Свет11

У Барселоне паўтара мільёна чалавек патрабавалі незалежнасці Каталоніі

Такія дэманстрацыі праходзяць штогод, але гэтая была найбуйнейшай у гісторыі.

Каля 1,5 млн чалавек узнялі ўдзел у дэманстрацыі ў падтрымку незалежнасці ад Іспаніі. Сотні тысяч сабраліся ў цэнтры горада, размахваючы сцягамі Каталоніі і сцягамі руху за незалежнасць, паведамляе ВВС. Акрамя незалежнасці дэманстранты патрабавалі змены падатковага заканадаўства Іспаніі.

Дэманстрацыі праходзяць 11 верасня, у гадавіну аблогі Барселоны падчас вайны за іспанскую спадчыну 300 гадоў таму. Сёлета яе маршрут давялося змяніць, бо на вуліцы выйшла значна больш людзей, чым чакалі арганізатары.

Альфрэд Боск, чалец парламента ад Левай рэспубліканскай партыі Каталоніі, заявіў, што бачыў толькі сцягі руху за незалежнасць — ён падобны да звычайнага каталонскага сцягу, але з сінім трохкутнікам злева, у цэнтры якога размешчаная белая зорка.

«Усе неслі гэтыя сцягі. За ўсё сваё жыццё я не бачыў столькі сцягоў руху за незалежнасць», — сказаў парламентарый.

Велізарная колькасць народу прывяла да таго, што на некалькі гадзін адмовілі сістэмы мабільнай сувязі.

Пытанне пра падаткі

Эканамічны крызіс у Іспаніі, у выніку якога кожны чацвёрты жыхар краіны аказаўся без працы, прывёў да таго, што Каталонія цяпер патрабуе не толькі палітычнай аўтаноміі ад Мадрыда, але і фінансава-бюджэтнай незалежнасці.

Каталонія — самы багаты рэгіён Іспаніі, які прадстаўляе 20% іспанскай эканомікі, патрабуе права самастойна спаганяць падаткі і траціць гэтыя сродкі.

У жніўні Каталонія запатрабавала ад Мадрыда фінансавай дапамогі ў памеры пяці мільярдаў еўра, бо, на думку Барселоны, менавіта на гэтую суму Каталонія фінансуе астатнія рэгіёны краіны з падаткаў, што спаганяюцца на яе тэрыторыі.

Цяпер эканоміка Каталоніі, як і іншых рэгіёнаў Іспаніі, адчувае цяжкасці.

У гэтым годзе ўраду Каталоніі давялося фінансаваць дзяржаўную пазычанасць на суму ў 13 мільярдаў еўра.

Мадрыдскі карэспандэнт Бі-бі-сі паведамляе, што ва ўрада Каталоніі на дадзены момант ледзь хапае грошай на зарплаты дзяржслужбоўцаў.

Прыхільнікі незалежнасці ці большай аўтаноміі Каталоніі сцвярджаюць, што Барселона плаціць занадта шмат падаткаў Мадрыду, атрымліваючы недастаткова наўзамен.

Прэм’ер-міністр Іспаніі Марыяна Рахой, са свайго боку, сцвярджае, што незалежнасць Каталоніі ніяк не дапаможа спробам краіны пазбегнуць эканамічнага калапсу.

Кіраўнік урада Каталоніі Артур Мас і Марыяна Рахой павінныя сустрэцца 20 верасня.

Каментары1

Цяпер чытаюць

Коля так сутыкнуўся з партнёрам па камандзе, што больш не змог выйсці на лёд26

Коля так сутыкнуўся з партнёрам па камандзе, што больш не змог выйсці на лёд

Усе навіны →
Усе навіны

«Мяне схапілі і «бусіфікавалі»». Як былы беларускі палітвязень апынуўся на вайне ва Украіне13

Карл ІІІ патроліў Трампа падчас урачыстай вячэры ў Белым доме4

Што расказваюць пра былога палітвязня Рамана Раманава, які памёр у 43 гады1

Былая палітзняволеная: Губазікавец спытаў у мяне: «А чаму Акадэмія кіравання такая мяцежная?»5

Славуты акцёр Жан Рэно выпусціў шпіёнскі раман, прысвечаны вывазу ўкраінскіх дзяцей у Расію3

У суботу ўжо будзе да +23°С

У Малі заявілі, што Расія ім здрадзіла. Падзеі развіваюцца па сірыйскім сцэнары13

Хто прадаў кватэру ў «Маяку Мінска» зніклай Мельнікавай? Такога чалавека не існуе32

Сёння гарыць Перм. Украіна зрабіла стаўку на ўдары, вынікі якіх бачныя мільёнам30

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Коля так сутыкнуўся з партнёрам па камандзе, што больш не змог выйсці на лёд26

Коля так сутыкнуўся з партнёрам па камандзе, што больш не змог выйсці на лёд

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць