Грамадства1313

Лукашэнка: Яны б нас ціснулі, на калені ставілі, а потым бы закапалі па калена ў зямлю

Лукашэнка выказаў гатоўнасць абмяркоўваць з ЕС любыя праблемы, але без папярэдніх умоў.

«Напэўна, зразумелі, што санкцыі — гэта шлях у нікуды, гэта бесперспектыўна. Яны, напэўна, зразумелі, што Беларусь ім патрэбна», — заявіў Лукашэнка журналістам у чацвер у ходзе рабочай паездкі ў Магілёўскую вобласць.

«Вось калі б еўрапейцы разумелі, што санкцыі дзейнічаюць і нас можна нахіліць у той бок, у які яны хочуць, вы думаеце, яны б ад іх адмовіліся? Ніколі.

Яны б нас ціснулі, на калені ставілі, а потым бы яшчэ закапалі па калена у зямлю, а можа быць і глыбей», — сказаў А.Лукашэнка.

Ён выказаў упэўненасць у тым, што на Захадзе разумеюць неабходнасць супрацоўніцтва з Беларуссю, як у эканамічнай сферы, так у сферы бяспекі і процідзеяння нелегальнай міграцыі. У прыватнасці, Лукашэнка нагадаў пра нядаўна прынятае рашэнне «з больш умацаваных заходніх межаў перакінуць частку памежных сіл на паўднёвую мяжу [з Украінай]». Зараз, адзначыў ён, «мы ў асноўным кантралюем тыя пытанні, якія цікавяць Беларусь, больш працуем на ўезд у краіну». «Ужо сумежныя дзяржавы [ЕС] звярнуліся да нас: дапамажыце, вы ж фактычна адкрылі мяжу.

Але ў нас няма грошай. Так, я магу павялічыць колькасць пагранічных, мытных пастоў [на заходнім напрамку], але вы, калі ласка, заплаціце», — заявіў Лукашэнка.
Паводле яго слоў, «гэта таксама сведчыць пра тое, што Беларусь ім важная». «Як толькі мы ледзь-ледзь аслабілі [кантроль на выезд у краіны ЕС], яны там атрымалі цэлую хвалю нелегалаў з Афганістана, Пакістана і Азіі», — адзначыў ён.

Лукашэнка таксама звярнуў увагу на магчымыя вялікія эканамічныя страты краін ЕС у выпадку пашырэння санкцый і адмовы ад супрацоўніцтва з Беларуссю. «Я не кажу пра тыя буйныя страты, якія панясуць парты Прыбалтыкі.

Я не хаваю, мы вядзем перамовы з Расіяй, каб яны панізілі чыгуначныя тарыфы і каб мы загрузілі іх [Расіі] парты на Балтыцы. Яны былі б рады бачыць мільёны тон нашых грузаў «, — сказаў Лукашэнка.

Акрамя таго, працягнуў ён, «з украінцамі мы дамовіліся павялічыць аб’ёмы паставак праз паўднёвыя парты». «Калі мы не патрэбныя ў краінах Еўрасаюза, то мы будзем шукаць сваё шчасце далей», — адзначыў ён.

Пры гэтым Лукашэнка падкрэсліў:

«Калі Еўрапейскі саюз сёння гатовы без папярэдніх умоў, не нахіляючы нас направа, налева, з намі размаўляць, то мы гатовыя ў любы час вярнуцца да любога пытанні за сталом перамоваў».
«Мы — не „ястрабы“, „ястрабінае“ палітыкі ў Беларусі не было і не будзе. Таму мы гатовыя садзіцца і абмяркоўваць любыя праблемы. Але будуць нас ціснуць — мы будзем адказваць», — заявіў ён.

Каментары13

Цяпер чытаюць

Праз Беларусь пачалі масава пралятаць не толькі расійскія дроны, але і ўкраінскія39

Праз Беларусь пачалі масава пралятаць не толькі расійскія дроны, але і ўкраінскія

Усе навіны →
Усе навіны

Дырэктарка турфірмы не пазнала беларускую мову, калі віншавала з Днём яднання Беларусі і Расіі. І працягвае сябе закопваць19

«Да апошняга верылі, што атрымаем дазвол». Адмянілі яшчэ адзін музычны фестываль3

Колькі каштуе леў і дзе купіць вярблюда? Беларуска 18 гадоў таму пераехала ў вёску і завяла заасад

Украіна папрасіла прабачэння ў краін Балтыі за падзенне сваіх дронаў на іх тэрыторыі1

Пры гродзенскай трасе каля Валожына можна рэгулярна назіраць за статкам зуброў ВІДЭА

Іран за месяц вайны нарасціў экспарт нафты, адначасова абмежаваўшы канкурэнтаў4

Да чаго прывядзе зняцце санкцый ЗША з калію і банкаў13

У Беларусі прызналі «экстрэмісцкім» сайт Бі-бі-сі. Ці то ўвесь, ці то толькі Рускай службы6

У Еўрасаюзе абмяркоўваюць змены сістэмы галасавання, калі на выбарах у Венгрыі зноў пераможа Орбан9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Праз Беларусь пачалі масава пралятаць не толькі расійскія дроны, але і ўкраінскія39

Праз Беларусь пачалі масава пралятаць не толькі расійскія дроны, але і ўкраінскія

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць