Эканоміка22

«Белнафтахім» гатовы прадаць Гомельскі хімічны завод

Адпаведная прапанова ад імя старшыні «Белнафтахіма» Ігара Жыліна зробленая буйному расійскаму холдынгу па вытворчасці ўгнаенняў «Фосагро».

У сярэдзіне ліпеня кіраўнік «Белнафтахіма» Ігар Жылін прапанаваў гендырэктару «Фосагро» Максіму Волкаву разам развіваць Гомельскі хімзавод, адзін з варыянтаў — продаж акцый прадпрыемства, расказаў «Ведомостям» супрацоўнік адной з гэтых кампаній. Паводле яго словаў, у лісце Жыліна няма ні пакета, які прапаноўваецца, ні ацэнкі Гомельскага завода. Беларусы гатовыя прадаць яго цалкам, лічыць мэнэджар адной з расійскіх хімкампаній. Але іншых пацверджанняў гэтаму няма. «Мы накіроўвалі ў кампанію „Фосагро“ прапановы па далейшым супрацоўніцтве, варыянты якога будуць абмяркоўвацца. Яны разглядаюць нашу прапанову», — сказала «Інтэрфаксу» прадстаўнік «Белнафтахіма» Марына Касцючэнка. А прадстаўнік «Фосагро» толькі пацвердзіў атрыманне «папярэдняй прапановы» ад «Белнафтахіма», уключаючы продаж акцый, дадаўшы, што ўсё гэта трэба абмяркоўваць.

Гомельскі завод — адзіны ў Беларусі вытворца фасфатных угнаенняў, леташняя вытворчасць — прыкладна траціна ад продажаў той жа прадукцыі ў «Фосагро» (каля 700 тыс. тон, паводле дадзеных агенцтва БЕЛТА). Паводле словаў Касцючэнка, заводу патрэбныя інвестары з уласнай сыравінай. Яшчэ ў 2009 годзе Мінск прапаноўваў партнёрства іншаму расійскаму холдынгу — «ЕўраХіму» (у выходныя яго прадстаўнікі на пытанні пра актыў не адказалі). Гомельскі завод залежыць ад расійскага апатытавага канцэнтрату, «як бы мы ні хацелі замясціць яго казахстанскім, мараканскім або венесуэльскім», тлумачыў тады намеснік старшыні «Белнафтахіма» Браніслаў Сівы. А пастаўшчыкі канцэнтрату з Расіі — «Еўрахім» і «Фосагро». Пагадненне з «ЕўраХімам» не адбылася: паводле прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі, за актыў прапанавалі «мізэрныя» 111 млн даляраў, а Гомельскі завод — «флагман Савецкага Саюза». Колькі ён каштуе насамрэч, Лукашэнка тады не ўдакладніў. Складана ацаніць яго і цяпер, адзначае аналітык «Інвесткафэ» Анастасія Саснова: фінансы прадпрыемства невядомыя.

Беларусь рыхтуе прыватызацыю, каб атрымаць крэдыт «ЕўрАзЭС», але распродажы па дэмпінгавых цэнах не будзе, папярэдзіў нядаўна Лукашэнка. Гомельскі завод цалкам можа зацікавіць «Фосагро», лічыць Саснова, але ўсё залежыць ад цаны.

Да таго ж, пагадненню можа перашкодзіць непрадказальнасць беларускіх уладаў.
У пачатку года Лукашэнка казаў, што магчымы продаж акцый іншага флагмана — «Беларуськалія», які каштуе, паводле яго словаў, мінімум 30 млрд даляраў. Потым Лукашэнка сказаў, што калійны гігант не прадаецца зусім. А следам першы віцэ-прэм’ер краіны Уладзімір Сямашка паабяцаў цягам 1–2 гадоў правесці IPO «Беларуськалія».

Каментары2

Цяпер чытаюць

Зяленскі афіцыйна дазволіў Пуціну правесці парад — указ46

Зяленскі афіцыйна дазволіў Пуціну правесці парад — указ

Усе навіны →
Усе навіны

Наўседа: Прысутнасць войскаў ЗША ў Літве не залежыць ад адносін з Мінскам1

Кубракоў расказаў, што цяпер з пакістанцамі ў Беларусі4

Лукашэнка паляцеў у Маскву4

Беларускі фатограф у Польшчы шукае скрадзены Lexus11

38‑гадовага юрыста з Гродна пасадзілі за «абразу» Лукашэнкі і «экстрэмізм»2

На парад у Маскве не пусцяць замежныя СМІ4

Дроны атакуюць Грозны1

На поўдні Расіі спыніліся палёты самалётаў: УСУ паразілі будынак аэранавігацыі ў Растове10

Беларуску ў Польшчы спачатку пагадзіліся ўзяць на працу, а потым адмовіліся — праз тое, што ў Беларусі на яе заведзена крыміналка28

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Зяленскі афіцыйна дазволіў Пуціну правесці парад — указ46

Зяленскі афіцыйна дазволіў Пуціну правесці парад — указ

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць