Спорт11

«Дынама» б'ецца за Боса

Прайшлі матчы чарговага тура чэмпіянату краіны па футболе.

У нядзелю прайшлі пяць матчаў 30-га тура чэмпіянату Беларусі па футболе ў вышэйшай лізе — у чацвер БАТЭ згуляў унічыю з «Віцебскам» 2:2.

Сённяшнія вынікі:

«Белшына» — Дынама» Брэст — 1:0, «Мінск» — «Нёман» — 0:0, «Гомель» — «Дняпро» — 1:1, «Тарпеда-БелАЗ» — «Шахцёр» — 1:3, «Нафтан» — «Дынама» Мінск — 1:3.

Пасля матчу абаронца мінскага «Дынама» Сяргей Палітэвіч закрануў і сітуацыю вакол галоўнага трэнера сталічнага клуба Сяргея Аўчыннікава, з якім кіраўніцтва не хоча падаўжаць кантракту:

«Не нам гэта вырашаць.

Але мы б хацелі, каб ён застаўся, і вынікі на яго карысць.
Сваёй гульнёй будзем імкнуцца даказаць, што ён дастойны быць трэнерам мінскага «Дынама».

Сяргей Аўчыннікаў — легендарны галкіпер маскоўскага «Лакаматыва» і зборнай Расіі (мянушка Бос) — быў прызначаны галоўным трэнерам «Дынама» 13 мая, сталічны клуб тады займаў перадапошні радок у турнірнай табліцы. Цяпер «Дынама» ўзнялося на 3-е месца. Аўчыннікаў стаў 24 трэнерам за 12-гадовую (са снежня 1999 г.) гісторыю «Дынама», калі старшынём праўлення стаў бізнесмен Юрый Чыж.

Пасля 30 тураў: БАТЭ — 62, Шахцёр — 52, «Дынама» Мінск — 49, Гомель — 48, Белшына — 42, Нафтан — 37, Тарпеда — 34, Дынама Брэст, Нёман — 33, Віцебск — 32, Мінск — 31, Дняпро — 23.

Матчы 31 тура пройдуць 5 і 6 лістапада. Усяго ў першынстве будзе згуляна 33 туры. Чэмпіянат Беларусі праводзіцца ў тры колы (11х3).

Каментары1

Цяпер чытаюць

Коля так сутыкнуўся з партнёрам па камандзе, што больш не змог выйсці на лёд15

Коля так сутыкнуўся з партнёрам па камандзе, што больш не змог выйсці на лёд

Усе навіны →
Усе навіны

Хто прадаў кватэру ў «Маяку Мінска» зніклай Мельнікавай? Такога чалавека не існуе32

Сёння гарыць Перм. Украіна зрабіла стаўку на ўдары, вынікі якіх бачныя мільёнам29

Абрэзаў валасы маці і прымушаў яе іх з'есці. Вынесены прысуд1

Супрацоўнік упраўлення ветэрынарыі Новасібірска знойдзены мёртвым. Ён кіраваў аддзелам, які адказваў за забіранне жывёлы ў жыхароў1

Сайт Reform.news прызнаны «экстрэмісцкім фармаваннем»

«Анджэя няма — абмену няма». Каардынатар польскіх спецслужбаў распавёў падрабязнасці абмену Пачобута4

Дзярждэп ЗША выпусціць лімітаваную серыю пашпартоў з выявай Трампа ўнутры5

У стогадовай кватэры ў Мінску зрабілі класны лофт8

Айцішніцы далі тры гады па справе Гаюна. Яна жыла ў Вільні, але перыядычна ездзіла на радзіму4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Коля так сутыкнуўся з партнёрам па камандзе, што больш не змог выйсці на лёд15

Коля так сутыкнуўся з партнёрам па камандзе, што больш не змог выйсці на лёд

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць