Грамадства88

Рабочыя «Полацк-Шкловалакно» запатрабавалі даплаты за працу ў гарачыні

Прафсаюзны важак назваў паводзіны рабочых гераічнымі.

Рабочыя цэхаў № 6, 7 і 12 запатрабавалі даплаты за шкодныя ўмовы працы ў ліпені. Іх патрабаванні сфармуляваў у лісце да дырэктара прадпрыемства Мікалая Качаноўскага старшыня заводскай арганізацыі Свабоднага прафсаюза Віктар Стукаў.

У лісце гаворыцца, што ў мінулым месяцы ў шэрагу цэхаў тэмпературныя паказчыкі значна перавышалі дапушчальныя санітарныя нормы. У якасці пацвярджэння на сайце прафсаюза выкладзеныя фота замераў тэмпературы, якае сягае 40 градусаў.

Старшыня прафсаюза нагадвае, што ў такіх выпадках Закон аб ахове працы дае права рабочым адмовіцца ад даручанай працы «ў выпадку ўзнікнення непасрэднай небяспекі для жыцця і здароўя» да таго часу, пакуль небяспека не будзе ліквідаваная. Але ніхто з рабочых ад працы не адмовіўся.

Віктар Стукаў называе паводзіны рабочых гераічнымі і вартымі адпаведнай аплаты. Ад імя прафсаюза ён прапануе кіраўніцтву «Полацк-Шкловалакно» зрабіць даплату работнікам цэхаў № 6, 7, 12 «за працу пры тэмпературах, што значна перавышаюць санітарныя нормы за ліпень месяц у памеры 50% да расцэнках за выпушчаную прадукцыю».

Як паведаміў «Нашай Ніве» Віктар Стукаў, на сёння рабочыя атрымалі надбаўкі ў памеры каля 22% да расцэнках за выпушчаную прадукцыю. Але ці стала гэта вынікам актыўнасці прафсаюза ён дакладна не ведае.

Па яго словах, падобныя сітуацыі ў цэхах здараюцца кожнае лета, а даплаты пачалі рабіць толькі ў гэтым годзе. «Праблема ў тым, што многія не ведаюць, што рабіць у падобных выпадках. У ліпені мы зрабілі замеры тэмпературы ў цэхах, склалі адпаведныя акты. Перавышэнне санітарных нормаў фіксавалася на працягу трох тыдняў месяца», — расказвае Віктар Стукаў.

Па словах старшыні прафсаюза, сярэдні заробак па прадпрыемстве складае каля 4 мільёнаў рублёў.

Атрымаць афіцыйны каментар з боку дырэкцыі «Полацк-Шкловалакно» на момант публікацыі не ўдалося.

Каментары8

Цяпер чытаюць

У Беларусі — бум на рэстараны нацыянальнай кухні і яе новае прачытанне5

У Беларусі — бум на рэстараны нацыянальнай кухні і яе новае прачытанне

Усе навіны →
Усе навіны

Вось што людзі пішуць аб праблемах з доступам да ютуба і тэлеграма па начах3

Стала вядома, якую патэнцыйную здзелку абмяркоўваюць ЗША і Іран2

У Мазыры затрымалі праваабаронцу Уладзіміра Целяпуна1

«Белшына» просіць абараніць яе ад канкурэнцыі з боку кітайцаў4

Лукашэнка: Трамп паказаў усяму свету і сапраўднае аблічча ЗША, і абмежаванасць магчымасцяў ЗША31

У беларускай Вікіпедыі больш не могуць хаваць праўкі ў палітычных артыкулах. Чаму так адбылося і чым гэта пагражае?4

У Германіі зноў пачынаюць аперацыю па ратаванні гарбатага кіта Цімі. Паўмесяца таму на яго ўжо махнулі рукой1

«Там трындзец!» Як амапаўцы не хацелі, каб іх камандзірам была пераможца міліцэйскага конкурсу прыгажосці — зліў размоў11

Іран на 10 дзён адкрыў Армузскі праліў для ўсіх суднаў. Цэны на нафту паляцелі ўніз1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Беларусі — бум на рэстараны нацыянальнай кухні і яе новае прачытанне5

У Беларусі — бум на рэстараны нацыянальнай кухні і яе новае прачытанне

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць