Улада33

Ута Цапф і Дуня Міятавіч хочуць у Менск

Візыт працоўнай групы Парлямэнцкай асамблеі АБСЭ ў Менск можа адбыцца 27–29 сакавіка. Прадстаўніка АБСЭ ў пытаньнях свабоды слова ў Беларусь пакуль не пускаюць.

Як паведамілі ў прэсавай службе ПА АБСЭ, ліст пра магчымасьць арганізацыі такога візыту кіраўніца рабочай групы Ута Цапф накіравала ў Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі. Асноўная мэта візыту — вывучэньне сытуацыі ў краіне пасьля прэзыдэнцкіх выбараў 2010 году.

Акрамя таго, наведаць Менск мае намер прадстаўнік АБСЭ па свабодзе слова Дуня Міятавіч. 24 лютага падчас сэсіі ПА АБСЭ ў Вене Міятавіч паведаміла, што, паводле яе зьвестак, МЗС Беларусі спрабуе дапамагчы ў арганізацыі гэтага візыту, які можа адбыцца ў найбліжэйшай будучыні.

Міятавіч двойчы ў студзені гэтага году накіроўвала лісты міністру замежных спраў Беларусі Сяргею Мартынаву з просьбай арганізаваць яе візыт, але безвынікова.

Учора ў рамках сэсіі ПА АБСЭ адбылося пасяджэньне агульнага камітэту па дэмакратыі, правах чалавека і гуманітарных пытаньнях, на якім абмяркоўвалася сытуацыя ў Беларусі.

Кіраўнік кароткатэрміновай місіі назіральнікаў АБСЭ на выбарах у Беларусі Тоні Лойд, прадставіўшы даклад місіі назіральнікаў АБСЭ па выніках прэзыдэнцкіх выбараў, заявіў, што краіне трэба будзе прайсьці яшчэ доўгі шлях да дэмакратыі.

Удзельнікі дыскусіі таксама абмеркавалі сытуацыю з офісам АБСЭ ў Беларусі, заявіўшы, што рашэньне афіцыйнага Менску аб закрыцьці офіса «выклікае жаль».

Каментары3

Цяпер чытаюць

Лукашэнка заявіў пра гатоўнасць прыехаць у Кіеў71

Лукашэнка заявіў пра гатоўнасць прыехаць у Кіеў

Усе навіны →
Усе навіны

На Сызранскім НПЗ у Расіі бушуе пажар пасля атакі БПЛА, ёсць загінулыя3

Беларусам прыходзяць паведамленні аб аўтамабільных штрафах ад неіснуючых арганізацый1

Расіяне прыдумалі новую мутную схему, як ездзіць на люксавых аўто з беларускімі нумарамі і эканоміць грошы5

Ціханоўская: У Беларусі не павінна быць ніводнага палітвязня. Мы працягнем змагацца, каб кожны і кожная выйшлі на свабоду9

«А куды падзеліся сметніцы ў Мінску?» Камунальнікі пракаментавалі скаргі5

Самая маленькая незалежная рэспубліка ў свеце збіраецца праз рэферэндум змяніць назву9

Трамп і Нетаньяху разышліся ў думках наконт сітуацыі на Блізкім Усходзе2

Ядзерныя боепрыпасы Расіі дастаўленыя ў Беларусь29

Украіна заклікала пазбавіць Расію статусу пастаяннага члена Рады бяспекі ААН8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Лукашэнка заявіў пра гатоўнасць прыехаць у Кіеў71

Лукашэнка заявіў пра гатоўнасць прыехаць у Кіеў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць