У ноч на 9 чэрвеня ў Барысаве памерла маці палітвязня Аляксандра Малчанава — Галіна Андрэеўна. Пахаванне адбудзецца ў панядзелак у Барысаве,напісала ў сваім фэйсбуку грамадская актывістка Ганна Шапуцька.
Муж Галіны Андрэеўны Малчанавай і бацька Аляксандра сп. Валер застаўся адзін. Гэта стары хворы чалавек. Сын Аляксандр, пакуль быў на свабодзе, утрымліваў бацькоў.
У прынцыпе, дапамагчы яму можна грашовым пераводам:
222120 г. Барысаў (Мінская вобласць), вул. Ленінская д.31 кв.1 Малчанаву Валерыю.
* * *
Былы палітзняволены Аляксандр Малчанаў 9 красавіка быў асуджаны на паўтара года калоніі строгага рэжыму. Ён абвінавачваўся па ч. 2 арт. 205 Крымінальнага кодэкса (крадзеж, учынены паўторна, або групай асоб, або з пранікненнем у жыллё). Нібыта ён разам з Арцёмам Ігнацікавым выкралі металалом з тэрыторыі жодзінскага кавальскага завода цяжкіх штамповак. Пасля таго як Малчанаў быў асуджаны паводле падзей 19 снежня 2010 года, ён не мог нікуды ўладкавацца на працу. Яго нікуды не бралі, нягледзячы на тое, што раней ён працаваў на Барысаўскім
-
«Вы ведаеце, што большасць беларусаў лічаць вас нікчэмнымі халуямі?»
-
Цыганкоў: Бабарыка значна бліжэйшы да пазіцыі офіса Святланы Ціханоўскай, чым да выказванняў «бабарыканцаў»
-
Бабарыка турэмшчыкам: «У мяне было, цяпер няма, але ёсць шанец, што будзе. А ў вас не было, няма і не будзе. І ў вашых дзяцей не будзе»
Каментары