Культура4848

Памерла палітолаг Святлана Навумава

У яе адкрылася ўнутранае кровацячэнне, якое не ўдалося суняць у рэанімацыі.

Адышла з гэтага свету палітолаг Святлана Навумава. Пра гэта паведамілі «Нашай Ніве» яе вучні з Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта.

Яна доўгі час мужна змагалася са складанай хваробай нырак. Як стала вядома, у яе адкрылася ўнутранае кровацячэнне, якое не ўдалося суняць нават у рэанімацыі.

Яна трымалася незалежных поглядаў, брала ўдзел у развіцці незалежнага грамадства Беларусі. Апошні час яна працавала ў мазгавым цэнтры кампаніі «Гавары праўду». Яе не раз выклікалі на допыты, апошні ператрус быў у яе ў хаце 4 студзеня. Яна была адным з кіраўнікоў паліталагічнага кірунку ў ЕГУ.

У часе ператрусаў у «Гавары праўду» ў маі мінулага года ў яе, як і ў іншых, сканфіскавалі ўсе наяўныя ў хаце грошы. У яе выпадку то былі грошы для лекаў і гемадыялізу, на якіх яна сядзела. У адным з інтэрв’ю на сумна пажартавала, што можа і не дажывецца да вяртання іх. І нібы ў благі час сказала, бо і выйшла так, што не дажылася.

Было ёй 55 гадоў.

Вечная памяць.

* * *

Развітанне са Святланай Навумавай пройдзе 12 сакавіка з 13 да 15 у рытуальнай зале на Альшэўскага, 12.

Каментары48

Зяленскі нагадаў Лукашэнку пра лёс Мадура18

Зяленскі нагадаў Лукашэнку пра лёс Мадура

Усе навіны →
Усе навіны

Платформу «Тры сланы» і ініцыятыву «Вольныя» прызналі экстрэмісцкімі фармаваннямі

З 1 мая ў мінскім наземным транспарце запрацуюць кнопкі адкрыцця дзвярэй1

Два рыбакі патанулі ў Віцебскім раёне

Wildberries запусціў у Беларусі дастаўку ежы з кафэ і рэстаранаў3

Стала вядома, у чым абвінавачваюць архітэктурную студыю ZROBIM architects8

«Часам я жыла на 100 і на 40 рублёў у месяц». Як маці з 4 дзецьмі выстаяла ў глухой беларускай вёсцы2

«Бесіць, калі мне кажуць кітайскае «ніхаа». Казашка расказала, як ёй жывецца ў Беларусі30

Трамп заявіў, што Іран пагадзіўся перадаць ЗША ўзбагачаны ўран2

Як зрабіць пасведчанне кіроўцы на беларускай мове? Усё прасцей, чым вы думаеце13

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Зяленскі нагадаў Лукашэнку пра лёс Мадура18

Зяленскі нагадаў Лукашэнку пра лёс Мадура

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць