Першая лічба нумара будзе азначаць код вобласці і горад Мінск, далей ідуць 3 літары — ТАХ і чатырохзначны нумар.
Пастановай Дзяржаўнага камітэта па стандартызацыі, метралогіі і сертыфікацыі Беларусі ўнесены змяненні ў дзяржстандарт «Знакі рэгістрацыйныя і знак адрозны транспартных сродкаў. тыпы і асноўныя памеры, тэхнічныя патрабаванні, метады выпрабаванняў».
Як паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ва ўпраўленні ДАІ МУС Беларусі, у адпаведнасці з гэтым дакументам транспартныя сродкі, што выкарыстоўваюцца для перавозак пасажыраў, акрамя таксометра, апазнавальнага знака «Таксі» і спецыяльнай афарбоўкі павінны мець спецыяльныя рэгістрацыйныя знакі. Гэтыя змяненні былі ўнесены па ініцыятыве МУС з мэтай больш эфектыўнага спынення дзейнасці нелегальных пасажырскіх аўтаперавозчыкаў.
Як мяркуецца, гэтыя змяненні будуць афіцыйна апублікаваны ў пачатку красавіка і згодна з растлумачэннямі Дзяржстандарта могуць прымяняцца з дня апублікавання.
У ДАІ адзначылі, што цяпер рэгістрацыйныя знакі ўжо выраблены. Яны маюць жоўты фон і чорныя сімвалы. Першая лічба нумара будзе азначаць код вобласці і горад Мінск, далей ідуць 3 літары — ТАХ і чатырохзначны нумар.
Выдача рэгістрацыйных знакаў прадугледжвае замену пасведчання аб рэгістрацыі з размяшчэннем у ім у асаблівых адзнаках спецыяльнага знака. Кошт знака Br31 тыс., замена пасведчання аб рэгістрацыі Br15,5 тыс. Для таго, каб не ўносіць змяненні ў іншыя дакументы (ліцэнзіі, страхавое пасведчанне і г.д.), спецыяльныя рэгістрацыйныя знакі будуць выдавацца ў дадатак да ўжо існуючых у якасці дубліруючых.
У ДАІ звярнулі ўвагу на тое, што без спецыяльнага рэгістрацыйнага знака нельга будзе атрымаць ліцэнзійную картку ў Міністэрстве транспарту і камунікацый.
Ці патрэбная беларуская мова тым, хто размаўляе па-руску? Азаронак задаўся такім пытаннем на СТБ, а выпускнік Акадэміі МУС прапанаваў замяніць урокі факультатывамі
Каментары