Грамадства

Памежнікі: Не на грузінаў палюем, а на парушальнікаў мяжы

Дзяржаўны памежны камітэт Беларусі ўзмацняе кантроль не за грамадзянамі Грузіі, а за парушальнікамі пагранічнага заканадаўства. Так прэс-сакратар ведамства Аляксандр Цішчанка пракаментаваў сітуацыю, звязаную з няпропускам на тэрыторыю краіны груп грамадзян Грузіі, якія па некалькі дзён знаходзяцца ў нацыянальным аэрапорце Мінск. Вярнуцца на радзіму яны не могуць з-за адсутнасці сродкаў.

Паводле слоў Цішчанкі, перыядычна грамадзянам Грузіі адмаўляюць ва ўездзе ў Беларусь, бо раней яны былі дэпартаваны адсюль з забаронай уезду на розныя тэрміны. Калі б у іх з сабой былі грошы, то іншаземцы маглі б вярнуцца ў Грузію ў той жа дзень, калі прыляцелі ў Мінск. У нацыянальным аэрапорце іх ніхто не затрымлівае. Як падкрэсліў прэс-сакратар, калі б на месцы грузін апынуліся грамадзяне іншых краін, з імі зрабілі б гэтак жа сама. Згодна з інфармацыяй Цішчанкі, зараз у аэрапорце знаходзяцца двое грамадзян Грузіі і адзін — Арменіі.

Прэс-сакратар паведаміў, што ў гэты час вырашаецца, за чый кошт грамадзяне Грузіі будуць накіраваны на радзіму. Ён упэўнены, што забяспечыць вяртанне іншаземцаў дамоў павінна дыпламатычнае прадстаўніцтва Грузіі ў Беларусі.

Каментары

Цяпер чытаюць

ЗША самі пачынаюць блакаду Армузскага праліву22

ЗША самі пачынаюць блакаду Армузскага праліву

Усе навіны →
Усе навіны

Імператарскага пінгвіна і антарктычнага марскога коціка прызналі відамі пад пагрозай знікнення

Упершыню за дзесяцігоддзе «Беллакт» спрацаваў з мінусам, ды яшчэ і агромністым. І вось чаму5

«Вашыя парады мне вельмі дапамаглі». Святлана Ціханоўская павіншавала Івонку Сурвілу з юбілеем2

У Гомелі на рэканструкцыю канферэнц-залы мясцовай міліцыі патрацяць мільён даляраў4

Борыс Джонсан таемна правёў двое сутак на фронце пад Запарожжам23

Дзве дзяўчыны з кавуновага батальёна Лукашэнкі запусцілі свой брэнд адзення. Здаецца, не ў Беларусі25

Свіслач у Мінску будуць перазапускаць2

«Мяне дзяржава рыхтуе, каб я умер на благо родины»40

Для Вэнса перамовы ў Ісламабадзе могуць стаць ключавым момантам у кар'еры1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

ЗША самі пачынаюць блакаду Армузскага праліву22

ЗША самі пачынаюць блакаду Армузскага праліву

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць