Культура22

Якая доля чакае палацык Стругача ў Ашмянах?

На двухпавярховым асабняку яшчэ захавалася ляпніна, побач — чара для басейну.

Жылы палацык у Ашмянах належаў чалавеку, які ўваходзіў у трыццатку самых багатых людзей Беларусі.

На двухпавярховым асабняку яшчэ захавалася характэрная для пачатку ХХ стагоддзя белая ляпніна. Унутраны двор з калонамі, адкрытая веранда, выкладзеная з цэменту чара для басейна. Сядзібны дом да гэтага часу атачае каменная агароджа, зробленая на стагоддзі, з калонамі на месцы ўязных варот.

У музеі вёскі Будзёнаўка (раней яна называлася Святы Дух) захаваліся ўспаміны мясцовай жыхаркі, якая хадзіла на працу ў маёнтак Стругача і апісала былое хараство панскай сядзібы — кветнікі з дзіўнымі кветкамі, цяпліцы, у якіх раслі нязвыклыя для тутэйшых месцаў расліны, вялікія плантацыі клубніц, басейн з залатымі рыбкамі.

Яшчэ нядаўна паштальёны знаходзілі гэты дом па адрасе: пасёлак Школьны, дом 10. Замест пасёлка цяпер вуліца Школьная ў райцэнтры. Хоць, мабыць, справядліва было б назваць гэтую вуліцу імем Лейба Стругача — чалавека, які зрабіў для Ашмянаў нямала. Менавіта купец Стругач на беразе ракі Ашмянка пабудаваў вытворчыя цэхі Ашмянскага дражджавога завода — першага буйнога прадпрыемства ў Ашмянах, якое ў 1881 годзе дало прадукцыю. Побач ён пабудаваў драўляны дом для працоўных.

А для сваёй сям’і Стругач узвёў цудоўны сядзібны дом недалёка ад вёскі Святы Дух. У 1913 годзе «Таварыства Л. Стругача» (дрожджава-вінакурныя заводы ў Лідзе і Ашмянах, удзел у рыжскім сіндыкатным аб’яднанні АТ «Дрожджы») уваходзіла ў трыццатку самых багатых у Беларусі.

Сёння некалі знакаміты і дыхтоўны дом знаходзіцца ў вартым жалю стане.

Грамадская думка ў Ашмянах надзіва аднадушная: зносіць сядзібу Стругача ні ў якім разе нельга. Што ў рэканструкцыю неабходныя інвестыцыі, і немалыя, відавочна. Варыянты прапаноўваліся розныя. У тым ліку і выставіць гістарычны будынак на аўкцыён. Але для гэтага ўласнік — аддзел адукацыі райвыканкама — павінен перасяліць у іншае памяшканне жыхароў: у стогадовым доме Стругача да гэтага часу жывуць дзве сям’і, хоць дом прызнаны непрыдатным для пражывання. Потым трэба будзе вывесці памяшканне з разраду жылых — на ўсё гэта патрэбныя сродкі.

Аляксандр Шымкус, начальнік аддзела жыллёва-камунальнай гаспадаркі райвыканкама, усцешыў добрай весткай: да гістарычнага будынка выказаў цікавасць салідны інвестар, які плануе пасля рэканструкцыі адкрыць тут базу адпачынку.

Каментары2

Цяпер чытаюць

Былога супрацоўніка контрразведкі КДБ арыштавалі за здраду дзяржаве9

Былога супрацоўніка контрразведкі КДБ арыштавалі за здраду дзяржаве

Усе навіны →
Усе навіны

Вынеслі прысуд Паліне Зыль — блогерцы, якая стала нулявым пацыентам справы Гаюна, бо ў яе знайшлі тую самую спасылку ад Матолькі35

Махляры прыдумалі новую прынаду — Telegram, які нібыта працуе без інтэрнэту1

Краіны Персідскага заліва пачынаюць сумнявацца ў гарантыях ЗША7

У Варшаве беларусы святкуюць Дзень Волі ФОТЫ17

У Мінску на праспекце Дзяржынскага мужчына вельмі дзіўна сябе паводзіў: бегаў па праезнай частцы і спыняў машыны ВІДЭА

Дзісна, Тураў і Васілевічы — самыя маленькія гарады Беларусі. А хто яшчэ ў топе?5

«Хачу наведаць бабулю ў Беларусі». Як жывуць і адаптуюцца дзеці беларусаў-эмігрантаў у Еўропе4

«Ён не думаў, што будзе цалаваць мяне ў сраку». Трамп выказаўся пра адносіны з наследным прынцам Саудаўскай Аравіі13

«Свае — гэта слова, якое для мяне вызначае тэатр». Вялікая гутарка з акцёрам Міхасём Зуем пра сцэну, каманду і тэатр у эміграцыі2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Былога супрацоўніка контрразведкі КДБ арыштавалі за здраду дзяржаве9

Былога супрацоўніка контрразведкі КДБ арыштавалі за здраду дзяржаве

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць