Эканоміка1010

Імпартны абутак моцна падаражае

«Беллегпрам» ініцыюе ўвядзенне мытаў на імпарт скуранога абутку ў межах Мытнага саюза.

Канцэрн «Беллегпрам» падаў у Камісію Мытнага саюза ініцыятыўную прапанову аб увядзенні стаўкі ўвазной мытнай пошліны на асобны імпартны абутак у памеры 20%, але не менш як 2,7 еўра за пару.

Як паведамілі БелаПАН у прэс-службе канцэрна, прапанаваная пошліна адпавядае ўзроўню тарыфнай абароны, якая дзейнічала ў Беларусі да ўступлення ў Мытны саюз. Пасля ўступлення мытная пошліна на ўвазны абутак у Беларусі была ўніфікавана да ўзроўню расійскай — 10%.

Каментуючы ініцыятыву, начальнік упраўлення каардынацыі і развіцця гарбарна-абутковай галіны «Беллегпрама» Вячаслаў Мірусін паведаміў, што з пачатку года імпарт па 11 пазіцыях абутку з верхам з натуральнай скуры павялічыўся ад паўтары да дзесяці разоў. «Пры гэтым практычна па ўсёй наменклатуры сярэднія цэны імпарту ніжэйшыя за сярэднярынкавыя цэны на айчынным рынку», — адзначыў ён.

Паводле слоў Мірусіна,

нягледзячы на павышэнне мытнай пошліны з 10 да 20%, значнага павелічэння кошту імпартнага абутку не прагназуецца.
«Паводле папярэдняй ацэнкі, кошт айчыннага абутку і імпартнага выраўнуецца. Мяркуецца, што тыя, хто купляў танны імпартны абутак з нізкімі спажывецкімі ўласцівасцямі, адмовяцца на карысць якаснага беларускага», — растлумачыў прадстаўнік «Беллегпрама», падкрэсліўшы, што «цэны не пошліна, а рынак».

Намеснік старшыні канцэрна Людміла Цяглова лічыць, што прапанаваная мера «не з’яўляецца забароннай ці абмежавальнай — яна падтрымлівае айчынных вытворцаў, паставіўшы іх з імпарцёрамі ў роўныя ўмовы на рынку». Паводле ацэнкі спецыялістаў, «гэта мера дазволіць на 5% пераразмеркаваць даходы пастаўшчыкоў імпартнага абутку на карысць бюджэту краін Мытнага саюза», дадала Цяглова.

У канцэрне падкрэсліваюць: рэалізацыя мерапрыемстваў па павелічэнні ставак увазных мытных пошлін не патрабуе затрат з бюджэту і не распаўсюджваецца на рух гэтага тавару ў межах Мытнага саюза, а дзейнічае толькі ў дачыненні да трэціх краін.

Каментары10

Як беларусы ў Вільні адзначылі Дзень Волі ШМАТ ФОТА4

Як беларусы ў Вільні адзначылі Дзень Волі ШМАТ ФОТА

Усе навіны →
Усе навіны

Орбан заявіў, што спыняе пастаўкі газу ва Украіну

«Лукашэнка любіць лаяцца матам, ты лаешся ў адказ. А гарэлку я выліваў на падлогу». Коўл распавёў пра візіты ў Мінск42

Вялікая сума наяўных грошай, паўтысячы патронаў. Што вядома пра справу затрыманага ў Харкаве беларуса-добраахвотніка7

OpenAI закрывае Sora — нейрасетку для генерацыі кароткіх відэа

У Запарожжы ўзнагародзілі ваяроў Палка Каліноўскага1

У Жлобіне згарэў МАЗ ВІДЭА1

Эдуард Пальчыс вярнуўся ў твітар2

Бяляцкі: Першы раз я быў на святкаванні Дня Волі ў 1983 ці 84‑м годзе, у лесе пад Менскам, дзе падпольна сабралася пару дзясяткаў моладзі2

У Магілёве будуць судзіць маладую маці — яна зрабіла з немаўляці інваліда4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Як беларусы ў Вільні адзначылі Дзень Волі ШМАТ ФОТА4

Як беларусы ў Вільні адзначылі Дзень Волі ШМАТ ФОТА

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць