Вядомы пісьменнік далучыўся да акцыі салідарнасці з беларускімі палітвязнямі.
Вядомы пісьменнік Віктар Шэндэровіч падпісаў паштоўку беларускім палітвязням.
«Не новая думка аб тым, што калі чалавек не ідзе да палітыкі, то палітыка пачынае ісці да чалавека. Ёсць рэчы тэарэтычныя, а ёсць рэчы, якія тычацца ў нейкі момант кожнага чалавека. Непрыязнасць да аўтарытарнага рэжыму, непрыязнасць да рэжымаў, якія пагардліва ставяцца да правоў чалавека і ў грош не ставяць чалавека — гэта адно. Іншая справа, калі ты ведаеш, што тваіх сяброў, тваіх добрых сяброў, мучаюць. Калі здзекуюцца і топчуць нагамі іх права, іх жыццё. Для мяне ў гэтым сэнсе беларускія палітвязні гэта не абстракцыя. Я ведаю гэтых людзей, з некім маю гонар сябраваць. І для мяне патрабаванне іх волі — гэта натуральнае, чалавечае патрабаванне», — зазначыў В.Шэндэровіч у сваім звароце.
Віктар Шэндэровіч — пісьменнік, публіцыст, тэле- і радыёвядучы, рэжысёр. Аўтар больш як дзесяці кніг. Аўтар і вядучы праграмы «Разам», сцэнарыст праграмы «Лялькі». Лаўрэат некалькіх літаратурных прэмій у галіне гумару. Лаўрэат
Каментары