Грамадства11

Змітра Салаўёва дапыталі ў вайсковай контрвыведцы

Старшыню Магілёўскай абласной арганізацыі Руху БНФ «Адраджэнне» Зміцера Салаўёва 19 сакавіка выклікалі на допыт ва ўпраўленне вайсковай контрвыведкі. Допыт адбываўся ў горадзе Мінску па адрасе вуліца Інтэрнацыянальная, 29 з 14:20 па 16:35. Дапытвалі Зміцера Салаўёва ў якасці сведкі падзей на плошчы Незалежнасці 19 снежня 2010 года ў межах расследвання крымінальнай справы аб масавых беспарадках. Допыт праводзіў дазнаўца ўпраўлення вайсковай контрвыведкі маёр П. А. Траўлька.

Па словах Зміцера Салаўёва, ён даў падпіску аб неразгалошваннні, таму не можа распавесці падрабязнасцей таго, што цікавіла супрацоўніка контрвыведкі.

— Адзінае, магу адзначыць, што ў мяне склалася асабістае ўражанне, што супрацоўнікі вайсковай контрвыведкі сапраўды хочуць разабрацца ў ходзе падзей, якія адбываліся на Плошчы, — кажа Зміцер Салаўёў. — Яны актыўна шукаюць тых людзей, якія пашкодзілі будынак Дома ўраду, правакавалі людзей на гвалтоўныя дзеянні. Таксама хачу адзначыць, што супрацоўнікі вайсковай контрвыведкі паводзілі сябе ветліва, палітычнымі аспектамі маёй дзейнасці не цікавіліся, іх цікавіла менавіта храналогія падзей, што адбываліся на Плошчы.

Нагадаем, што раней Зміцера Салаўёва ўжо дапытвалі ў якасці сведкі аб падзеях 19 снежня супрацоўнікі Магілёўскага ўпраўлення КДБ. 31 студзеня 2011 года Зміцера дапытаў аб падзеях на Плошчы супрацоўнік УКДБ па Магілёўскай вобласці Андрэй Махуноў. Тады следчага, акрамя падзей на Плошчы, вельмі зацікавіў верш Янкі Купалы «На сход», што быў знойдзены на канфіскаваным камп’ютары. У прыватнасці, супрацоўніка КДБ вельмі цікавіла, «хто падрыхтаваў гэта дакумент і каму ён належыць».

15 студзеня 2011 года ў кватэры Зміцера Салаўёва адбыўся ператрус, які правялі супрацоўнікі КДБ. Падчас вобшуку былі канфіскаваныя сістэмны блок камп’ютара, відэакамера, флэшка і два бел-чырвона-белыя сцягі, якія не вернутыя гаспадару да гэтага часу. Зміцер Салаўёў падаў скаргу на дзеянні супрацоўнікаў КДБ у Ленінскі раённы суд г. Магілёва.

Каментары1

Цяпер чытаюць

Зяленскі нагадаў Лукашэнку пра лёс Мадура3

Зяленскі нагадаў Лукашэнку пра лёс Мадура

Усе навіны →
Усе навіны

Платформу «Тры сланы» і ініцыятыву «Вольныя» прызналі экстрэмісцкімі фармаваннямі

З 1 мая ў мінскім наземным транспарце запрацуюць кнопкі адкрыцця дзвярэй1

Два рыбакі патанулі ў Віцебскім раёне

Wildberries запусціў у Беларусі дастаўку ежы з кафэ і рэстаранаў2

Стала вядома, у чым абвінавачваюць архітэктурную студыю ZROBIM architects7

«Часам я жыла на 100 і на 40 рублёў у месяц». Як маці з 4 дзецьмі выстаяла ў глухой беларускай вёсцы2

«Бесіць, калі мне кажуць кітайскае «ніхаа». Казашка расказала, як ёй жывецца ў Беларусі29

Трамп заявіў, што Іран пагадзіўся перадаць ЗША ўзбагачаны ўран2

Як зрабіць пасведчанне кіроўцы на беларускай мове? Усё прасцей, чым вы думаеце12

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Зяленскі нагадаў Лукашэнку пра лёс Мадура3

Зяленскі нагадаў Лукашэнку пра лёс Мадура

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць