Грамадства44

Лазавік: Выбары па партыйных спісах абязлічваюць дэпутата

зніжаюць яго адказнасць за вырашэнне праблем, якія ставіць перад ім выбаршчык. Такую думку ў інтэрв’ю БелаПАН выказаў сакратар Цэнтрвыбаркама Мікалай Лазавік.

«Я з’яўляюся прыхільнікам мажарытарнай сістэмы, калі дэпутат прадстаўляе канкрэтную акругу і робіць справаздачу аб сваёй працы не перад партыяй, а перад канкрэтнымі выбаршчыкамі», — падкрэсліў ён.

Лазавік мяркуе, што ўзровень дэмакратычнасці выбараў і, тым больш, абранага парламента ні ў якім выпадку не залежыць ад спосабу абрання.

На яго думку, партыя «Адзіная Расія» на парламенцкіх выбарах у РФ 4 снежня не дабілася безагаворачнай перамогі, таму што знаходзілася ў больш цяжкіх умовах у параўнанні з іншымі партыямі. «Выбары праходзілі ва ўмовах сусветнага крызісу, які не абмінуў і Расію. Прэтэнзій да правячай партыі вельмі шмат: і тыя, якія ўзніклі аб’ектыўна падчас крызісу, і тыя, якія яны самі стварылі ў выніку сваёй працы. Таму зусім аб’ектыўна, што частка выбаршчыкаў прагаласавала і за іншыя партыі», — мяркуе сакратар Цэнтрвыбаркама.

У Беларусі, лічыць Лазавік, «людзі, як і раней, будуць галасаваць за асобу, якой давяраюць». «Крытэрыі адбору ў нас не мяняюцца. Думаю, беларускі народ, як і раней, будзе галасаваць за найбольш годных і паважаных, тых, хто здольны вывесці краіну на больш высокі эканамічны і сацыяльны ўзровень», — сказаў ён.

Лазавік падкрэсліў,

што і ў Расіі, і ў Беларусі падлічваюць галасы «вельмі старанна».
«Іншая рэч, што некаторым вынікі падліку вельмі не падабаюцца. Але гэта залежыць не ад таго, як лічаць, а як людзі галасуюць. Калі нейкая палітычная сіла не мае сацыяльнай базы, не карыстаецца падтрымкай выбаршчыкаў, то, як ні лічы, яна будзе ў аўтсайдарах», — сказаў ён.

Сакратар ЦВК паведаміў, што да чарговых парламенцкіх выбараў уносіць змены ў заканадаўства не прадугледжваецца, а арыенціровачны тэрмін іх правядзення — сярэдзіна верасня 2012 года.

Каментары4

Цяпер чытаюць

Як беларусы ў Вільні адзначылі Дзень Волі ШМАТ ФОТА4

Як беларусы ў Вільні адзначылі Дзень Волі ШМАТ ФОТА

Усе навіны →
Усе навіны

Орбан заявіў, што спыняе пастаўкі газу ва Украіну

«Лукашэнка любіць лаяцца матам, ты лаешся ў адказ. А гарэлку я выліваў на падлогу». Коўл распавёў пра візіты ў Мінск42

Вялікая сума наяўных грошай, паўтысячы патронаў. Што вядома пра справу затрыманага ў Харкаве беларуса-добраахвотніка7

OpenAI закрывае Sora — нейрасетку для генерацыі кароткіх відэа

У Запарожжы ўзнагародзілі ваяроў Палка Каліноўскага1

У Жлобіне згарэў МАЗ ВІДЭА1

Эдуард Пальчыс вярнуўся ў твітар2

Бяляцкі: Першы раз я быў на святкаванні Дня Волі ў 1983 ці 84‑м годзе, у лесе пад Менскам, дзе падпольна сабралася пару дзясяткаў моладзі2

У Магілёве будуць судзіць маладую маці — яна зрабіла з немаўляці інваліда4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Як беларусы ў Вільні адзначылі Дзень Волі ШМАТ ФОТА4

Як беларусы ў Вільні адзначылі Дзень Волі ШМАТ ФОТА

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць