Літаратура2222

Прыхадні з чужых планет

Зямляк абвёў яго позіркам і кінуў грэблівае: «Пшол атсуда, калхазан!..»

Юрась з Мураванай Ашмянкі быў зусім не дурны. Ужо другі год вучыўся ў Магілёве на эканамічным аддзяленні. Далёка, праўда, ад дому, але давалі накіраванне ад Ашмянскага мясакамбіната. Ды і маці, апрацаваўшы дваццаць год у вясковай краме, раіла звязаць жыццё з эканомікай.

Маці казала, што эканамісты вялікімі людзьмі робяцца і, маючы дыплом эканаміста, можна нават на прэзідэнта балатавацца.
Усё яе начальства, якое скончыла эканоміку ці не ў тым самым Магілёве, напаўняла яе заўсёды жудасным страхам.
Яна марыла, каб сын уладкаваўся ў структуры расследвання эканамічных злачынстваў і прыехаў правяраць яе начальнікаў.
Гэта была б яе ціхая помста начальству, што на працягу дваццаці год піло яе кроў. Бацька не меў нічога супраць. Ён не пераймаўся занадта навуковымі справамі. Так Юрась паступіў у Магілёў.

Вучыўся ён нядрэнна. Сяброў, праўда, шмат не займеў.

Саромеўся свайго вясковага паходжання, сваіх простых бацькоў, свайго зацвярдзелага вымаўлення «чэ» і «эр». Хоць дзяўчаты-аднагрупніцы падкрэслівалі, што з такой вымовай ён здаецца больш мужным і прывабным за сваіх аднагрупнікаў, якія «чякалі» і «чюкалі».
Але Юрась не даваў веры дзяўчатам і лічыў, што тыя з яго кпяць.

Не мог ён пахваліцца і моднымі абноўкамі, хоць спраўна з дому прывозіў вялікімі торбамі бульбу і свіныя кумпякі. Гэтага, аднак, як меркаваў, было замала, бо 

трэба было мець крутыя тэлефоны, тонкі ноўтбук, пацёртыя джынсы і абавязкова туфлі з вострымі насамі.

Ён часта чуў сябе самотным. Мог цэлыя дні сядзець ля акна ў інтэрнаце і ўглядацца ўдалеч. Сумаваў па Мураванай Ашмянцы, па бацьках, па людзях, якіх ён ведаў і якія ведалі яго, па старой друкарні, што стаяла наводшыбе ад вёскі і дзе кальвіністы друкавалі некалі свае рэфармацкія кніжкі. Там файна было ў маленстве гуляць у хованкі.

Пагаварыць у інтэрнаце не было асабліва з кім. Усе былі або нецікавыя і нудныя — расказвалі, хто колькі выпіў, або надта крутыя — да іх невядома было, з якога боку і прыступіцца.
Гавырылі інакш, інакш думалі. Не мог ён да іх прывыкнуць. Не ляжала сэрца і ўсё, хоць забіся.

Юрась часта шпацыраваў па магілёўскіх вуліцах, углядаўся ў твары мінакоў, разглядаў будынкі і аўтамабілі. Засоўгаўся адной нядзелі даволі далёка, пад царкву, ля якой ніколі яшчэ не хадзіў. Быў веснавы цёплы дзень. Сонечна і ясна. Цвіркалі птушкі, бабулі, усміхаючыся, паўзлі-брылі паволі ў царкву. І вось жа дзіва! На тратуары стаяў на аварыйных сігналах фургончык-газель. А на яго белым баку красаваліся тоўсценькія парсючкі і чырвонымі літарамі было напісана: «Ашмянскі мясакамбінат».

Хлопцу заняло дыханне: нарэшце зямляк, са сваёй старонкі!
Свой чалавек, ды яшчэ з мясакамбіната, адкуль яму далі накіраванне ва ўніверсітэт! Юрась пачуў, як дзве царкоўныя бабулі, прачытаўшы надпіс на фургончыку, хвалілі Ашмянскі мясакамбінат, кажучы, што там у кілбасы хоць нейкае мяса кладуць. Хлопец узрадаваўся яшчэ больш, увесь заззяў, а сэрца забухкала мацней. Падляцеў да прыадчыненай дзверцы кабіны. Выгукнуў па-свойму, па-ашмянску, выбавіў з грудзей сваю сардэчную радасць да маладога кіроўцы, што корпаўся ў бардачку:
«Здароў! Ты з Ашмяны?! І я ж адтуль, зямляк! Як там? Што чуваць?» І ніякай рэакцыі.
Маладзён з кабіны не варухнуўся. Застыў на месцы і Юрась.
Нарэшце, праз хвілю кіроўца павярнуўся да яго. З галавы да ног абвёў позіркам і кінуў грэблівае: «Пшол атсуда, калхазан!..»

І сонца схавалася за хмару, замест цвіркання птушак заграгалі вароны, носячыся ля купала недалёкай царквы, а бабулі ўжо не ўсміхаліся, а шчэрыліся, ківаючы, здавалася, у знак згоды з шафёрам-маладзёнам.

Юрасю хацелася праваліцца скрозь зямлю, растварыцца ў паветры. Так дрэнна і няёмка ён не адчуваў сябе ніколі ў жыцці.

«І што гэта за народ такі, — думаў Юрась па дарозе ў інтэрнат. — Нібы свае, а такія чужыя. Нейкі я не такі, як усе гэтыя. Я — прыхадзень, мусіць, з чужой планеты…

Ёсць, пэўна, яшчэ такія ж людзі, якія, як і я, так і не патрапілі асімілявацца, бо вельмі ўжо сумавалі па сваёй роднай планеце, дзе кажуць цвёрдае «чэ» і дзекаюць.
Але мы не скорымся і заваюем гэты свет!»

Каментары22

Цяпер чытаюць

Тамара Віннікава прадала свой лонданскі дом, завешаны карцінамі самой сябе ШМАТ ФОТА3

Тамара Віннікава прадала свой лонданскі дом, завешаны карцінамі самой сябе ШМАТ ФОТА

Усе навіны →
Усе навіны

Кіраўнік Следчага камітэта Расіі заклікаў праверыць дзіцячую кнігу «Шкодныя парады». У ёй пабачылі сумнеўныя ўстаноўкі10

Праваабарончы цэнтр «Вясна» адкрыў дадатковы офіс у Варшаве4

«Тысячу даляраў за месяц — рэальна». Колькі цяпер зарабляюць медыкі ў Беларусі?21

Украіна прапаноўвала перайменаваць частку Данбаса ў «Донілэнд» у гонар Трампа7

Трамп заявіў, што не хоча падаўжаць перамір'е з Іранам і чакае бамбардзіровак3

Амерыканцы алічбавалі трафейныя дакументы са Смаленскага архіва, вывезенага нацыстамі. У ім варта шукаць і дакументы па беларускім пытанні6

Турэцкі палітык стаў мемам з-за сваіх вусоў4

У Расіі затрымалі гендырэктара самага буйнога выдавецтва «Эксмо». Шмат іх кніг прадаецца і ў Беларусі2

Студэнты ЕГУ баяцца вяртацца дадому13

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Тамара Віннікава прадала свой лонданскі дом, завешаны карцінамі самой сябе ШМАТ ФОТА3

Тамара Віннікава прадала свой лонданскі дом, завешаны карцінамі самой сябе ШМАТ ФОТА

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць