Культура1515

Расонскі ідал – падробка

Нібыта старажытнай знаходцы на самой справе не больш за 30 гадоў.

Больш за тры месяцы праводзілася экспертыза драўлянай фігуры, якую полацкія археолагі паднялі з ракі Дрыса.

«Ідал праляжаў у вадзе каля тысячы гадоў, і ў прынцыпе няблага захаваўся», упэўнена сцвярджалі навукоўцы. Навіна абляцела ўсе беларускія СМІ, але ўжо сёння стала вядома, што гэта падробка.

«Суцешыць вас мне няма чым. Гэта сучасны выраб», — кажа Еўрарадыё загадчыца цэнтра гісторыі даіндустрыяльнага грамадства Інстытута гісторыі НАН Беларусі Вольга Ляўко.

«Што, зусім новы?»

Ляўко: «Так, канец 20-га стагоддзя».

Што цяпер будзе з «ідалам», пакуль невядома. «Мы яго назад Дуку падорым», — кажа Вольга Ляўко пра адзін з варыянтаў.

Нагадаем, што менавіта полацкі археолаг Дзяніс Дук разам з дайверамі знайшоў і падняў са дна рэчкі Дрыса «старажытную» знаходку.

Яшчэ варыянт — «скульптурку» паставяць на ўваходзе ў музей, працягвае доктар гістарычных навук, прафесар Вольга Ляўко:

«Там у нас стаіць драўляная лодка канца 19-га стагоддзя. Можа і гэту скульптурку паставім. Самі разумееце, паколькі экспанат губляе сваю каштоўнасць у гістарычным плане, то ён застаецца проста вырабам мастацкага прызначэння».

Археолаг кажа, што «ідала» не забярэ, бо не мае права захоўваць артэфакт. Магчыма, ён трапіць цяпер у Музей этнаграфіі. Спадар Дук прызнаецца, што ў яго шмат пытанняў, як такое ўвогуле магло атрымацца.

«Я, натуральна, веру таму, што кажуць спецыялісты, і абсалютна дапускаю такую магчымасць. Відаць, што гэта ўсё ж такі падробка. Але ў мяне ўзнікае шмат пытанняў, гэта дзіўна. Як гэта ён так мог на некалькі гадоў апынуцца ў рэчцы? Усё ж такі месцы глухія, аддаленыя ад нейкіх цэнтраў цывілізацыі».

«Калі так было зроблена, то вытрымка ў людзей жалезабетонная, таму што 20 гадоў чакаць — гэта трэба пастарацца. Але ўсё можа быць… Цікава, як гэта было зроблена. Таму што майстры, якія звычайна працуюць з дрэвам, яны гэта робяць больш далікатна, а там такая даволі архаічная рэч. А хто гэта мог зрабіць, я, шчыра кажучы, не ведаю».

Па словах археолага — гэта першы на яго памяці выпадак, калі старажытная знаходка аказваецца падробкай.

«Калі мы раскопваем нейкае пасяленне, а гэта і ёсць археалогія, то такіх фактаў проста не можа быць у прынцыпе. А справа з такімі выпадковымі знаходкамі, як гэтая — тут усё можа быць, таму што яна абсалютна не ў кантэксце, выпадкова знойдзеная, ні да чаго не прывязаная».

«Ідал», у любым выпадку, — знаходка, якая не мае аналагаў, — працягвае Дук. Таму яго немагчыма было ні з чым параўнаць, і была надзея, што гэта старажытная рэч.

Нягледзячы на вынікі экспертызы, навукоўцы працягваюць спадзявацца, што драўляная скульптура можа быць сапраўдным ідалам, кажа Еўрарадыё дэндрахранолаг Максім Ярмохін. Гэта ён вазіў даследаваць часткі ідала ў Германію.

«Гэта найбольш верагодная дата вырабу, але гэта не выключае таго, што ён можа быць старым. Усё адно захоўваецца верагоднасць таго, што ён можа быць старажытным. Можа быць гадоў праз колькі атрымаецца яшчэ штосьці атрымаць… Але на дадзеным этапе спынімся пакуль на гэтай даце».

Цяпер гісторыкі чакаюць афіцыйнае заключэнне ад навукоўцаў, якія праводзілі экспертызу «ідала». Толькі пасля гэтага прымуць рашэнне, што з ім рабіць далей.

Каментары15

Коля так сутыкнуўся з партнёрам па камандзе, што больш не змог выйсці на лёд15

Коля так сутыкнуўся з партнёрам па камандзе, што больш не змог выйсці на лёд

Усе навіны →
Усе навіны

Сёння гарыць Перм. Украіна зрабіла стаўку на ўдары, вынікі якіх бачныя мільёнам29

Абрэзаў валасы маці і прымушаў яе іх з'есці. Вынесены прысуд1

Супрацоўнік упраўлення ветэрынарыі Новасібірска знойдзены мёртвым. Ён кіраваў аддзелам, які адказваў за забіранне жывёлы ў жыхароў1

Сайт Reform.news прызнаны «экстрэмісцкім фармаваннем»

«Анджэя няма — абмену няма». Каардынатар польскіх спецслужбаў распавёў падрабязнасці абмену Пачобута4

Дзярждэп ЗША выпусціць лімітаваную серыю пашпартоў з выявай Трампа ўнутры5

У стогадовай кватэры ў Мінску зрабілі класны лофт8

Айцішніцы далі тры гады па справе Гаюна. Яна жыла ў Вільні, але перыядычна ездзіла на радзіму4

Корпус вартавых ісламскай рэвалюцыі перахапіў уладу ў Маджтабы Хаменеі6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Коля так сутыкнуўся з партнёрам па камандзе, што больш не змог выйсці на лёд15

Коля так сутыкнуўся з партнёрам па камандзе, што больш не змог выйсці на лёд

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць