Грамадства22

Камуністы здымаюцца з выбараў

Сяргей Вазьняк: «З улікам таго, што Лукашэнка заявіў: «выбары прэзыдэнцкія былі фальшаваныя» і з улікам, што нашы прадстаўнікі не ўключаны ў выбарчыя камісіі, зьезд рэкамэндаваў ня ўдзельнічаць у мясцовых выбарах.».

Сёньня ў Беларусі завяршаецца чарговы этап выбарчай кампаніі па выбарах дэпутатаў мясцовых саветаў. Кандыдаты ў дэпутаты, якія вылучаліся шляхам збору подпісаў, а таксама працоўнымі калектывамі ці палітычнымі партыямі мусяць здаць ў выбарчыя камісіі на праверку неабходныя дакумэнту.

Напярэдадні ў Менску адбыўся нечарговы зьезд Партыі камуністаў Беларускай (ПКБ). Форум з удзелам амаль 250 дэлегатаў рэкамэндаваў усім прэтэндэнтам ПКБ у кандыдаты дэпутатаў мясцовых саветаў зьняць свае кандыдатуры. Тлумачыць рашэньне форуму сябра бюро ЦК ПКБ Сяргей Вазьняк:

(Вазьняк: ) «З улікам таго, што Лукашэнка заявіў: «выбары прэзыдэнцкія былі фальшаваныя» і з улікам, што нашы прадстаўнікі не ўключаны ў выбарчыя камісіі, зьезд рэкамэндаваў ня ўдзельнічаць у мясцовых выбарах. Кандыдаты пойдуць здаваць подпісы, сабраныя ініцыятыўнымі групамі, але ўдзельнічаць у выбарах не будзем».

Са словаў Сяргея Вазьняка, у ПКБ было амаль 150 патэнцыйных кандыдатаў. А найбольшую колькасьць кандыдатаў у дэпутаты вылучае Аб’яднаная грамадзянская партыя – да 200 чалавек . Гаворыць адзін з лідэраў АГП Ігар Шынкарык:

(Шынкарык: ) «Значная частка ўжо здалі дакумэнты на рэгістрацыю кандыдатаў. Мы вельмі шмат сілаў паклалі, каб захаваць як мага больш партыйных структураў. Прыкладна 20 чалавек – новыя людзі».

Сёньня спадзяваньні партыі БНФ на 132 вылучэнцы. 20 зь іх паспрабуе зарэгістравацца кандыдатамі ў выбарчых акругах Менска. Кіраўнік ўправы партыі БНФ і вылучэнец ў Менскі гарадзкі савет Віктар Івашкевіч адказвае на пытаньне: чаму сябры БНФ здаюць дакумэнты менавіта ў апошні дзень?

(Івашкевіч: ) «Ну, таму што трэба назьбіраць больш за 300 подпісаў, каб патрапіць на Кангрэс дэмакратычных сіл. Мяркую, што гэта галоўная аргумэнтацыя, што збор подпісаў ідзе да апошняга. Усё-такі набраць 300 подпісаў – гэта вялікі кавалак працы».

Далей паслухаем аднаго з лідэраў партыі Беларускай сацыял-дэмакратычнай грамады Алеся Стральцова. Ён кажа, што больш як 20 вылучэнцаў партыі зьнятыя з выбарчай гонкі па фармальных падставах. Суразмоўца не выключае, што трэба быць гатовым да непрыемнасьцяў і сёньня:

(Стральцоў: ) «У апошні дзень часам здараюцца «выбрыкі» у гэтых камісіях. Раптам людзі там зьнікаюць раней, чым трэба. На пару-тройку гадзінаў да канца працоўнага дня. Цяжка вылавіць. Маю на ўвазе, што тыя подпісы, якія былі сабраныя ў пятніцу, суботу, нядзелю і панядзелак цяжка заверыць. Вось такая здараецца галоўная праблема, калі зыходзіць з набытага раней досьведу».

У сувязі з заканадаўчымі зьменамі, падпісныя лісты неабходна здаваць адначасова з іншымі дакумэнтамі, у прыватнасьці, з дэклярацыяй аб прыбытках. Сама працэдура рэгістрацыі кандыдатаў у дэпутаты адбудзецца з 5 па 14 сьнежня.

Каментары2

Цяпер чытаюць

Cцяпан Латыпаў трэці раз спрабаваў здзейсніць суіцыд у турме4

Cцяпан Латыпаў трэці раз спрабаваў здзейсніць суіцыд у турме

Усе навіны →
Усе навіны

«Яе вывелі з Польшчы». Былая афіцэрка Агенцтва ўнутранай бяспекі — пра тое, што Мельнікава знайшлася23

Лукашэнка і Кім Чэн Ын заключылі дамову аб дружбе і супрацоўніцтве1

Трамп: Іранскія перамоўшчыкі ў ЗША баяцца, што іх заб’юць

Навукоўцы папярэджваюць: сэксуальнае ўстрыманне для мужчын шкоднае5

Зяленскі: ЗША хочуць, каб Украіна выйшла з Данбасу ў абмен на гарантыі бяспекі7

Еўрасаюз замарозіў крэдытны план на 16 мільярдаў еўра для Венгрыі за тое, што тая замарозіла 90 мільярдаў для Украіны5

Рада БНР вярнула частку дзяржаўнага архіва, што заставалася недасяжнай паўстагоддзя. Яе перададуць у лонданскую Скарынаўку1

Паказалі першы тызер новага серыяла пра Гары Потэра ВІДЭА1

У Варшаве Палац культуры і навукі падсвяцілі бел-чырвона-белымі колерамі ФОТАФАКТ2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Cцяпан Латыпаў трэці раз спрабаваў здзейсніць суіцыд у турме4

Cцяпан Латыпаў трэці раз спрабаваў здзейсніць суіцыд у турме

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць