Грамадства11

Чыгуначны гандлёвы шлях зь Нямеччыны ў Кітай пройдзе празь Беларусь

«Нямецкія чыгункі» раскручваюць праект хуткаснай магістралі ад Нямеччыны да Кітаю. Чакаецца, што гэта будзе праект з рэкорднымі паказьнікамі прыбытку.

Deutsche Bahn AG раскручваюць праект хуткаснай чыгункі ад Нямеччыны да Кітаю. Грузавыя перавозкі будуць ажыцьцяўляцца ў тым ліку празь Беларусь.

«Я думаю, ужо праз колькі гадоў можна будзе езьдзіць з Шанхаю ў Кёльн», - заявіў кіраўнік нямецкіх чыгунак Гармут Мэдарн (Hartmut Mehdorn). Увесь шлях зойме дванаццаць дзён – значна меншы час, чым той самы маршрут на караблі.

Новая чыгунка будзе спрыяць разьвіцьцю гандлёвых сувязяў Эўропы з Кітаем, эканоміка якога разьвіваецца імклівымі тэмпамі, а таксама з Усходняй Эўропай. Мэдарн падлумачыў, што для ажыцьцяўленьня грузавых перавозак неабходны выхад да партоў. Значная роля надаецца порту ў Гамбургу.

Па зьвестках Мэдарна, праект чыгункі мае на мэце рэкордныя паказьнікі. Таваразварот чакаецца на ўзроўні каля 30 мільёнаў эўраў, прыбытак ад падаткаў – 2 мільёны эўраў.

Каментары1

Зяленскі нагадаў Лукашэнку пра лёс Мадура18

Зяленскі нагадаў Лукашэнку пра лёс Мадура

Усе навіны →
Усе навіны

Платформу «Тры сланы» і ініцыятыву «Вольныя» прызналі экстрэмісцкімі фармаваннямі

З 1 мая ў мінскім наземным транспарце запрацуюць кнопкі адкрыцця дзвярэй1

Два рыбакі патанулі ў Віцебскім раёне

Wildberries запусціў у Беларусі дастаўку ежы з кафэ і рэстаранаў3

Стала вядома, у чым абвінавачваюць архітэктурную студыю ZROBIM architects8

«Часам я жыла на 100 і на 40 рублёў у месяц». Як маці з 4 дзецьмі выстаяла ў глухой беларускай вёсцы2

«Бесіць, калі мне кажуць кітайскае «ніхаа». Казашка расказала, як ёй жывецца ў Беларусі30

Трамп заявіў, што Іран пагадзіўся перадаць ЗША ўзбагачаны ўран2

Як зрабіць пасведчанне кіроўцы на беларускай мове? Усё прасцей, чым вы думаеце13

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Зяленскі нагадаў Лукашэнку пра лёс Мадура18

Зяленскі нагадаў Лукашэнку пра лёс Мадура

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць