Грамадства55

Сацыял-дэмакраты Статкевіча «лічаць абавязковым прыняць ўдзел у электаральнай кампаніі»

«Няўдзел апазіцыі ў выбарах не з’яўляецца нагодай для іх міжнароднага непрызнання, гэтак жа як удзел не з’яўляецца нагодай для іх прызнання», — гаворыцца ў рэзалюцыі «Аб унутрыпалітычнай сітуацыі і ўдзеле ў парламенцкай кампаніі», што была прынята 14 мая прэзідыумам аргкамітэта па стварэнні Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Народная Грамада) [у Беларусі дзейнічае некалькі сацыял-дэмакратычных партый].

Аўтары лічаць, што за паўтара гады, якія прайшлі з моманту прэзідэнцкіх выбараў, палітычныя партыі «не здолелі кансалідавацца і выпрацаваць эфектыўную стратэгію для новых умоваў дзейнасці».
Да парламенцкай кампаніі 2012 года «адсутнічаюць агульныя падыходы дэмакратычных сілаў». «Паколькі адсутнічае прагрэс ў дэмакратызацыі выбарчага заканадаўства, задачамі ўдзелу дэмакратычных сіл у парламенцкай кампаніі павінны быць: карыстанне легальнымі магчымасцямі для агульнанацыянальнай агітацыйнай кампаніі, правядзенне скаардынаваных акцый пратэсту па ўсёй краіне ў фармаце сустрэч з выбаршчыкамі, збор доказаў фальсіфікацыі выбараў», — падкрэсліваецца ў рэзалюцыі.

«Маючы мэтай актывізацыю кампаніі за вызваленне Мікалая Статкевіча і іншых палітвязняў; павышэнне інфармаванасці грамадства; рост вядомасці і аўтарытэту БСДП (НГ)», прэзідыум аргкамітэта лічыць

«абавязковым прыняць ўдзел у бліжэйшай электаральнай кампаніі, у тым ліку ў рамках кампаніі «За справядлівыя выбары 2012».
Гаворка, у прыватнасці, ідзе пра вылучэнне прадстаўнікоў у выбарчыя камісіі ўсіх узроўняў, а таксама ў арганізацыі сістэмы назірання за парламенцкімі выбарамі, кандыдатаў у дэпутаты і падтрымку кампаніі кандыдатаў ад дэмакратычных сіл у асобных акругах. Кампанія «павінна завяршыцца ўсебаковым аналізам яе эфектыўнасці».

Каментары5

Цяпер чытаюць

Орбан разгромна прайграў выбары ў Венгрыі. Апазіцыя атрымала канстытуцыйную большасць у парламенце47

Орбан разгромна прайграў выбары ў Венгрыі. Апазіцыя атрымала канстытуцыйную большасць у парламенце

Усе навіны →
Усе навіны

Чаму Расія атакуе Украіну «шахедамі» ўдзень: змена тактыкі з мэш-сістэмамі і палёты «статкамі»1

Віцебскі заапарк перанясуць у іншае месца

Украіна спрабавала ўдарыць па расійскім касмадроме Плясецк3

Камала Харыс можа зноў балатавацца ў прэзідэнты ЗША8

У Венгрыі асвоілі еўрапейскія паўтара мільёна даляраў, пабудаваўшы аўтаразвязку каля чыгункі, якой не існуе22

У Беларусі адзін за адным адмяняюць фестывалі. У чым прычына?6

У Ірландыі мужчына з сякерай атакаваў амерыканскі вайсковы самалёт ВІДЭА4

Дзесяцігадовая дзяўчынка папрасіла гендырэктара NASA зноў лічыць Плутон планетай. Ён ёй адказаў3

Памёр Ігар Ціткоўскі2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Орбан разгромна прайграў выбары ў Венгрыі. Апазіцыя атрымала канстытуцыйную большасць у парламенце47

Орбан разгромна прайграў выбары ў Венгрыі. Апазіцыя атрымала канстытуцыйную большасць у парламенце

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць