Улада2828

Мартынаў — ужо ў Хельсінкі. Стуб: Выпускайце, і міжнароднае расследаванне

У аўторак беларускі міністр замежных спраў раптоўна прыляцеў у Хельсінкі.

У аўторак беларускі міністр замежных спраў раптоўна прыляцеў у Хельсінкі з неафіцыйным бліц-візітам.

Ён сустрэўся з міністрам замежных спраў Фінляндыі Аляксандрам Стубам. Фінляндыя, разам з Італіяй, Літвой і Латвіяй належаць да прыхільнікаў мяккага падыходу да Беларусі. Напэўна, таму Мартынаў разлічваў пераканаць фінаў у неабходнасці цярпець выбрыкі беларускага рэжыму, каб не стала яшчэ горш. Аднак, як паведамляюць фінскія СМІ, Стуб вылучыў Мартынаву патрабаванні, якія Беларусь павінна выканаць, каб пазбегнуць санкцый ЕС.

Стуб запатрабаваў, каб апазіцыйныя кандыдаты былі выпушчаны з турмы неадкладна і каб быў забяспечаны справядлівы суд. У дадатак, Стуб прапанаваў міжнароднае расследаванне ходу выбараў і дэманстрацый пасля іх.

«Для Беларусі гэта адзінае выйсце з сітуацыі», — заявіў Стуб.

Мартынаў напярэдадні пабываў у Брусэлі, але так і не сустрэўся з Кэтрын Эштан. Беларускія дыпламаты спадзяюцца, што гэтая сустрэча ўсё ж можа адбыцца на днях.

Фінская прэса прыводзіць словы міністра Стуба, што тлумачэнне Мартынава адносна падзей 19-га, было доўгім і дэталёвым.

Каментары28

Цяпер чытаюць

Коўл Лукашэнку: Табе трэба быць больш асцярожным, за сталом кепскіх пацаноў застаўся адзін ты17

Коўл Лукашэнку: Табе трэба быць больш асцярожным, за сталом кепскіх пацаноў застаўся адзін ты

Усе навіны →
Усе навіны

Галоўным іранскім перамоўшчыкам з ЗША мог стаць спікер парламента краіны Галібаф. Чым ён вядомы?

«Ні разу не здолела вымавіць «Плошча Францішка Багушэвіча». Расіянка пераехала ў Беларусь — і захапілася беларускай мовай11

ЗША накіравалі Ірану план з 15 пунктаў па спыненні вайны3

Сёння — Дзень Волі. 108 гадоў таму была абвешчана незалежнасць БНР3

Навукоўцы знайшлі спосаб ператвараць пластыкавыя бутэлькі ў лекі ад цяжкай хваробы1

Польская канькабежка, якая на Алімпіядзе атрымала каньком пад вока, расказала, як гэта перажыла

На адной з магіл на беларускіх могілках паставілі сцяг «Вагнера» ФОТАФАКТ8

«Вы нават не ўяўляеце, наколькі моцна яны хочуць заключыць здзелку». Трамп расказаў пра перамовы з Іранам3

У «Вялікім камні» замахнуліся на будаўніцтва самага вялікага ў Еўропе аб'екта4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Коўл Лукашэнку: Табе трэба быць больш асцярожным, за сталом кепскіх пацаноў застаўся адзін ты17

Коўл Лукашэнку: Табе трэба быць больш асцярожным, за сталом кепскіх пацаноў застаўся адзін ты

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць