Свет44

ЗША выводзяць войскі з Афганістана

Да канца 2011 г. Злучаныя Штаты выведуць з Афганістана 10 тысяч сваіх вайскоўцаў, а да лета 2012 году — 33 тысячы.

Выступаючы па нацыянальным тэлебачанні, прэзідэнт ЗША Барак Абама заявіў, што амерыканская прысутнасьць у Афганістане будзе паступова і няўхільна скарачацца да часу, пакуль у 2014 г. поўны кантроль за сітуацыяй у краіне не пяройдзе да афганскіх уладаў.

Абама падкрэсліў, што Вашынгтон будзе актыўна ўдзельнічаць ва ўсіх ініцыятывах, скіраваных на дасягненне нацыянальнага міру ў Афганістане.

Паводле амэрыканскага прэзыдэнта, вывад войскаў пачынаецца ў час, калі сітуацыя ў Афганістане складаецца на карысць ЗША. «Аль-Каіда» ніколі з 11 верасня (2001 года) не знаходзілася пад такім ціскам, як сёння. Мы знішчылі больш як палову чальцоў кіраўніцтва «Аль-Каіды», — сказаў у сваім выступе Абама.

Пры гэтым ён прызнаў, перад Злучанымі Штатамі ў Айганістане яшчэ застаюцца «велізарныя праблемы»:

«Гэта толькі пачатак, а не канец нашых высілкаў, накіраваных на тое, каб спыніць вайну. Нам яшчэ давядзецца зрабіць вельмі шмат, каб захаваць здабытае — пры адначасовым вывадзе вайскоўцаў і перадачы афганскаму ўраду адказнасці за бяспеку».

Абама пастараўся запэўніць амэрыканцаў у тым, што «паласа вайны» канчаецца. «Дарма што ў Аўганістане яшчэ будуць чорныя дні, наперадзе відаць святло надзейнага міру», — дадаў прэзідэнт ЗША.

На сённяшні дзень у Афганістане размешчана каля 100 тысяч амерыканскіх вайскоўцаў.

Каментары4

Цяпер чытаюць

У Віцебскай вобласці ўпаў баявы дрон, яго ў той жа дзень падарвалі на месцы

У Віцебскай вобласці ўпаў баявы дрон, яго ў той жа дзень падарвалі на месцы

Усе навіны →
Усе навіны

Андрэй Ярмак сядзеў у СІЗА ў платнай камеры2

«Пражываю гэтую вайну разам з усімі». Распрацоўшчыца з'ехала ў Львоў яшчэ да ўсяго — і застаецца

Беларуская і расійская арміі на беларускай тэрыторыі трэніруюцца наносіць ядзерны ўдар22

Даляр апусціўся ніжэй за 2,75 рубля1

На ферме ў Слонімскім раёне работнікі з Непала спевамі сустракалі Караева ВІДЭА12

Папулярную візажыстку з Гродна асудзілі да пяці з паловай гадоў калоніі па васьмі палітычных артыкулах12

Золатава расказала пра Людмілу Чэкіну ў калоніі

Захад vs Усход. Чаму абласныя цэнтры так адрозніваюцца паміж сабой62

СААЗ абвясціла ўспышку ліхаманкі Эбола ў Афрыцы надзвычайнай сітуацыяй міжнароднага значэння

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Віцебскай вобласці ўпаў баявы дрон, яго ў той жа дзень падарвалі на месцы

У Віцебскай вобласці ўпаў баявы дрон, яго ў той жа дзень падарвалі на месцы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць