Свет

Тэрарысту Брэйвіку дазволілі спатканні і кантакты з журналістамі

Нарвежскі тэрарыст Андэрс Брэйвік, ад чыіх рук у ліпені мінулага года загінулі 77 чалавек, з 10 студзеня атрымае дазвол на спатканні.

У ноч з панядзелка на аўторак яму дазволяць слухаць радыё, глядзець тэлевізар і чытаць газеты. Акрамя таго Брэйвік, які знаходзіцца цяпер у блоку для асабліва небяспечных злачынцаў турмы «Іла», атрымае магчымасць мець кантакты з журналістамі і даваць інтэрв’ю.

Як распавёў дырэктар турмы Кнут Б’яркейт, наведванні «нарвежскага стралка» будуць праходзіць у пакоі са шкляной перагародкай, у прысутнасці наглядчыкаў, альбо праслухоўвацца з суседняга памяшкання. Саміх наведнікаў чакае працэдура пільнай праверкі, уключаючы дагляд пры дапамозе службовых сабак.

Паводле словаў адвакатаў Брэйвіка, вялікая колькасць прыватных асоб і прадстаўнікоў СМІ ўжо выказалі жаданне наведаць тэрарыста ў турме.

Каментары

Цяпер чытаюць

Коля так сутыкнуўся з партнёрам па камандзе, што больш не змог выйсці на лёд1

Коля так сутыкнуўся з партнёрам па камандзе, што больш не змог выйсці на лёд

Усе навіны →
Усе навіны

Абрэзаў валасы маці і прымушаў яе іх з'есці. Вынесены прысуд1

Супрацоўнік упраўлення ветэрынарыі Новасібірска знойдзены мёртвым. Ён кіраваў аддзелам, які адказваў за забіранне жывёлы ў жыхароў1

Сайт Reform.news прызнаны «экстрэмісцкім фармаваннем»

«Анджэя няма — абмену няма». Каардынатар польскіх спецслужбаў распавёў падрабязнасці абмену Пачобута4

Дзярждэп ЗША выпусціць лімітаваную серыю пашпартоў з выявай Трампа ўнутры5

У стогадовай кватэры ў Мінску зрабілі класны лофт7

Айцішніцы далі тры гады па справе Гаюна. Яна жыла ў Вільні, але перыядычна ездзіла на радзіму4

Корпус вартавых ісламскай рэвалюцыі перахапіў уладу ў Маджтабы Хаменеі6

Камунальнікі пойдуць аглядаць кватэры беларусаў4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Коля так сутыкнуўся з партнёрам па камандзе, што больш не змог выйсці на лёд1

Коля так сутыкнуўся з партнёрам па камандзе, што больш не змог выйсці на лёд

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць