачуць і музыку з фільмаў. Гучалі песні з фільмаў «Аднойчы ў Мексіцы», «Мачэтэ» і «Адчайны». У перапынках ён, прамаўляючы ў зал вывучанае ў Маскве «спасібо» (у адказ чулася -- «правільна будзе дзякуй!»), пачынаў расказваць гісторыі з свайго кіношнага жыцця.

«У Радрыгеса ў фільмах мяне заўжды забіваюць. — кажа Ларыва. — І калі ён запрасіў мяне зняцца ў „Аднойчы ў Мексіцы“, я папрасіў, каб хоць тым разам мяне не забівалі. Роберт згадзіўся і даў мне ролю таксіста, які вязе Джоні Дэпа. І вось сяджу я ў машыне, чакаю Дэпа, і тут Роберт кажа: „Стоп, знята“. Я адказваю — маўляў, а дзе Джоні? Роберт кажа — гэта кіно, мы яго пасля здымем. Шкада, так і не пазнаёміліся».

На фінальнай песні Ларыва выцягнуў на сцэну чалавек з дваццаць гледачоў, выдаў у зал сваю гітару, і паспяваў дуэтам з усімі, хто ведаў словы.

«Я сёння зрабіў вялікую памылку: замест тэкілы піў гарэлку. — жартаваў спявак. — А гарэлка натхняе, я не думаю пра музыку, усё болей пра дзяўчын».

Для амерыканцаў гэта шэраговы канцэрт — Tito & Tarantula дзе ўжо толькі не бывалі, і якіх толькі людзей не выцягвалі на сцэну. А вось

для беларускага клубнага жыцця гэты прыезд значны: да нас пачалі завітваць актуальныя музыкі.
Бо тое, што гучыць ў заходніх клубах, цікавейшае за тое, што гучыць на стадыёнах. Мінск перастае быць белай плямай на еўрапейскай канцэртнай мапе, куды завітвалі толькі тыя артысты, інтарэс да якіх даўно знік на захад ад Нёмана.

Каментары1

Цяпер чытаюць

Сваякі каскадзёра, які ледзь не загінуў на аўташоу ў Лідзе, расказалі, што з ім цяпер

Сваякі каскадзёра, які ледзь не загінуў на аўташоу ў Лідзе, расказалі, што з ім цяпер

Усе навіны →
Усе навіны

У Кітаі вычысцілі вярхоўнага генерала. Гэтаму папярэднічала вялікая перастрэлка1

«Засталося некалькі месяцаў». Тэхкампаніі заклікалі рыхтавацца да кібератак з выкарыстаннем ШІ3

Аляксей Санчук у 2020‑м быў адным з нас, цяпер яму патрэбная дапамога3

Экс-чыноўнік, аб'яўлены ў вышук ва Украіне, будуе новае жыццё ў Беларусі. Ужо заняў высокую пасаду і пабываў у Палацы Незалежнасці1

Былы ўкраінскі міністр Фёдараў уладкаваўся дарадцам міністра абароны Італіі10

Спадкаемцы «Вострава чысціні» закрываюць крамы і фіксуюць страты2

Лукашэнка заявіў, што ў яго на поўдні і ў Расіі на захадзе ёсць супольная праблема30

Пад меркаваным месцам пахавання Ісуса раскрылі 2000‑гадовую таямніцу, якая супадае з біблейскім апісаннем12

У Пінску пільная бабуля не дала махлярам абдурыць свайго ўнука

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сваякі каскадзёра, які ледзь не загінуў на аўташоу ў Лідзе, расказалі, што з ім цяпер

Сваякі каскадзёра, які ледзь не загінуў на аўташоу ў Лідзе, расказалі, што з ім цяпер

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць