Музыка33

«Стаць часткай гісторыі»

Адзін з самых пасьпяховых альтэрнатыўных гуртоў Расеі ##### (5diez) запісалі беларускую вэрсію сваёй песьні «Дождж».

На беларускую мову тэкст пераасэнсаваў літаратар Сяргей Балахонаў. Хлопцы зь Віцебску за восем гадоў працы ў Маскве атрымалі ўсе магчымыя ўзнагароды ў альтэрнатыўнай музыцы.

«Мы заўжды адкрытыя для прапановаў і згодныя на творчыя экспэрымэнты. Тым больш ідэя запісаць трэк па-беларуску нам падалася вельмі сымбалічнай, бо заўжды хочацца стаць часткай гісторыі, тым больш, калі гэта зьвязана з роднай краінай», — гэтак адрэагавалі музыкі з гурта ##### на запрашэньне паўдзельнічаць у праекце «Будзьма! Тузін. Перазагрузка-2». Некалі на пачатку свайго шляху яны спрабавалі стварыць трэк па-беларуску для адной з кампіляцыяў, але неўзабаве перабраліся ў Маскву з роднага Віцебску.

Бубнач каманды Грэг Карпаў неяк прызнаўся, што зьяжджаў зь Беларусі з думкай, што будзе працягваць займацца музыкай, але пры тым грошы зарабляць плянаваў на будоўлі. Але ўжо доўгія гады яго каманда разам зь «Ляпісам» лічыцца ў Расеі самай пасьпяховай групай зь Беларусі. У першы ж год маскоўскага побыту ##### атрымалі перамогу ў намінацыі «Адкрыцьцё году» на «Moscow Alternative Music Awards — 2003», у 2005 годзе іх дэбютны дыск «В этой жизни меня подводят доброта и порядочность» быў прызнаны альбомам году на Russian Alternative Music Prize, а ў 2007-м ім скарыўся яшчэ і Піцер — яны перамаглі ў катэгорыі «Лепшая няпіцерская група» на St. Petersburg Alternative Music Awards. У 2008 годзе «дыезы» атрымліваюць прэмію Fuzz за «Песьню году» («2АнгелА»), у 2009-м яны дастаюць яшчэ і прэмію Moscow Alternative Music Awards, цяпер ужо як «лепшая немаскоўская група». З музыкамі ##### заключылі кантракты сусьветнавядомыя фірмы дзеля таго, каб яны прадстаўлялі іх інтарэсы. Грэг Карпаў, напрыклад, мае кантракт з Yamaha. Партнэрамі гурта выступаюць Adidas і BOSS.

«Мяркую, што той факт, што мы зь Беларусі нам толькі дапамагаў у нашай кар’еры. Велізарным стымулам да скарэньня вяршыняў было тое, што мы паходзілі зь невялікага гораду маленькай краіны. Па-сутнасьці мы ня мелі нічога, а так шмат хацелася. І я ўпэўнены, што нашы першыя перамогі здарыліся толькі дзякуючы нашаму імпэту ды імкненьню давесьці, што зусім няважна адкуль ты. Куды большы сэнс мае тое, што ты адданы сваім ідэям і мэтам. І мастацтва ня мае ніякіх межаў. Гэта зусім не палітыка», — кажа Грэг. Для праекту «Будзьма! Тузін. Перазагрузка-2» 5diez выканалі песьню «Дождж» — адзін з галоўных гітоў зь іх пятага па ліку альбома «Пандемия», выдадзены асобным сынглам. На беларускую мову тэкст пераасэнсаваў літаратар Сяргей Балахонаў. «Мне гэтая песьня моцна прыйшлася даспадобы ў арыгінале, — кажа Сяргей, — Таму праца над перакладам была сапраўднай асалодай. Да таго ж, пэўныя вобразы песьні вельмі перагукаюцца з маім жыцьцём. Заўжды лягчэй пераствараць той тэкст, які табе бліжэй у эмацыйным ці, шырэй, у быцьцёвым пляне».

Вакаліст 5diez Яўген Белавусаў кажа, што таксама атрымаў сапраўдную асалоду ад выкананьня «Дажджу» па-беларуску. Ён кажа, што сьпяваць яму на «непрацоўнай» мове было нескладана. «Тут цяжкасьць палягала ў іншым — няпроста было ўспрымаць песьню на беларускай, калі яна ўжо паклалася на вуха па-расейску. Але ўсе мы ведаем беларускую мову, недасканала, але ўсё ж праблемаў не паўстала».

Нягледзячы на шчыльны гастрольны графік, хлопцы стараюцца часьцей наведвацца на Радзіму. «Дзе бы мы ні былі, заўжды перажываем за нашу краіну і за людзей. З аднаго боку, думаю вось колькі ўжо можа кіраваць краінай адзін чалавек, а з другога падаецца, каб ня ён, то гэтую геаграфічную прастору — Рэспубліку Беларусь — магчыма паглынуць і расьпіляць. Дома мы адпачываем душой ад шалёнага рытму жыцьця. І паглынаем дранікі бязь меры», — кажа Грэг. Сяргей Будкін, «Тузін Гітоў»

##### —Дождж (музыка і словы гурта, беларускі тэкст — Сяргей Балахонаў)

На вуснах пылам, што ачах,

Асеў аблудны ліпкі страх

Загнаўшы ў шал, уцершы соль,

Сьвет да сябе зьмяніў пароль.

І ўсе замкі, і ўсе ключы

Іржою плакалі ўначы.

і я празь лёс на бераг бег,

ў агні нябёс шукаў цябе.

Усе крыўды змые дождж.

Позірк твой, нібыта нож,

Ты стаіш, а, як душа,

гіне лёду чарада.

Жорсткі сьвет, як ты і я,

І не па правілах гульня.

Гульня бяз пэўнага пачатку.

Гульня бяз пэўнага канца.

І каб імгненьне мела сэнс,

адну між зор бязьмежжа неба,

Я так хацеў знайсьці цябе…

Ды нас аскепкі аніяк ня склеіць!

Перамогі змые дождж.

Тут заўжды ўсё будзе так.

Бераг зьнік. Агонь патух.

Каментары3

Цяпер чытаюць

«Я больш не анархіст». Мікола Дзядок — пра турму, Бога і расчараванне ў ідэалогіях18

«Я больш не анархіст». Мікола Дзядок — пра турму, Бога і расчараванне ў ідэалогіях

Усе навіны →
Усе навіны

Такаеў і Мірзіёеў усё ж прыедуць пацешыць Пуціна2

Чыноўнікі пачалі спаборнічаць памерам «яблыневых» бутаньерак. Качанава сярод лідараў ФОТАФАКТ14

Матэрыялы сайта Kamunikat.org, які пацярпеў ад хакерскай атакі, аднавілі3

У беларускім чэмпіянаце футбаліст забіў гол з вуглавога «сухім лістом» ВІДЭА6

Беларускія хакеры атакавалі сетку польскіх медыцынскіх лабараторый3

Шакіра прадставіла афіцыйную песню мундыялю-2026

Сотні пасажыраў з раніцы чакалі вылет з Мінска ў Анталію — «Белавія» кажа, што самалёт зламаўся4

Мікола Статкевіч усклаў кветкі на пахаваннях на Вайсковых могілках Мінска і патлумачыў, чаму гэта робіць там і 8 мая25

Мінск 8 мая паралізавалі 10‑бальныя заторы і залева

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Я больш не анархіст». Мікола Дзядок — пра турму, Бога і расчараванне ў ідэалогіях18

«Я больш не анархіст». Мікола Дзядок — пра турму, Бога і расчараванне ў ідэалогіях

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць