Меркаванні1414

Былы пасол Украіны: Ці хопіць Лукашэнку спецназу?

Дыпламат: народныя гулянні — акцыі ўнікальныя. «Яны заганяюць уладу ў кут».

На сустрэчы з беларускімі журналістамі былы амбасадар Украіны ў Беларусі распавёў пра стаўленне да сваёй адстаўкі і ўчорашняй акцыі маўклівага пратэсту.

Украінскі дыпламат не захацеў каментаваць выказванняў у шэрагу медыяў, паводле якіх прычынай ягонай адстаўкі сталіся рэзкія выказванні на адрас уладаў Беларусі.

«Адны гавораць адно, іншыя – іншае. Але на тое і людзі, – заявіў Раман Бяссмертны. – У іх галава на плячах, каб не толькі ў яе есці, але і думаць мазгамі. Я магу таксама думаць, магу аналізаваць, ну а навошта? Я сам сабе задаю гэтае пытанне. Навошта гэта рабіць, калі магу проста з задавальненнем правесці гэтыя дні, што мне засталіся ў Менску. І самае галоўнае – зразумейце, што ў любым выпадку гэта выглядае як пакаранне радзімаю. Яно ў прынцыпе не магчымае, калі чалавека адпраўляюць на радзіму. Гэта заўсёды прыемна – вярнуцца дамоў».

Адказваючы на пытанне наконт ацэнкі апошніх падзеяў у Беларусі, Раман Бяссмертны заявіў, што

«калі прааналізаваць усё, што я гаварыў, і супаставіць гэта з поглядамі Бяссмертнага як чалавека, як палітыка, як грамадзяніна, то я вельмі мякка гаварыў».

Падаючы як прыклад акцыю маўклівага пратэсту, якую ўлады не дазволілі правесці ў сераду, абгарадзіўшы Кастрычніцкую плошчу турнікетамі, дыпламат заўважыў, што такія акцыі ўнікальныя: «Яны заганяюць уладу ў кут». «Ну не далі каля Палацу Рэспублікі правесці флэш-моб, значыць заўтра будуць на ўсіх цэнтральных пляцоўках ва ўсіх раёнах Менску. Потым гэта перакінецца на ўсе раёны ў абласных цэнтрах. Потым на раённыя цэнтры. Ну і палічыце, колькі ў краіне спецназу. І ці хопіць гэтага спецназу? Гэта ж учора было бачна, хлопцы гэтыя ганялі, але ўжо не паспявалі», – сказаў Бяссмертны.

Дыпламат прызнаўся, што не зразумеў логікі ўладаў, якія абгарадзілі плошчу і абмежавалі перамяшчэнне людзей. Паводле былога амбасадара, улады «стварылі сабе праблему і настроілі людзей супраць сябе. Бо гэтыя маладыя людзі нічога ж не хацелі, проста выйшлі і заявілі свой пратэст».

«Я бачыў, як учора на флэш-мобе хлопцы з надпісам «АМАП» паказвалі: вось сюды можна ісці, а сюды нельга. Як гэта разумець? Калі заўтра я надзену форму з надпісам «АМАП», я магу вас пусціць туды, куды я хачу, а куды вам трэба – не пушчу?

А гэтыя хлопцы наогул разумелі, што ў іх ёсць сёстры, браты, бацькі?
Што заўтра нейкі талент надзене форму і скажа ім: вось у гэтыя дзверы вы можаце ўваходзіць, а ў гэтыя – нельга. Я цяпер стрымліваю сябе, каб не назваць гэта сапраўднымі словамі».

Каментары14

Цяпер чытаюць

Як пахудзеў Лукашэнка ФОТЫ20

Як пахудзеў Лукашэнка ФОТЫ

Усе навіны →
Усе навіны

Дзятлаўскі дальнабойшчык паехаў ваяваць за Расію — з білетам у адзін кірунак9

У Мінск прывязуць знакамітую «Прагулку» Шагала2

Пад Віцебскам грузавік пратараніў рэйсавы аўтобус — ёсць пацярпелыя

Страшна быць непачутай у сваім болі: жыхарка Віцебска распавяла пра страту дачкі

Мінская блогерка змагаецца за тое, каб «Яндэкс» звольніў жанчыну-кіроўцу бізнэс-таксі. Тая ў адказ падала заяву ў міліцыю13

Селін Дыён абвясціла пра канцэрты ў рамках свайго вяртання пасля цяжкай хваробы: Я гатовая да гэтага4

Трамп заявіў пра гатоўнасць завяршыць вайну з Іранам без адкрыцця Армузскага праліва12

Ці магчыма зацяжараць у космасе? Навукоўцы праверылі2

Амерыканскі астранаўт у космасе раптам развучыўся гаварыць2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Як пахудзеў Лукашэнка ФОТЫ20

Як пахудзеў Лукашэнка ФОТЫ

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць