Грамадства44

Больш за тысячу берасцейцаў запатрабавалі ліквідаваць смурод у горадзе

Подпісы збіралі актывісты «Гавары праўду!»

Брэсцкія актывісты грамадзянскай кампаніі «Гавары праўду!» сабралі больш за тысячу подпісаў пад зваротам да мясцовых улад з патрабаваннем ліквідаваць прычыны смуроду ў горадзе.

Дакумент накіраваны 20 студзеня ў Брэсцкі гарвыканкам.

Як паведаміла актывіст кампаніі Ганна Канюс, у звароце са спасылкай на закон «Аб санітарна-гігіенічным дабрабыце насельніцтва» падпісанты просяць распрацаваць мерапрыемствы, скіраваныя на прадухіленне, памяншэнне і ўстараненне адмоўнага ўздзеяння смуроду на здароўе грамадзян.

«Збор подпісаў пад гэтым калектыўным патрабаваннем пачалі ў канцы верасня мінулага года ў межах распачатай намі акцыі „За чыстае паветра“, — дапоўніла Канюс. — Нагодай паслужылі звароты грамадзян у грамадскую прыёмную кампаніі ў Брэсце».

Паводле яе слоў,

жыльцы дамоў у цэнтры горада побач з ракой Мухавец скардзіліся на непрыемны пах, які ўжо не першы год запаўняе іх кватэры і дамы, а ўлады дагэтуль не вырашылі гэту праблему.

«Спадзяемся, што яны зробяць гэта пасля звароту да іх больш чым тысячы брэстаўчан. Як аказалася, з праблемай смуроду сутыкаюцца жыхары не толькі цэнтра горада», — адзначыла Канюс.

Яна нагадала, што актывісты кампаніі «Гавары праўду!» падавалі заяўкі ў гарвыканкам на тры пікеты: 25, 26 і 27 лістапада з мэтай прыцягнуць увагу ўлад да праблемы смуроду ў Брэсце і выказаць пратэст у сувязі з бяздзейнасцю чыноўнікаў у гэтым пытанні.

Правядзенне ўсіх пікетаў гарвыканкам забараніў.

«Мы лічым, што чыноўнікі пабаяліся публічнага агучвання праблемы, якая хвалюе многіх жыхароў горада. Перыядычна яны вымушаны зачыняць у сваіх кватэрах і дамах усе вокны і фортачкі, як у падводных лодках задрайваюць люкі», — падкрэсліла Канюс.

Каментары4

Зяленскі афіцыйна дазволіў Пуціну правесці парад — указ46

Зяленскі афіцыйна дазволіў Пуціну правесці парад — указ

Усе навіны →
Усе навіны

Наўседа: Прысутнасць войскаў ЗША ў Літве не залежыць ад адносін з Мінскам1

Кубракоў расказаў, што цяпер з пакістанцамі ў Беларусі4

Лукашэнка паляцеў у Маскву4

Беларускі фатограф у Польшчы шукае скрадзены Lexus11

38‑гадовага юрыста з Гродна пасадзілі за «абразу» Лукашэнкі і «экстрэмізм»2

На парад у Маскве не пусцяць замежныя СМІ4

Дроны атакуюць Грозны1

На поўдні Расіі спыніліся палёты самалётаў: УСУ паразілі будынак аэранавігацыі ў Растове10

Беларуску ў Польшчы спачатку пагадзіліся ўзяць на працу, а потым адмовіліся — праз тое, што ў Беларусі на яе заведзена крыміналка28

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Зяленскі афіцыйна дазволіў Пуціну правесці парад — указ46

Зяленскі афіцыйна дазволіў Пуціну правесці парад — указ

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць