Усяго патроху44

Пехам за Буг? Чаму не

Абмяркоўваецца будаўніцтва міжнароднага турыстычнага пешаходнага пераходу «Брэст — Цярэспаль».

23 сакавіка дэлегацыя Брэста на чале са старшынёй гарвыканкама Аляксандрам Палышанковым правяла кансультацыі з польскімі партнёрамі па пытанні будаўніцтва і далейшага функцыянавання міжнароднага турыстычнага пешаходнага пераходу «Брэст — Цярэспаль».

У абмеркаванні праекту ўзялі ўдзел прадстаўнікі заканадаўчых і выканаўчых, пагранічных і мытных структураў Люблінскага ваяводства, Бяльскага павета, гміны і горада Цярэспаль (Польшча), дыпламаты — генеральны консул РП у Брэсце Ганна Навакоўская і консул РБ у Бяла-Падлясцы Аляксандр Лазіцкі.

Падчас працы камісія выехала і на месца меркаванага будаўніцтва моста на польскім баку. На ўчастку дарогі да Буга, у Цярэспалі, захаваўся нават стары брук. Яго ў абавязковым парадку захаваюць як непасрэднае сведчанне наўпростых дарожных зносін паміж Брэстам і Цярэспалем.

Увосень мінулага года, падчас наведвання Брэста, Аляксандр Лукашэнка ўхваліў шэраг прапановаў аблвыканкама і гарвыканкама аб развіцці горада.

У прыватнасці, было прынятае рашэнне аб стварэнні гістарычна-культурнага комплексу на тэрыторыі Брэсцкай крэпасці.

Міхаіл Гайдуковіч, кіраўнік аўтарскага калектыву, які займаецца распрацоўкай дадзенага праекту, паведаміў, што агульная канцэпцыя выпрацаваная. У ёй значнае месца займае аднаўленне Цярэспальскага моста.

Гэта ўнікальнае збудаванне. У сярэдзіне XIX стагоддзя вядомы падарожнік і этнограф Павел Шпілеўскі так пісаў пра яго: «Наваколлі Брэста з Цярэспальскага ўезду вельмі маляўнічыя. Праязджаючы праз прыгонныя валы, мы былі здзіўленыя цудоўным ланцужным мостам. Гэты мост падобны да Ланцуговы, што ля Летняга саду (у Санкт-Пецярбургу); адрозненне тое, што брэсцкі даўжэй і ланцугі на ім з суцэльных дратоў, а на пецярбургскім — з адліванага чыгуну».

Мост будзе адноўлены ў першапачатковым выглядзе. Як паведаміў падчас перамоваў начальнік КУП «УКС Брэсцкага гарадскога ЖКГ» Міхаіл Бажко, на гэтыя работы спатрэбіцца прыкладна 10 мільярдаў рублёў. Ад моста вандроўцы пройдуць (або праедуць на роварах) каля 1200 метраў па выспе Пагранічнай і апынуцца ля Абводнага канала, на другім баку якога ўжо Польшча.

Адно з галоўных пытанняў — фінансаванне.

На думку дэпутата Сейма РП ад Люблінскага ваяводства (менавіта Сейм, а не прэзідэнт Польшчы, плануе бюджэт дзяржавы) Францішка Стэфанюка, ёсць усе магчымасці прафінансаваць праект з дзяржаўнага бюджэту. Кіраўнік дэпартамента, які адказвае за развіццё памежных пераходаў Люблінскага ваяводства, Ежы Яворскі падтрымаў прапанову Аляксандра Палышанкова аб фінансаванні будаўніцтва пераходу за кошт сродкаў ЕС (у тым ліку ў рамках трансмежнага супрацоўніцтва «Беларусь — Польшча — Украіна»).

Не каментуючы падрабязна прапанову берасцейцаў, генеральны консул Польшчы ў Брэсце Ганна Навакоўска адзначыла: «Я захопленая праектам. Упэўненая, што вы ўсё рэалізуеце. Цяпер палякам трэба не апынуцца ў «хвасце цягніка». Думаю, што нашыя міністэрствы і ведамствы хутка ўключацца ў працэс будаўніцтва турыстычнага пераходу паміж Брэстам і Цярэспалем».

Каментары4

Цяпер чытаюць

Усе чакалі падзення цэн, але нічога падобнага! Як за год змяніліся цэны на кватэры ў Мінску і іншых буйных гарадах13

Усе чакалі падзення цэн, але нічога падобнага! Як за год змяніліся цэны на кватэры ў Мінску і іншых буйных гарадах

Усе навіны →
Усе навіны

Цэны на клубніцы ўпалі яшчэ больш. А што з яблыкамі, свежай радыскай і зелянінай? Колькі на Камароўцы што каштуе

Украіна і Расія правялі вялікі велікодны абмен

«Можа, і мільён зрабіла за ўсё жыццё». 87‑гадовая майстрыха паўстагоддзя катае свечкі1

Сябар Пуціна прыбраў Япрынцава з прэзідыума Міжнароднай федэрацыі самба

З панядзелка пачне цяплець

Акунін расказаў, што неабходна, каб выжыць, калі ты застаўся ў кепскай краіне9

64‑гадовага віцэ-чэмпіёна па аўтаспорце кінулі ў калонію за палітыку. Арыштавалі пасля вяртання з-за мяжы3

Трамп паабяцаў Венгрыі росквіт, калі ва ўладзе застанецца Орбан22

Вэнс — Ірану: Не гуляйце з намі!6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Усе чакалі падзення цэн, але нічога падобнага! Як за год змяніліся цэны на кватэры ў Мінску і іншых буйных гарадах13

Усе чакалі падзення цэн, але нічога падобнага! Як за год змяніліся цэны на кватэры ў Мінску і іншых буйных гарадах

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць