Грамадства77

Зміцер Дашкевіч сёмы дзень трымае галадоўку; спыніць, калі начальства калоніі перастане яго цкаваць

Старшыня міжнароднай арганізацыі «Малады фронт» Зміцер Дашкевіч, які знаходзіцца ў мазырскай калоніі, сёмы дзень трымае галадоўку. Дашкевіч змешчаны ў карцар, а прычынай галадоўкі сталі «нечалавечыя паводзіны адміністрацыі калоніі, у тым ліку яе начальніка Юрыя Збароўскага».

Дашкевіч заявіў, што спыніць галадоўку толькі ў тым выпадку, калі «турэмнае начальства перастане яго цкаваць і пачне адэкватна да яго ставіцца, а таксама папросіць прабачэння за мінулыя знявагі і пагрозы», паведамляе прэс-служба.

26 верасня намеснік старшыні «Маладога фронту» Наста Палажанка разам з адвакатам ездзілі ў мазырскую калонію, куды Дашкевіч быў пераведзены 19 верасня.

«Зміцер сказаў, што як толькі яго сюды прывезлі, пачаліся знявагі і націск на яго, як ён кажа, па рэлігійнай прыкмеце. 21 верасня ён аб’явіў галадоўку. Яшчэ вядома, што яго змясцілі ў карцар.
У гутарцы са мной начальнік рэжымнага аддзела прыгразіў што, калі штосьці з’явіцца ў СМІ, то Дашкевічу будзе толькі горш. Але я не бачу іншага варыянту, апрача абвяшчэння гэтых жудасных рэчаў», — распавяла Палажанка.

***

Нагадаем, 28 жніўня Глыбоцкі раённы суд на закрытым выязным пасяджэнні ў калоніі № 13 райцэнтра прызнаў Дашкевіча вінаватым у «злосным непадпарадкаванні патрабаванням адміністрацыі папраўчай установы» (частка 1 артыкула 411 Крымінальнага кодэкса) і прыгаварыў яго да года пазбаўлення волі. У тэрмін пакарання ўключаны чатыры месяцы, якія апазіцыянеру заставалася адбыць у калоніі па першай крымінальнай справе.

У калоніі Глыбокага лідар «Маладога фронту» адбываў пакаранне па крымінальнай справе, распачатай у канцы 2010 года. Напярэдадні апошніх выбараў прэзідэнта, 18 снежня 2010 года, Дашкевіча і яго таварыша па «Маладым фронце» Эдуарда Лобава затрымалі ў Мінску па абвінавачванні ў збіванні двух мужчын. У сакавіку 2011 года Дашкевіч быў прыгавораны да двух гадоў пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму. Прадстаўнікі апазіцыі і праваабаронцы расцанілі арышт Дашкевіча і Лобава, прыгаворанага да чатырох гадоў пазбаўлення волі, як прэвентыўную меру па «зачыстцы» актывістаў апазіцыі напярэдадні выбараў. Міжнародныя праваабарончыя арганізацыі прызналі Дашкевіча і Лобава палітычнымі зняволенымі.

Каментары7

Цяпер чытаюць

Зяленскі нагадаў Лукашэнку пра лёс Мадура18

Зяленскі нагадаў Лукашэнку пра лёс Мадура

Усе навіны →
Усе навіны

Памёр пастар Аляксандр Барысюк

Зламаўся цягнік Гомель — Мінск

Платформу «Тры сланы» і ініцыятыву «Вольныя» прызналі экстрэмісцкімі фармаваннямі

З 1 мая ў мінскім наземным транспарце запрацуюць кнопкі адкрыцця дзвярэй1

Два рыбакі патанулі ў Віцебскім раёне

Wildberries запусціў у Беларусі дастаўку ежы з кафэ і рэстаранаў3

Стала вядома, у чым абвінавачваюць архітэктурную студыю ZROBIM architects8

«Часам я жыла на 100 і на 40 рублёў у месяц». Як маці з 4 дзецьмі выстаяла ў глухой беларускай вёсцы2

«Бесіць, калі мне кажуць кітайскае «ніхаа». Казашка расказала, як ёй жывецца ў Беларусі30

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Зяленскі нагадаў Лукашэнку пра лёс Мадура18

Зяленскі нагадаў Лукашэнку пра лёс Мадура

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць