Усяго патроху11

Пачалася рэканструкцыя палаца Агінскага ў Залессі

У сядзібе Агінскага, што ў Смаргонскім раёне Гродзенскай воблакці, “з нуля” адновяць крыло палаца і пабудуюць газавую кацельню.

Рэканструкцыя распачалася ў маі. За месяц будаўнікі зрабілі фундамент пад крыло палаца. Генеральны падрадчык – будаўніча-мантажны трэст №41. Субпадрадчык – ААТ “Белрэстаўрацыя”. Па словах галоўнага інжынера “Белрэстаўрацыі” Уладзіміра Змушко, прадпрыемства будзе выконваць сталярныя работы.

Рэканструкцыя павінна завяршыцца ў 2012 годзе. За 2011 год запланавана аднавіць крыло палаца, прыбудаваць да яго газавую кацельню. Аўтаномнае ацяпленне дазволіць зімой працаваць унутры палаца.

Краязнаўца, даследчык жыцця Міхала Клеафаса Агінскага, старшы навуковы супрацоўнік музея ў Залессі Сяргей Верамейчык расказаў, што ў адноўленым крыле палаца будзе цяпліца.

Праект фінансуецца з рэспубліканскага і абласнога бюджэтаў. Плануецца не толькі аднавіць палац Агінскага, але і добраўпарадкаваць тэрыторыю каля яго. Грошы на добраўпарадкаванне паркавай зоны пакуль што не выдзеленыя.

На думку Сяргея Верамейчыка, найбольшай увагі патрабуе цэнтральная частка з калонамі, якая без умацавання можа заваліцца.

Цяперашняя рэстаўрацыя – другая ў найноўшай гісторыі Беларусі. Па словах Сяргея Верамейчыка, першая спроба была зробленая ў 90-х гадах ХХ стагоддзя. Тады адрэстаўравалі каплічку, памянялі дахі, сталярку, узвялі млын і аднавілі альтанку Амеліі. З таго часу палац стаяў на кансервацыі.

***

Сядзіба Агінскага складаецца з палаца, капліцы, парку, афіцыны (надворная пабудова) і гаспадарчых пабудоў. З’яўляецца помнікам архітэктуры класіцызму і садова-паркавага мастацтва. Родавы маёнтак Агінскіх з першай паловы XVIII стагоддзя, калі гэту маёмасць набыў Марцыян Агінскі (1672-1750), кашталян, а затым віцебскі ваявода, прадзед Міхала Клеафаса Агінскага. Міхал Клеафас Агінскі (1765-1833) пасяліўся ў Залессі ў 1802 годзе. Ён меркаваў пасяліцца ў Залессі назаўсёды, таму, адразу як прыехаў, пачаў рамонт і перабудову сядзібы, рэарганізацыю яе ў новы палацава-паркавы ансамбль. Да 1815 года работы былі ў асноўным завершаныя. Дзякуючы малюнкам Леанарда Ходзькі, можна сцвярджаць, што яна прастаяла без вялікіх зменаў да міжваеннага перыяду. Гэта таксама пацвярджае малюнак Напалеона Орды, зроблены каля 1877 года, а таксама фатаграфіі 1914 і 1939 гадоў.

Каментары1

Цяпер чытаюць

Побач з Лукашэнкам на хакеі з'явілася новая прыгажуня10

Побач з Лукашэнкам на хакеі з'явілася новая прыгажуня

Усе навіны →
Усе навіны

Знік папулярны тыктокер, які вёў блог па-беларуску. Імаверна, шукаць яго трэба ў войску7

Беларуска, якая водзіць трамвай ва Уроцлаве, падчас змены выратавала бяздомную кошку і цяпер шукае ёй гаспадароў1

Прэм'ер Літвы: Дрон, што ўпаў у краіне, быў украінскім13

У Мінскім раёне затрымалі двух хлопчыкаў-зачэпераў

ЗША на перамовах з Украінай патрабуюць вываду войск з Данбаса20

Севярынец расказаў, як у шклоўскай калоніі сачылі, каб ён на Дзень Волі не вывесіў бел-чырвона-белы сцяг4

«Перспектыў нуль»: у Літве зрабілі выснову пасля кантактаў Лукашэнкі з ЗША5

Белстат назваў сярэдні заробак па краіне за люты1

Іранская апазіцыя не выходзіць на вуліцы, бо іх занялі ўзброеныя прыхільнікі рэжыму аятол5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Побач з Лукашэнкам на хакеі з'явілася новая прыгажуня10

Побач з Лукашэнкам на хакеі з'явілася новая прыгажуня

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць