З Масквы. Блог Алеся Чайчыца99

Вярніце перавод гадзіннікаў!

Нараніцу нядзелі мне давялося ўручную пераводзіць гадзіннікі на двух мабільніках і адным кампутары — тэхніка была не ў курсе лёсавызначальнага рашэння уладаў пра касаванне перахода на зімовы час.

Не магу казаць за ўсіх, але за сябе скажу: перавод гадзіннікаў кожныя вясну і восень туды-сюды ніводнага разу ў жыцці не стварыў для мяне абсалютна ніякіх незручнасцяў. Падумаеш, на гадзіну меней (ці пагатоў болей) паспаць у выходные — усё роўна аднаго-двух дзён з лішкам хапае, каб перастроіцца. Нават цікава было, што нейкая разнастайнасць і пазітыў ад таго, што аднойчы раптам пачынае на гадзіну раней святлець.

Адзіны ўцямны аргумент на карысць касавання пераходу, які мне давозілася чуць, гэта сцверджанне, што нібы там нейкім каровам вельмі балюча пераналаджвацца, у сувязі з графікам даення і гэтак далей. Але, магчыма, лепей інтарэсы людзей ставіць вышёй за інтарэсы кароваў? І можа хай для кароваў гадзіннікі ў парадку выключэння не пераводзяцца?

А інтарэсы людзей у тым, каб у іх была сінхроннасць з іншымі людзьмі.

Самы істотны (і сапраўды сур’ёзны) недахоп новай сістэмы, дзе няма пераходу на летні час, палягае ў тым, што цяпер па паўгады мы будзем мець рознае разыходзанне ў часе з іншымі краінамі Еўропы,
у тым ліку з Украінаю. Справа не ў тым, адна ці дзве гадзіны розніца ў часе паміж Менскам і Варшаваю —
справа ў тым, што паўгады гэтая розніца будзе адну гадзіну, а паўгады — дзве.
Для тых, хто мае пастаянныя справы з ЕС ці Ўкраінай гэта сапраўды створыць незручнасці і блытаніну.

Можа Пуцін, калі стане прэзідэнтам, скасуе гэта? Вось было б хоць адной добрай справай болей. А за ім і лукашэнкаўскі афіцыёз, які звыкся слепа малпаваць без разбору ўсё з усходу, падцягнецца.

Каментары9

Цяпер чытаюць

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі50

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

У сям'і Уладзіміра Пуціна з'явілася Меланія2

У Маскве, імаверна, узарвалі аўтамабіль прэс-сакратара былога прэм'ера Украіны Азарава2

У Оршы запусцілі новую вытворчасць: з лёну будуць рабіць тонкую пражу для адзення

Пад Мінскам прадаецца лецішча-замак1

Расійская армія страціць 650 тысяч чалавек забітымі да канца года — FT9

42% правільных адказаў. Навукоўцы праверылі, што перадавыя ШІ ведаюць пра Беларусь і што ім недаступна9

Наладжваецца бізнэс па афармленні расіянамі беларускіх ВНЖ на фіктыўных падставах. Усё дзеля куплі аўто на беларускіх нумарах11

Развітанне з Янам Памедорам Рэуцкім пройдзе ў Варшаве

Памёр вядомы хірург, былы галоўны анколаг Мінска

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі50

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць