Грамадства44

Лукашэнка заявіў, што армія павінна быць пастаянна гатовая да вайны

Аляксандр Лукашэнка сёння правёў вялікую нараду з вайскоўцамі, дзе падвёў вынікі праверкі войска, якая доўжылася два з паловай месяцы.

Фота: Alexander Kazakov, Sputnik, Kremlin Pool Photo via AP

«Гэта была хоць і планавая праверка, але ўпершыню ў гісторыі незалежнай Беларусі такая маштабная», — падкрэсліў ён

«Мне гэтыя праверкі ва ўмовах мірнага часу — марнаванне грошай. Лішніх грошай у нас няма», — дадаў ён.

Таксама палітык адзначыў, што мірнага часу ў арміі быць не можа і яна павінна пастаянна быць гатовая да вайны.

«На тое мы і стварылі ўзброеныя сілы, на тое мы іх утрымліваем, на тое народ адлічвае грошы, каб нас з вамі абараняць», — заявіў ён.

Ён дадаў, што беларусы, а таксама салдаты і афіцэры выступаюць супраць вайны.

«Мы не хочам вайны, але армія для таго і прызначана. Калі раптам нехта вырашыць размаўляць з намі і глядзець на нас праз прыцэлы зброі, мы адкажам. Да гэтага і рыхтуемся», — растлумачыў пазіцыю Лукашэнка.

Каментары4

  • Как член WEF
    01.04.2026
    Брест-Барселона, он делает то, что ему скажут.
  • Янка
    01.04.2026
    Брест-Барселона, прыклад Румыніі ў WW2, аб якім няспынна кажа спадар Піянткоўскі, дарэчны да Беларусі, але з нюансамі. Бо румынскі дыктатар Антанэску не здраджваў Гітлеру, у адрозеннні ад таго, як гэта спрабуе прадставіць Піянткоўскі. Фронда Антанэску на чале з каралём Міхаем I (Качанава?) і генералам Сэнэтэску (Церцель?) саспявала даўно, але дзейнічаць яна пачала ў момант, калі саветы атачылі нямецка-румынскую групоўку ў Малдове і прарвалі абарону Факшанскай брамы. То бок вайну Гітлеру (прычым вельмі сукосна) ў жніўні 1944 абвяшчалі замоўшчыкі, якія на тый момант толькі што арыштавалі Антанэску. А самога былога дыктатара Антанэску неузабаве перадалі СМЕРШу, які адвез яго ў Маскву, дзе яго пратрымалі да вясны 1946, потым прывязлі ў Румынію, хуценька асудзілі і 1 чэрвеня 1946 растралялі. Дарэчы, летам 1945 караля Міхая I саветы ўзнагародзілі ордэнам Перамогі, што не перашкодзіла камуністам адхіліць Міхая I ад улады напрыканцы 1947, пазбавіць яго з сям'ёй грамадзянства і выкінуць за мяжу.
  • Тлущ
    01.04.2026
    Я уже готов.
    Не хватает автомата и ведра патронов.
    Пару рпг и иглу.
    Где получать?

Цяпер чытаюць

Колькі беларусаў загінула на вайне з Украінай? Больш за 1600, але наколькі больш?2

Колькі беларусаў загінула на вайне з Украінай? Больш за 1600, але наколькі больш?

Усе навіны →
Усе навіны

Катастрофа на чыгунцы ў Егіпце — сем загінулых, больш за 100 параненых

Чвэрць без «васьмёрак» — 100 рублёў. Шматдзетная маці расказала, колькі плаціць дзецям за ацэнкі5

Чаму Макей пасля 2020‑га застаўся ў сістэме і ці спрабаваў спыніць рэпрэсіі?13

«Вокны з чорным налётам не адмыць». Пінчукі скардзяцца на адходы «Пінскдрэва»

Кушнер прапанаваў аднавіць дыялог Еўропы з Расіяй па ўзоры Савета Расія—НАТА4

Загінулай замежніцай падчас страляніны ў Кракаве аказалася жанчына з Аўстрыі

Біл Гейтс заклікае павысіць падаткі для мільярдэраў: штучны інтэлект робіць іх усё багацейшымі3

Трамп прапанаваў Дане Уайту, босу UFC, стаць яго новым прэс-сакратаром9

Аляксандр Лукашэнка сек дровы ў атачэнні эскорту63

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Колькі беларусаў загінула на вайне з Украінай? Больш за 1600, але наколькі больш?2

Колькі беларусаў загінула на вайне з Украінай? Больш за 1600, але наколькі больш?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць