Літаратура33

Школьніца напісала захапляльны раман для моладзі

Яго героі — падлеткі і гістарычныя асобы.

Ксеніі Шталянковай цяпер 19 гадоў. А свой прыгодніцкі раман «Адваротны бок люстра» напісала, калі яшчэ вучылася ў школе.

Хто паспеў прачытаць кнігу, назвалі яе адметнай падзеяй у айчыннай літаратуры,

нягледзячы на пэўныя тэхнічныя хібы. Маладая аўтарка расказала пра свой дэбютны раман.

«НН»: Вы напісалі кнігу ў 16 гадоў?

Ксенія Шталянкова: У 16 з’явіўся канчатковы варыянт. А пісала з перапынкамі дзесьці чатыры гады. У школе на ўроку беларускай літаратуры неяк прапанавалі напісаць апавяданне альбо пачатак рамана. Тады ўсплыла такая гісторыя, з’явіліся героі. І пачала пісаць.

«НН»: Чаму для рамана абралі часы Барбары Радзівіл і Боны Сфорцы, якіх таксама ўвялі ў твор?

Дзеянні рамана «Адваротны бок люстра» адбываюцца пераважна ў XVI стагоддзі. 15-гадовая Бася трапляе ў мінулае, дзе сустракаецца з 17-гадовым Міхалам. Перад тым, як трапіць назад, у наш час, дзяўчынка паспявае закахацца і папрысутнічаць на каранацыі Барбары Радзівіл.

КШ:

Тым перыядам я зацікавілася праз кнігу Вітаўта Чаропкі «Уладары Вялікага княства»,
якая трапіла да мяне ў 12 гадоў. Хацелася дакрануцца таго часу і ў сваёй кнізе.

«НН»: Гэта была першая літаратурная спроба, якая вырасла ў цэлы раман?

КШ: Гэта была першая спроба, якая пабачыла свет. Я рана пачала чытаць і мне даўно самой хацелася пісаць — прыдумваць нейкія гісторыі.

«НН»: Вы запланавалі старыць трылогію. Працяг гатовы?

КШ: Я цяпер працую над другой часткай. Спадзяюся, за лета дапішу і восенню змагу прапанаваць чытачу.

«НН»: Раман «Адваротны бок люстра» некалькі гадоў праляжаў у выдавецтвах. Чаму яго не хацелі друкаваць?

КШ:

Гэта была рызыка для выдавецтваў: я была маленькім дзяўчом, нікому невядомым. Паўставалі і пытанні з далейшай рэалізацыяй кнігі — гэта пытанне грошай.

«НН»: Кніга толькі нядаўна выйшла, а я ўжо сустракаў станоўчыя водгукі на яе ў інтэрнэце. Вы знаёмыя з рэакцыяй першых чытачоў?

КШ: Так. Нехта кажа, што проста «праглынуў» кнігу. Такое, канечне, прыемна чуць. Бо я не ведала, якой рэакцыі чакаць. Нехта прапануе ідэі для наступных кніг. Ёсць і крытычныя заўвагі.

«НН»: Як малады аўтар, як лічыце, для моладзі павінны пісаць аднагодкі, альбо і дарослыя пісьменнікі спраўляюцца з гэтым таксама добра?

КШ: Тут няма нейкага крытэрыя. Добрая літаратура не залежыць ад узросту.

Набыць кнігу можна тут.

Адваротны бок люстра / Ксенія Шталянкова. — Мінск: Логвінаў, 2012. — 192 с.

Каментары3

Цяпер чытаюць

Коля так сутыкнуўся з партнёрам па камандзе, што больш не змог выйсці на лёд9

Коля так сутыкнуўся з партнёрам па камандзе, што больш не змог выйсці на лёд

Усе навіны →
Усе навіны

Хто прадаў кватэру ў «Маяку Мінска» зніклай Мельнікавай? Такога чалавека не існуе32

Сёння гарыць Перм. Украіна зрабіла стаўку на ўдары, вынікі якіх бачныя мільёнам29

Абрэзаў валасы маці і прымушаў яе іх з'есці. Вынесены прысуд1

Супрацоўнік упраўлення ветэрынарыі Новасібірска знойдзены мёртвым. Ён кіраваў аддзелам, які адказваў за забіранне жывёлы ў жыхароў1

Сайт Reform.news прызнаны «экстрэмісцкім фармаваннем»

«Анджэя няма — абмену няма». Каардынатар польскіх спецслужбаў распавёў падрабязнасці абмену Пачобута4

Дзярждэп ЗША выпусціць лімітаваную серыю пашпартоў з выявай Трампа ўнутры5

У стогадовай кватэры ў Мінску зрабілі класны лофт8

Айцішніцы далі тры гады па справе Гаюна. Яна жыла ў Вільні, але перыядычна ездзіла на радзіму4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Коля так сутыкнуўся з партнёрам па камандзе, што больш не змог выйсці на лёд9

Коля так сутыкнуўся з партнёрам па камандзе, што больш не змог выйсці на лёд

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць