Грамадства99

Лукашэнка: Дзяржава будзе падтрымліваць таленавітую моладзь

Аб гэтым заявіў Аляксандр Лукашэнка сёння на сустрэчы з прадстаўнікамі творчай моладзі.

«Калі ты таленавіты, настойлівы, адданы сваёй мары, то абавязкова даб’ешся поспеху. Мы і ў далейшым такіх людзей не пакінем без падтрымкі», — сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Адкрываючы сустрэчу, Лукашэнка нагадаў, што паўтара дзясятка гадоў таму, калі ствараўся фонд Прэзідэнта па падтрымцы таленавітай моладзі, сёй-той сумняваўся, ці будзе ад гэтага толк. «І сёння, гледзячы на вас, можна сказаць, што сродкі, укладзеныя ў самы дарагі здабытак — розум і талент — не прапалі дарма, — адзначыў беларускі кіраўнік. — Лаўрэатамі і стыпендыятамі фонду сталі амаль 2 тыс. маладых людзей. Мы выгадавалі новае пакаленне творчай інтэлігенцыі, тых, каму можна даверыць прымнажэнне патэнцыялу айчыннай культуры».

Стварыць умовы для прафесійнага станаўлення адораных асоб, павысіць іх сацыяльную абароненасць таксама дала магчымасць рэалізацыя дзяржпраграмы «Маладыя таленты Беларусі» на 2006–2010 гады.

«Выхаванне талентаў — справа не энтузіястаў-адзіночак, а адзін з важнейшых напрамкаў сацыяльнай палітыкі. У Беларусі створана цэлая інфраструктура работы з адоранымі дзецьмі і моладдзю», — адзначыў Лукашэнка. Гэта інфраструктура ўключае больш за 100 дашкольных развіваючых цэнтраў, 29 ліцэяў, 215 гімназій, сотні пазашкольных устаноў, а таксама дзясяткі тысяч аб’яднанняў па інтарэсах.

«У нашай краіне захавана і паспяхова развіваецца цэласная сістэма мастацкай адукацыі, пачынаючы ад дзіцячых школ мастацтваў і заканчваючы ВНУ культуры. Сфарміраваны нацыянальныя творчыя школы. Доступ да гэтага духоўнага багацця мае любое адоранае дзіця», — сказаў Прэзідэнт.

Разам з тым кіраўнік дзяржавы перасцярог творчую моладзь ад утрыманскіх настрояў. «Сёння ў культуры акрамя творчых здольнасцей яшчэ патрэбна ініцыятыва, энергія і прадпрымальнасць», — падкрэсліў беларускі лідар.

Да пачатку сустрэчы Аляксандр Лукашэнка ў будынку Нацыянальнай бібліятэкі наведаў выстаўку, на якой прадстаўлены творчыя работы маладых аўтараў. У прыватнасці, яму прадэманстравалі мастацкія і скульптурныя работы, адзенне маладых беларускіх мадэльераў, архітэктурныя праекты, вырабы з керамікі, металу і шкла, літаратурныя творы.

Каментары9

Цяпер чытаюць

Усе чакалі падзення цэн, але нічога падобнага! Як за год змяніліся цэны на кватэры ў Мінску і іншых буйных гарадах15

Усе чакалі падзення цэн, але нічога падобнага! Як за год змяніліся цэны на кватэры ў Мінску і іншых буйных гарадах

Усе навіны →
Усе навіны

Цэны на клубніцы ўпалі яшчэ больш. А што з яблыкамі, свежай радыскай і зелянінай? Колькі на Камароўцы што каштуе

Украіна і Расія правялі вялікі велікодны абмен

«Можа, і мільён зрабіла за ўсё жыццё». 87‑гадовая майстрыха паўстагоддзя катае свечкі1

Сябар Пуціна прыбраў Япрынцава з прэзідыума Міжнароднай федэрацыі самба

З панядзелка пачне цяплець

Акунін расказаў, што неабходна, каб выжыць, калі ты застаўся ў кепскай краіне9

64‑гадовага віцэ-чэмпіёна па аўтаспорце кінулі ў калонію за палітыку. Арыштавалі пасля вяртання з-за мяжы3

Трамп паабяцаў Венгрыі росквіт, калі ва ўладзе застанецца Орбан22

Вэнс — Ірану: Не гуляйце з намі!6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Усе чакалі падзення цэн, але нічога падобнага! Як за год змяніліся цэны на кватэры ў Мінску і іншых буйных гарадах15

Усе чакалі падзення цэн, але нічога падобнага! Як за год змяніліся цэны на кватэры ў Мінску і іншых буйных гарадах

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць