Грамадства

Пачалося рэпетыцыйнае тэставанне

Як паведамілі ў Рэспубліканскім інстытуце кантролю ведаў, рэпетыцыйнае тэставанне праходзіць у тры этапы: з кастрычніка па снежань 2011 года; са студзеня па люты 2012 года; з сакавіка па красавік 2012 года.

Праверыць свае веды можна па 14 прадметах: рускай, беларускай, англійскай, нямецкай, іспанскай, французскай мовах, фізіцы, матэматыцы, хіміі, біялогіі, гісторыі Беларусі, геаграфіі, грамадазнаўстве, сусветнай гісторыі найноўшага часу. Для кожнага этапу рыхтуюцца новыя тэсты. Ахвотныя могуць узяць удзел у кожным з трох этапаў. Колькасць тэстаў для ўдзельнікаў рэпетыцыйнага тэставання не абмяжоўваецца.

У Мінску тэставанне праводзіцца на базе дзяржаўных ВНУ і ліцэя БДУ, у Мінскай вобласці — ва ўсіх аддзелах адукацыі раённых і гарадскіх выканкамаў. У Магілёўскай вобласці тэставанне пройдзе на базе Беларуска-расійскага ўніверсітэта, у Гомельскай вобласці — Гомельскага дзяржаўнага тэхнічнага ўніверсітэта імя Сухога, Гродзенскай вобласці — Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы, Брэсцкай вобласці — Брэсцкага дзяржаўнага тэхнічнага ўніверсітэта. У Віцебскай вобласці вызначаны тры пункты рэпетыцыйнага тэставання: Віцебскі дзяржаўны тэхналагічны ўніверсітэт, Полацкі дзяржаўны ўніверсітэт, аддзел адукацыі Аршанскага гарадскога выканаўчага камітэта.

Кожны пункт рэпетыцыйнага тэставання самастойна вызначае час правядзення іспытаў па прадметах. Для рэгістрацыі неабходна мець пры сабе пашпарт і квітанцыю аплаты за ўдзел у тэставанні. Сёлета тры пункты рэпетыцыйнага тэставання даюць магчымасць анлайн-рэгістрацыі: ліцэй БДУ, Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт інфарматыкі і радыёэлектронікі, Гомельскі дзяржаўны тэхнічны ўніверсітэт імя Сухога.

Кошт удзелу ў тэставанні па адным навучальным прадмеце складае 30 тысяч рублёў.

РІКВ рэкамендуе браць удзел ва ўсіх трох этапах рэпетыцыйнага тэставання. Гэта дазволіць не толькі праверыць узровень ведаў па выбраных для паступлення навучальных прадметах, але і азнаёміцца з тэматыкай тэставых заданняў, набыць тэхнічныя навыкі запаўнення бланка адказаў, лепш псіхалагічна падрыхтавацца да будучых уступных іспытаў, зазначаюць спецыялісты.

Каментары

Цяпер чытаюць

Cцяпан Латыпаў трэці раз спрабаваў здзейсніць суіцыд у турме4

Cцяпан Латыпаў трэці раз спрабаваў здзейсніць суіцыд у турме

Усе навіны →
Усе навіны

Шрайбман пра з'яўленне Мельнікавай у Мінску: Ёй далі права жыць сваім жыццём12

Электрабум у Беларусі: Белстат расказаў, як за год вырасла колькасць электрамабіляў у беларусаў1

Электробус выехаў на ходнікі каля станцыі метро ў Мінску4

ЗША і Ізраіль 4‑5 дзён не будуць імкнуцца ліквідаваць двух высокапастаўленых іранскіх чыноўнікаў дзеля перамоваў

Лукашэнка, які вечна незадаволены беларусамі, пахваліў паўночнакарэйскі народ5

ЗША ўжо запланавалі наземную аперацыю ў Іране1

«Яе вывелі з Польшчы». Былая афіцэрка Агенцтва ўнутранай бяспекі — пра тое, што Мельнікава знайшлася24

Лукашэнка і Кім Чэн Ын заключылі дамову аб дружбе і супрацоўніцтве1

Трамп: Іранскія перамоўшчыкі ў ЗША баяцца, што іх заб’юць

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Cцяпан Латыпаў трэці раз спрабаваў здзейсніць суіцыд у турме4

Cцяпан Латыпаў трэці раз спрабаваў здзейсніць суіцыд у турме

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць