Спорт

Андрэс Ін’еста — уладальнік «Залатога мяча»?

Паводле інфармацыі італьянскай прэсы найлепшым футбалістам 2010 года ўжо абралі гульца зборнай Іспаніі і «Барселоны».

Італьянская спартыўная газета Gazzetta dello Sport напісала, што уладальнікам «Залатога мяча» 2010 года стане паўабаронца зборнай Іспаніі і «Барселоны» Андрэс Ін’еста. Паводле звестак газеты, менавіта Ін’еста заняў першае месца ў апытанні ФІФА, па выніках якога павінен вызначыцца найлепшы футбаліст года.

Другое месца, паводле звестак Gazzetta dello Sport, заняў Хаві, трэцяе — аргенцінец Ліянэль Месі. Хаві і Месі, як і Іньеста, выступаюць за «Барселону».

У 2010 годзе Ін’еста у складзе «Барселоны» стаў чэмпіёнам Іспаніі і ўладальнікам Суперкубка краіны, а ў складзе зборнай — чэмпіёнам свету. У фінале ЧС-2010 Ін’еста ў дадатковы час забіў адзіны гол у вароты Галандыі.

Gazzetta dello Sport адзначае, што галандскі паўабаронца міланскага «Інтэра» Ўэслі Снэйдэр не патрапіў нават у тройку прызёраў. У 2010 годзе з «Інтэрам» ён выйграў Лігу чэмпіёнаў, чэмпіянат Італіі, Кубак і Суперкубак краіны, а таксама дапамог галандскай зборнай выйсці ў фінал ЧС-2010.

З 2010 года «Залаты мяч», які раней ўручаў французскі часопіс France Football, аб’яднаны з «Брыльянтавым мячом», які апошнім часам ўручаецца ФІФА. У «новым» галасаванні прымаюць удзел капітаны і галоўныя трэнеры ўсіх нацыянальных зборных, а таксама журналісты выданняў, якія раней галасавалі за ўладальніка «Залатога мяча».

У панядзелак, 6 снежня, ФІФА павінна афіцыйна назваць імёны трох футбалістаў, якія набралі найбольшую колькасць галасоў.

Імя пераможцы стане вядома 10 студзеня падчас спецыяльнай цырымоніі.

Каментары

Цяпер чытаюць

«Кіберпартызанаў» крытыкуюць за ўзлом сайта Нацбібліятэкі — бо цяпер не працуе каталог. Тыя адказалі20

«Кіберпартызанаў» крытыкуюць за ўзлом сайта Нацбібліятэкі — бо цяпер не працуе каталог. Тыя адказалі

Усе навіны →
Усе навіны

Экс-хакеіста Міхаіла Грабоўскага абвінавацілі ў Канадзе ў нападзе на чалавека4

Гісторыя беларускамоўнага мінскага самелье, які ведае 8 моў і вярнуўся з Жэневы, каб падымаць культуру ў Беларусі16

Дзевяцігадовая школьніца аддала аферыстам ювелірныя каштоўнасці мамы. Яе палохалі дзіцячым домам2

У Беларусі рэзка вырасла доля стратных прадпрыемстваў — такіх ужо траціна. Чаму так адбываецца?17

Зяленскі: Расія дае Украіне два месяцы на выхад з Данбаса14

Вызначыліся ўсе ўдзельнікі чэмпіянату свету па футболе1

Расіяне афармляюць беларускія ДНЖ, каб ездзіць на аўто на беларускай рэгістрацыі. У чым сэнс?6

Учора ў Беларусі было да +20°С

«Мы пакінем Іран вельмі хутка». Трамп анансаваў заканчэнне вайны незалежна ад таго, ці будзе здзелка з Іранам5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Кіберпартызанаў» крытыкуюць за ўзлом сайта Нацбібліятэкі — бо цяпер не працуе каталог. Тыя адказалі20

«Кіберпартызанаў» крытыкуюць за ўзлом сайта Нацбібліятэкі — бо цяпер не працуе каталог. Тыя адказалі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць