Меркаванні2020

Прэзідэнты: хто вышэйшы?

Рост Аляксандра Лукашэнкі — 182 см.

Асабістае жыцьцё чалавека ў дэмакратычных краінах ахоўваецца законам. Тое ж тычыцца і стану ягонага здароў’я. Іншая справа — публічныя асобы, тым больш — кіраўнікі дзяржаваў — тут таямніцаў не застаецца.

Так, у Злучаных Штатах Амэрыкі рэгулярна публікуюцца вынікі мэдычнага абсьледаваньня прэзыдэнта, большасьць фізіялягічных парамэтраў знаходзяцца ў адкрытым доступе. У тым ліку — і рост.

Псыхолягі дыскутуюць адносна ўплыву чалавечага росту на ягоныя паводзіны і самаацэнку, аднак наўрад ці рост чалавека можа неяк істотна ўплываць на ягоныя палітычныя здольнасьці ці ступень ягонага дэмакратызму.

Так, Уінстан Чэрчыль і Ўладзімер Пуцін былі прыблізна аднолькава росту (168 і 170 адпаведна), як і Барыс Ельцын (188) і Фідэль Кастра (190), а Напалеон і дэ Голь істотна розьніліся (168 і 196).
Затое ступень даступнасьці гэтай інфармацыі можа сьведчыць і пра дэмакратычнасьць кіраўніка ці ягоных афіцыйных прадстаўнікоў.

І калі прэсавая служба прэзыдэнта Малдовы Мікалае Цімафці адразу назвала рост свайго патрона (176), дык даведацца дакладны рост прэзыдэнтаў Армэніі, Таджыкістану і Ўзбэкістану нам не ўдалося. Меркаваць пра гэта даводзіцца з суб’ектыўных ацэнак калег-журналістаў («Рост Саргсяна як у Мядзьведзева», «Карымаў выглядае аднаго росту з Назарбаевым», «Аліеў такі як Лукашэнка, можа крыху вышэйшы», «Рахмон прыблізна такі, як Лукашэнка».

Між іншым,

рост Аляксандра Лукашэнкі таксама афіцыйна не падаецца — мы скарысталіся дадзенымі агенцтва Інтэрфакс.

Каментары20

Цяпер чытаюць

Як пахудзеў Лукашэнка ФОТЫ15

Як пахудзеў Лукашэнка ФОТЫ

Усе навіны →
Усе навіны

Селін Дыён абвясціла пра канцэрты ў рамках свайго вяртання пасля цяжкай хваробы: Я гатовая да гэтага3

Трамп заявіў пра гатоўнасць завяршыць вайну з Іранам без адкрыцця Армузскага праліва12

Ці магчыма зацяжараць у космасе? Навукоўцы праверылі2

Амерыканскі астранаўт у космасе раптам развучыўся гаварыць2

У Ізраілі прынялі новы закон аб смяротным пакаранні праз павешанне11

Трамп хоча, каб за вайну ЗША супраць Ірана заплацілі арабскія краіны7

У Расіі прымусяць плаціць за выкарыстанне VPN. А можа будуць і штрафаваць5

Ці абавязкова ў грамадскім транспарце здымаць заплечнікі?5

«Зроблена хатнімі гаспадынямі». Кіраўнік Rheinmetall пагардліва выказаўся пра ўкраінскія дроны, украінцы яму адказалі17

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Як пахудзеў Лукашэнка ФОТЫ15

Як пахудзеў Лукашэнка ФОТЫ

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць