Сёння: «Гомель» — «Ліверпуль».
Учора ў Гомель прыляцеў легендарны «Ліверпуль» на матч3-га кваліфікацыйнага раўнду Лігі Еўропы, што пройдзе сёння на стадыёне «Цэнтральны» і пачнецца а21-й .
Каля гатэля «Замкавы» сустракаць куміраў сабралася 50 фанатаў. Аднак блізка да футбалістаў іх не падпусцілі. Спецназаўцы ўтварылі калідор, па якім футбалісты хутка прайшлі ў гатэль. Узяць аўтографы спецназ таксама не дазволіў. Фанаты, пабачыўшы улюбёнцаў, спявалі гімн каманды і гукалі «крычалкі».
Галоўнай інтрыгай жа было, ці прыляціць у Беларусь жывы сімвал «Ліверпуля», адзін з найлепшых англійскіх футбалістаў Англіі — Стывен Джэрард. Прыляцеў.
У горадзе ўведзеныя надзвычайныя меры бяспекі, уведзена забарона нават на продаж піва. Сёння ж таксама Дзень дэсантніка.
Каментары