Грамадства11

Івашкевіч: У святкаванні Дня Волі галоўнае масавасць, а не маршрут шэсця

Галоўнае ў правядзенні 25 сакавіка шэсця і мітынгу з нагоды Дня Волі — шматлікасць удзельнікаў, а не маршрут. Такое меркаванне БелаПАН выказаў адзін з заяўнікаў акцыі Віктар Івашкевіч па выніках пасяджэння 20 сакавіка аргкамітэта па яе правядзенні.

«Ёсць рашэнне аргкамітэта сабрацца на пляцоўцы каля акадэміі навук і пад бел-чырвона-белымі сцягамі з транспарантамі, на якіх напісаныя заклікі вызваліць палітзняволеных і пра незалежнасць Беларусі, прайсці па вуліцах Мінска. Гэта агульная пазіцыя», — падкрэсліў ён.

Як паведамлялася, Мінгарвыканкам цалкам задаволіў заяўку арганізатараў на правядзенне шэсця і мітынгу 25 сакавіка. Так, з

бор удзельнікаў плануецца ў 13.30 на пляцоўцы каля прэзідыума акадэміі навук, затым дазволена шэсце па вуліцы Сурганава да парку Дружбы Народаў на плошчы Бангалор, дзе пройдзе мітынг.

Івашкевіч паведаміў, што на пасяджэнні аргкамітэта не прысутнічалі прадстаўнікі зарэгістраванай у Чэхіі міжнароднай маладзёжнай арганізацыі «Малады фронт». Раней яго члены не пагадзіліся з прапанаваным фарматам святкавання Дня Волі. Яны заявілі, што маюць намер адзначыць «галоўнае свята Беларусі» ў цэнтры сталіцы, а не «на балоце» (так часам называюць размешчаную ў нізіне плошчу Бангалор).

«Калі камусьці перакананні перашкаджаюць ступіць на плошчу Бангалор, то давайце хоць бы разам пройдзем па вуліцы Сурганава,
 — пракаментаваў Івашкевіч. — Я не ведаю, ці пойдзе хто-небудзь у іншы бок. Бо гэтаму будзе перашкаджаць міліцыя. Акрамя таго, большасць разумее, што галоўнае — колькасць людзей, сцягоў і транспарантаў, што на іх будзе напісана, а не непасрэдны маршрут. Галоўнае, прайсці па вуліцах Мінска, каб гэта было шматлікае шэсце. Калі некалькі дзясяткаў чалавек вырашаць зрабіць па-іншаму, то зробяць. Заўсёды знойдуцца 10–20 чалавек, якія скажуць, што нам гэты фармат не падабаецца».

Палітык паведаміў, што на пасяджэнні аргкамітэта па правядзенні акцыі ён заклікаў «усіх лідараў арганізацый, якія сёння хоць бы намінальна ўваходзяць у аргкамітэт, прыкласці ўсе намаганні для правядзення інфармацыйнай кампаніі па прыцягненні максімальнай колькасці людзей на шэсце і мітынг». «Усё выказалі згоду», — удакладніў Івашкевіч.

Паводле яго слоў, на пасяджэнні аргкамітэта былі абмеркаваны пытанні афармлення калон, у тым ліку пры дапамозе транспарантаў і сцягоў.

На мітынгу плануецца выступленне палітыкаў, сваякоў палітзняволеных, бардаў. Ёсць папярэдняя дамоўленасць, што міліцыя не будзе перашкаджаць выкарыстанню на акцыі гукаўзмацняльнай апаратуры.

Каментары1

Цяпер чытаюць

Усе чакалі падзення цэн, але нічога падобнага! Як за год змяніліся цэны на кватэры ў Мінску і іншых буйных гарадах15

Усе чакалі падзення цэн, але нічога падобнага! Як за год змяніліся цэны на кватэры ў Мінску і іншых буйных гарадах

Усе навіны →
Усе навіны

Цэны на клубніцы ўпалі яшчэ больш. А што з яблыкамі, свежай радыскай і зелянінай? Колькі на Камароўцы што каштуе

Украіна і Расія правялі вялікі велікодны абмен

«Можа, і мільён зрабіла за ўсё жыццё». 87‑гадовая майстрыха паўстагоддзя катае свечкі1

Сябар Пуціна прыбраў Япрынцава з прэзідыума Міжнароднай федэрацыі самба

З панядзелка пачне цяплець

Акунін расказаў, што неабходна, каб выжыць, калі ты застаўся ў кепскай краіне9

64‑гадовага віцэ-чэмпіёна па аўтаспорце кінулі ў калонію за палітыку. Арыштавалі пасля вяртання з-за мяжы3

Трамп паабяцаў Венгрыі росквіт, калі ва ўладзе застанецца Орбан22

Вэнс — Ірану: Не гуляйце з намі!6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Усе чакалі падзення цэн, але нічога падобнага! Як за год змяніліся цэны на кватэры ў Мінску і іншых буйных гарадах15

Усе чакалі падзення цэн, але нічога падобнага! Як за год змяніліся цэны на кватэры ў Мінску і іншых буйных гарадах

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць