Свет33

Забойства інваліда прывяло да беспарадкаў у Кітаі

Выбухі народнага гневу ў «Народнай Рэспубліцы» становяцца ўсё часцейшымі.

Выбухі народнага гневу ў «Народнай Рэспубліцы» становяцца ўсё часцейшымі.

У горадзе Аньшунь у кітайскай правінцыі Гуйчжо паліцыя здушыла беспарадкі, што пачаліся пасля смерці вулічнага гандляра каля брамы рынку.

Па горадзе пранёсся слых, што інваліда, які прадаваў садавіну на рынку, забілі да смерці прадстаўнікі мясцовай улады. Тысячы людзей выйшлі на вуліцы.

Дзяржаўныя СМІ Кітая паведамляюць, што натоўп закідваў паліцэйскіх камянямі і пераварочваў аўтамашыны, якія належаць чыноўнікам і паліцыянтам.

Паведамляецца, што каля трыццаці ўдзельнікаў акцыі пратэсту і дзесяць паліцыянтаў параненыя.

Улады заяўляюць, што прычыны смерці гандляра-інваліда будуць высветленыя пасля ўскрыцця цела.

У чэрвені ў правінцыі Гуаньдунь адбыліся беспарадкі, выкліканыя такімі ж чуткамі.

Пратэстоўцы ў Гуаньдунь скардзіліся на карупцыю і дыскрымінацыю жыхароў не карэнных нацыянальнасцяў.

Дзяржаўная газета China Daily піша, што ўлады горада Аньшунь пацвердзілі факт смерці вулічнага гандляра, але ніяк не каментуюць прычыны яго гібелі.

Раней у гарадской паліцыі агенцтву «Сіньхуа» заявілі, што загінулы інвалід «спрачаўся з прадстаўнікамі мясцовых уладаў».

Каментары3

Цяпер чытаюць

Зяленскі нагадаў Лукашэнку пра лёс Мадура18

Зяленскі нагадаў Лукашэнку пра лёс Мадура

Усе навіны →
Усе навіны

У Гродне заўважылі лісу з лісянятамі2

Памёр пастар Аляксандр Барысюк

Зламаўся цягнік Гомель — Мінск

Платформу «Тры сланы» і ініцыятыву «Вольныя» прызналі экстрэмісцкімі фармаваннямі

З 1 мая ў мінскім наземным транспарце запрацуюць кнопкі адкрыцця дзвярэй1

Два рыбакі патанулі ў Віцебскім раёне

Wildberries запусціў у Беларусі дастаўку ежы з кафэ і рэстаранаў3

Стала вядома, у чым абвінавачваюць архітэктурную студыю ZROBIM architects8

«Часам я жыла на 100 і на 40 рублёў у месяц». Як маці з 4 дзецьмі выстаяла ў глухой беларускай вёсцы2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Зяленскі нагадаў Лукашэнку пра лёс Мадура18

Зяленскі нагадаў Лукашэнку пра лёс Мадура

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць