Аляксандр Класкоўскі. Кропкі над «і»

Той самы дыягназ

У многіх людзей сталага веку ад брэжнеўскай эпохі засталося ўражаньне стабільнасьці ды адноснага дабрабыту. Фактычна гэта самае ёсьць і козырамі сёньняшняй беларускае ўлады. Піша Аляксандар Класкоўскі.

Сёньняшняя дата — стагодзьдзе Брэжнева — нагадала пару выпадкаў з часоў журналісцкага юнацтва.

Я тады пачынаў прафэсыйны шлях у сакратарыяце "Знамени юности". Аднойчы мы вырашылі троху засыпаць гароху карэспандэнту Лявону П-ку.

Той, дзяжурачы па нумары “сьвежым вокам” (то бок чытаючы адбіткі палосаў пасьля двух асноўных дзяжурных), зазвычай гультаяваў. Патрымае ў сябе паўгадзіны паласу, не зазіраючы ў тэкст, і нясе назад: усё чыста, можна здаваць у друк!

Мы адчувалі, што хлопец проста выязджае на стараннасьці першых двух дзяжурных. Але выкрыць не маглі. А між тым менавіта сакратарыят нясе адказнасьць за працэс выпуску нумару да самых драбніцаў. Калі што, з нас скуру злупяць.

І вось прыдумалі пастку. Узялі ды перайначылі тэкстоўку пад афіцыйны здымак. Напісалі, нібыта гэта момант перамоваў між Брэжневым і П-кам (насамрэч была сустрэча зь нейкім замежнікам — ці то Жыскарам д'Эстэнам, ці то Джэралдам Фордам).

Лявон прысунуўся, як заўжды, з хітравата-наіўным тварам: хлопцы, да апошняй коскі праверыў, усё чыста!

Тут мы яго ў хапку і злавілі. А ну, пачытай, зь кім Брэжнеў перамовы вядзе?!

Мусіў бегчы па пляшку, каб даравалі.

Самае ж сьмешнае, што, замачыўшы жарт, самі ледзьве не забыліся скасаваць блазанскі подпіс пад фота. У апошні момант спахапіліся. Зьменны сакратар — самы малады — куляй паляцеў у цэх і, апякаючы рукі, прыцягнуў на вёрстку хуценька адліты на лінатыпе правільны радок.

Сам гэты выпадак паказвае, што часы былі ўжо далёка ня сталінскія, калі рэдактары пасьля палітычнай памылкі (кшталту легендарнага пропуску “л” у слове “Главнокомандующий”) чакалі ўначы "чорнага варанка", а то і страляліся.

Дарэчы, празь нейкі час у "Знамени юности" (ня ведаю, П-к тады дзяжурыў ці не) усё ж праскочыў ляп: Брэжнева "панізілі" — назвалі старшынём Вярхоўнага савету БССР.

Ляманту трохі было, але ўчынены функцыянэрамі ЦК разбор палётаў абмежаваўся вымовай галоўнаму рэдактару. Стрэлачнікаў жа, здаецца, і ўвогуле караць ня сталі.

А ўжо анэкдоты пра Брэжнева — дзейнага, між іншым, кіраўніка таталітарнай краіны! — распавядалі амаль што ня тоячыся!

Карацей, за Брэжневым сыстэма заўважна аслабіла шрубкі.

У многіх людзей сталага веку ад той эпохі засталося ўражаньне стабільнасьці і адноснага дабрабыту.

Фактычна гэта самае ёсьць і козырамі сёньняшняй беларускае ўлады.

Але брэжнеўская застойная сыстэма прайграла эканамічнае спаборніцтва з Захадам.

Развалілася, як толькі амэрыканцы ўзяліся за справу ды выціснулі з камуністычнай імпэрыі апошнія сокі новым турам гонкі узбраеньняў. Для іх — забаўка, для СССР — капец!

Хоць паўсюдна і віселі агітацыйныя стэнды са словамі генэральнага сакратара "Верной дорогой идете, товарищи!", брэжнеўская мадэль, кажучы сучаснай мовай, ня здолела адэкватна адказаць на выклікі часу.

Той самы дыягназ насьпявае і ў дачыненньні да "беларускай мадэлі".

Прычым вонкавыя чыньнікі дзейнічаюць на невялікую Беларусь значна мацней, чым некалі на гіганцкі Савецкі Саюз зь ягонымі невычэрпнымі радовішчамі ўсіх відаў. І дзейнічаюць тыя чыньнікі ня толькі з Захаду...

Навукова-тэхнічны прагрэс таксама непараўнальна паскорыўся. Ніякія айчынныя рымэйкі Сыліконавай даліны не ўратуюць эканоміку без карэннай трансфармацыі.

Вось яна, галоўная хіба (калі адкінуць убок трывіяльныя стогны пра брак дэмакратыі): сыстэма, колькі б яна ні пнулася адаптавацца, — не-кан-ку-рэнт-на-я. Рэліктавая.

А між тым куды ні кінь вокам — стэнды (цяпер — бігборды), выкананыя ў знаёмай да болю прапагандовай стылістыцы.

Ну што тут скажаш пра нашых дзяржаўных стратэгаў?

"Верной дорогой идете, товарищи!".

Каментары

Цяпер чытаюць

Чаму амерыканцы так ірвуцца на Месяц, што там будуць здабываць? І што да таго беларусам? Тлумачыць беларускі астрафізік6

Чаму амерыканцы так ірвуцца на Месяц, што там будуць здабываць? І што да таго беларусам? Тлумачыць беларускі астрафізік

Усе навіны →
Усе навіны

Расія атакавала пасажырскі аўтобус у цэнтры Нікапаля Днепрапятроўскай вобласці FPV-беспілотнікам

КДБ прызнаў экстрэмісцкім фармаваннем «Беларускую нацыянальную кааліцыю», а загінулага Мікіту Крыўцова назваў адным з яе арганізатараў4

Прэзентаваны трэйлер мультфільма «Ферма жывёлаў» па Оруэлу3

25‑гадовую дызайнерку з Пінска, якая распісвала сцены для сацыяльнага цэнтра, асудзілі за палітыку3

МЗС Расіі прыгразіла адказам краінам Балтыі праз тое, што яны нібыта адкрылі паветраную прастору для ўкраінскіх дронаў17

«Найвялікшая бясплатная рэклама ў гісторыі». Слоічак Nutella нечакана ўварваўся ў прамую трансляцыю палёту вакол Месяца6

У Іране заклікалі студэнтаў і школьнікаў выходзіць у жывыя ланцугі вакол электрастанцый5

Блытаніна ў спісах вызваленых палітвязняў: выйшаў іншы Махнач, замест Наважылава адпусцілі Наважанцава8

Беларуская ўсяночная на Вялікдзень у Вільні пройдзе ў царкве, уфундаванай Канстанцінам Астрожскім5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Чаму амерыканцы так ірвуцца на Месяц, што там будуць здабываць? І што да таго беларусам? Тлумачыць беларускі астрафізік6

Чаму амерыканцы так ірвуцца на Месяц, што там будуць здабываць? І што да таго беларусам? Тлумачыць беларускі астрафізік

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць