Грамадства1111

Доктар Сірэнка пайшоў на павышэнне. Ён узначаліў камітэт па ахове здароўя Мінгарвыканкама

Так-так, той самы, які выдаў гэбістам збітага Някляева.

Віктар Сірэнка, былы галоўны лекар мінскай Бальніцы хуткай медыцынскай дапамогі, якому пасля падзей 19 снежня забаронены ўезд у краіны ЕС і ЗША, атрымаў новую пасаду. Ён узначаліў камітэт па ахове здароўя Мінгарвыканкама.

Гэтае прызначэнне прайшло незаўважаным. 10 мая на нарадзе ў Мінгарвыканкаме старшыня Мінгарвыканкама Мікалай Ладуцька прадставіў новага кіраўніка сталічнай медыцынскай службы і ўручыў Віктару Сірэнку службовае пасведчанне.

У іншых абставінах такі паварот у службовай кар’еры Сірэнка можна было б растлумачыць тым, што таленавітага кіраўніка заўважылі і вырашылі даверыць яму кіраўніцтва ўсёй медыцынскай службай сталіцы. Сірэнка 4 гады ўзначальваў адзін з самых складаных і адказных участкаў сталічнай медыцыны — Бальніцу хуткай медыцынскай дапамогі. За гэтыя гады ў клініцы быў зроблены капітальны рамонт, медустанова набыло суперсучаснае абсталяванне, пад дахам БХМД сабраны штат высокапрафесійных лекараў…

Але вядомасць доктар Сірэнка атрымаў зусім з іншай нагоды.

У ноч пасля прэзідэнцкіх выбараў 19 сьнежня 2010 г. з клінікі, якой кіраваў Сірэнка, быў выкрадзены і гвалтоўна вывезены збіты экс-кандыдат у прэзідэнты Уладзімір Някляеў. У гэты момант Віктар Сірэнка знаходзіўся ў клініцы, але ні ён, ні хто-небудзь з яго падначаленых не перашкаджаў такому абыходжанню з пацыентам, прычым пацыентам рэанімацыйнага аддзялення, куды строга забаронены ўваход пабочным.

Цікава, што на момант, калі Някляева выкрадалі, перад журналістамі, якія дзяжурылі ў рэанімацыйным аддзяленні шпіталя, быў агучаны дыягназ кандыдата ў прэзідэнты: закрытая чэрапна-мазгавая траўма лёгкай ступені, гематомы левай арбіты, удары мяккіх тканін. Праз пару гадзін, калі Някляеў ужо быў выкрадзены, яго жонцы Вользе галоўны лекар Сірэнка выдаў даведку з дыягназам Някляева, у якой былі зафіксаваныя толькі ўдары, дыягназ «чэрапна-мазгавая траўма» там не значыўся. Калі Вольга Някляева папрасіла даць ксеракопіі дакументаў першапачатковага дыягназу, ёй было адмоўлена.

У студзені 2011 года Еўрасаюз унёс Віктара Сірэнку ў спіс беларускіх чыноўнікаў, якім пасля падзей 19 снежня забаронены ўезд у краіны ЕС. Ну, а ў маі Віктар Сірэнка атрымаў павышэньне па пасадзе…

Каментары11

Цяпер чытаюць

Лукашэнка заявіў пра гатоўнасць прыехаць у Кіеў48

Лукашэнка заявіў пра гатоўнасць прыехаць у Кіеў

Усе навіны →
Усе навіны

«А куды падзеліся сметніцы ў Мінску?» Камунальнікі пракаментавалі скаргі5

Самая маленькая незалежная рэспубліка ў свеце збіраецца праз рэферэндум змяніць назву9

Трамп і Нетаньяху разышліся ў думках наконт сітуацыі на Блізкім Усходзе2

Ядзерныя боепрыпасы Расіі дастаўленыя ў Беларусь29

Украіна заклікала пазбавіць Расію статусу пастаяннага члена Рады бяспекі ААН8

Чаму амаль усе людзі — праўшуны? Навукоўцы нарэшце разгадалі таямніцу1

Беларуская кампанія выпусціла дрып-каву з водарамі нашых гарадоў

Беларуская футбалістка выйшла на ўзнагароджанне ў Турцыі пад песню забароненай артысткі2

Следчы камітэт расказаў падрабязнасці, як беларус атрымаў раненне на тэрыторыі Польшчы16

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Лукашэнка заявіў пра гатоўнасць прыехаць у Кіеў48

Лукашэнка заявіў пра гатоўнасць прыехаць у Кіеў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць