Эканоміка

Беларусь адклікала з Эканамічнага суда СНД іск да Расіі па пошлінах на нафтапрадукты

Эканамічны суд СНД 20 красавіка задаволіў хадайніцтва Беларусі аб адкліканні іскавых патрабаванняў да Расіі аб неправамернасці збірання пошлін на нафтапрадукты. Суд пастанавіў спыніць вытворчасць па гэтай справе.

Хадайніцтва ад імя беларускага боку заявіў на пасяджэнні Эканамічнага суда 20 красавіка міністр юстыцыі Віктар Галаванаў, паведамляе дзяржаўнае агенцтва БелТА.

Як зазначыў міністр, зараз паміж Беларуссю і Расіяй вырашана пытанне аб незбіранні мытных пошлін на нафтапрадукты, што пастаўляюцца ў Беларусь. Расійскі бок праводзіць неабходную працу па ратыфікацыі дакументаў аб фарміраванні Адзінай эканамічнай прасторы (АЭП).

«Беларускі бок лічыць неабходным адмовіцца ад патрабаванняў у судзе. Мы мяркуем, што гэта паўплывае на ўмацаванне беларуска-расійскіх адносінаў», — сказаў Віктар Галаванаў.

У сваю чаргу намеснік міністра юстыцыі Расіі Юрый Любімаў зазначыў, што расійскі бок не пярэчыць супраць адклікання гэтага іску. Паводле яго слоў, і Беларуссю, і Расіяй апошнім часам былі зробленыя шэраг сумесных намаганняў, што тычыліся пагаджальнай працэдуры па гэтым пытанні.

З іскавай заявай у Эканамічны суд СНД урад Беларусі звярнуўся 25 сакавіка 2010 года. Беларускі бок прасіў суд пацвердзіць факт парушэння Расійскай Федэрацыяй палажэнняў дзейных міжнародных дагавораў аб свабодным гандлі і Мытным саюзе ў межах ЕўрАзЭС. Таксама беларускі бок прасіў суд рэкамендаваць Расійскай Федэрацыі зрабіць захады па адмене мытных пошлін на нафтапрадукты, што ўвозяцца ў Беларусь з РФ. Іскавую заяву ўрада Беларусі калегія Эканамічнага суда СНД прыняла да разгляду 21 красавіка 2010 года.

Каментары

Цяпер чытаюць

Вынеслі прысуд Паліне Зыль — блогерцы, якая стала нулявым пацыентам справы Гаюна, бо ў яе знайшлі тую самую спасылку ад Матолькі18

Вынеслі прысуд Паліне Зыль — блогерцы, якая стала нулявым пацыентам справы Гаюна, бо ў яе знайшлі тую самую спасылку ад Матолькі

Усе навіны →
Усе навіны

Затрымалі членаў банды 1990‑х5

Магутная паводка накрыла Дагестан пасля моцных залеў

Бяспалаў намаляваў людзей са сцягамі ў цэнтры Мінска і адправіў фота ў міліцыю. З’ехаліся тры машыны з мігалкамі69

Пуцін назваў вайну ва Украіне праведнай барацьбой за будучыню пакаленняў16

Беларуса з Пецярбурга, які ствараў сайты, асудзілі за «садзейнічанне экстрэмізму»1

Сёння Еўропа пяройдзе на летні час3

Бананы па 35 рублёў і буракі за 15: што і колькі каштуе на Камароўцы1

Расіянка, улюбёная ў Маскву, выйшла замуж за беларуса праз чатыры месяцы пасля знаёмства — і пераехала да яго ў Брэст22

Былыя зняволеныя журналісткі сустрэліся ў Варшаве2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Вынеслі прысуд Паліне Зыль — блогерцы, якая стала нулявым пацыентам справы Гаюна, бо ў яе знайшлі тую самую спасылку ад Матолькі18

Вынеслі прысуд Паліне Зыль — блогерцы, якая стала нулявым пацыентам справы Гаюна, бо ў яе знайшлі тую самую спасылку ад Матолькі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць