Улада1818

Яраслаў Раманчук трапіў у ДТЗ

Машына ўшчэнт, ён не разбіўся. Гэта адбылося ля Буда-Кашалёва.

Аўтамабіль «Фальксваген Гольф», у якім палітык і тры члены яго каманды ехалі на сустрэчу з выбаршчыкамі ў Рагачоў (Гомельская вобласць), сутыкнуўся з іншай легкавой аўтамашынай.

Гэта адбылося 11 снежня прыкладна ў 9.55 на 60-м кіламетры трасы Гомель — Мінск, каля павароту на Буда-Кашалёва. Аўтамабіль «Аўдзі А3», які стаяў на абочыне,

пачаў нечакана выконваць разварот і выехаў на праезную частку, на паласу, па якой, захоўваючы хуткасны рэжым, рухаўся «Фальксваген».

У той момант паміж машынамі заставалася адлегласць прыблізна 10 метраў. Вадзіцель «Фальксвагена» Іван Лабачоў пачаў рэзкае тармажэнне, але аварыі пазбегнуць не ўдалося — машына ўдарылася ў левы бок «Аўдзі».

Спрацавалі падушкі бяспекі, дзякуючы якім вадзіцель і пасажыры «Фальксвагена» атрымалі толькі ўдары і драпіны.

Паводле звестак БелаПАН, у Яраслава Раманчука драпіны на нагах і падбародку, член яго выбарчага штаба Захар Міхалкін таксама без сур’ёзных пашкоджанняў. Вадзіцель Іван Лабачоў і Леанід Заіка — вядомы беларускі эканаміст, давераная асоба Раманчука — атрымалі ўдары грудной клеткі, яны маюць намер найбліжэйшым часам звярнуцца да дактароў.

«Фальксваген» атрымаў моцныя пашкоджанні, поўнасцю разбіта яго пярэдняя частка.

У «Аўдзі А3» пашкоджаны левы бок, стойка моцна дэфармавана.

У гэтай машыне знаходзіліся два чалавекі — сяржант міліцыі Павел Хранькоў, не ў міліцэйскай форме,

і жанчына, паводле папярэдняй інфармацыі, яго сваячка. Яны таксама сур’ёзна не пацярпелі.

Павел Хранькоў прынёс прабачэнні за створаную ім аварыйную сітуацыю. У

Яраслава Раманчука і членаў яго каманды стварылася ўражанне, што аварыя не была падстроена, Хранькоў не дзейнічаў зламысна.

«Мы ехалі з сонечнага боку, — расказаў БелаПАН Леанід Заіка. — Відавочна, ад яркага сонца вадзіцель «Аўдзі» нас і не ўбачыў».

Міліцыя і хуткая дапамога прыбылі на месца здарэння прыкладна праз 40 хвілін пасля аўтаварыі.

Вадзіцель «Фальксвагена» Іван Лабачоў застаўся каля свайго аўтамабіля, чакаючы эвакуатар, а Раманчук, Заіка і Міхалкін выехалі ў Рагачоў на машыне, якую за імі прыслалі актывісты АГП з Рагачова. Паводле апошніх звестак, у раённы цэнтр яны ўжо паспяхова дабраліся, прыблізна ў 12.00 там пачалася сустрэча з мясцовымі выбаршчыкамі.

«Не думаю, што гэта аўтакатастрофа была падстроена,
 — сказаў у гутарцы з карэспандэнтам БелаПАН Яраслаў Раманчук. — У любым выпадку, я працягваю выбарчую кампанію, падчас якой я і мая каманда ставім задачу паціснуць руку мільёну выбаршчыкаў. Добра, што нашы рукі не пацярпелі».

Перад самой аварыяй, знаходзячыся ў аўтамабілі па дарозе ў Рагачоў, Раманчук рабіў на ноўтбуку чарговы запіс у сваім інтэрнэт-дзённіку, які ён вядзе спецыяльна для інтэрнэт-газеты Naviny.by («Белорусские новости»). Найбліжэйшым часам ён больш падрабязна апіша абставіны здарэння і ўсё, што ім спадарожнічала.

Каментары18

Зяленскі нагадаў Лукашэнку пра лёс Мадура18

Зяленскі нагадаў Лукашэнку пра лёс Мадура

Усе навіны →
Усе навіны

Платформу «Тры сланы» і ініцыятыву «Вольныя» прызналі экстрэмісцкімі фармаваннямі

З 1 мая ў мінскім наземным транспарце запрацуюць кнопкі адкрыцця дзвярэй1

Два рыбакі патанулі ў Віцебскім раёне

Wildberries запусціў у Беларусі дастаўку ежы з кафэ і рэстаранаў3

Стала вядома, у чым абвінавачваюць архітэктурную студыю ZROBIM architects8

«Часам я жыла на 100 і на 40 рублёў у месяц». Як маці з 4 дзецьмі выстаяла ў глухой беларускай вёсцы2

«Бесіць, калі мне кажуць кітайскае «ніхаа». Казашка расказала, як ёй жывецца ў Беларусі30

Трамп заявіў, што Іран пагадзіўся перадаць ЗША ўзбагачаны ўран2

Як зрабіць пасведчанне кіроўцы на беларускай мове? Усё прасцей, чым вы думаеце13

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Зяленскі нагадаў Лукашэнку пра лёс Мадура18

Зяленскі нагадаў Лукашэнку пра лёс Мадура

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць